Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Спартыўны марафон педагогаў

Прапаганда здаровага ладу жыцця – неабходная і неадрыўная частка школьнай адукацыі. Аднак, згадзіцеся, адна справа – проста гаварыць аб гэтым самым здаровым ладзе, і зусім іншая – весці яго самому, на асабістым прыкладзе дэманструючы эфектыўнасць ідэй, аб якіх расказваеш дзецям. Выдатным прыкладам гэтага сталі фінальныя спаборніцтвы чарговай, 19-й раённай спартакіяды работнікаў сістэмы адукацыі, якая прайшла нядаўна на базе Кобрынскай КСДЮШАР.

Спартыўны марафон педагогаў


- Гэта – магчымасць паказаць важнасць і неабходнасць здаровага ладу жыцця на асабістым прыкладзе, проста прысвяціць час свайму здароўю, – адзначыла начальнік аддзела адукцыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Радковіч. – Вельмі прыемна, што ў нашых педагогаў словы не разыходзяцца са справамі і што ў педагагічным асяроддзі весці здаровы лад жыцця – папулярна і прэстыжна.
Шчыра прызнацца, перад выездам на спартакіяду мне чамусьці здавалася, што абсалютную большасць удзельнікаў там будуць складаць настаўнікі фізкультуры. Аднак першыя ж знаёмствы прыемна здзівілі – прыняць удзел у спартакіядзе прыйшлі і фізікі, і матэматыкі, і інфарматыкі, і псіхолагі, і кіраўнікі навучальных устаноў – усіх не пералічыць.

Спартыўны марафон педагогаў


Яна ШАПЯЦЮК,
педагог-псіхолаг Астроміцкай СШ:
- Захапленне валейболам прыйшло разам з работай у школе. Менавіта па гэтай дысцыпліне сёння і буду выступаць на спартакіядзе. Гэта цікава і карысна.
Віталь ПУЧЫК,
кіраўнік спартыўных секцый Стрыгаўскай СШ, пенсіянер:
- Спорт – гэта здароўе, гэта энергія ў любым узросце. І, безумоўна, спорт сёння патрэбен як нашым вучням, так і педагогам – проста для таго, каб выдатна сябе адчуваць і глядзець на жыццё з аптымізмам.
Аляксандра КАЛІНОЎСКАЯ,
выкладчык нямецкай мовы Залескай СШ:
- Яшчэ са школы любіла настольны тэніс, удзельнічала ў спаборніцтвах. Работа ў школе пакідае не так ужо шмат асабістага часу, а такія мерапрыемствы не толькі служаць добрым прыкладам нашым вучням, але і ўмацоўваюць адносіны ў калектыве.
Справу па душы ў гэты дзень знайшлі для сябе аматары самых розных відаў спорту – у спартыўнай зале абменьваліся падачамі валейбалісты, на другім паверсе шпарка лёталі тэнісныя шарыкі, за дошкамі абдумвалі чарговыя хады прыхільнікі шахмат і шашак. Па агульнакамандных выніках раённай спартакіяды лепшымі па валейболе сталі спартсмены з СШ № 8, па шашках – СШ № 2, па шахматах першае месца ў каманды СШ № 9, у настольным тэнісе мацнейшымі былі спартсмены са Стрыгаўскай сярэдняй школы. Аднак на гэтым спартыўны марафон для педагогаў не скончыўся – на другі дзень на базе КСДЮШАР прайшлі абласныя занальныя спаборніцтвы супрацоўнікаў сістэмы адукацыі па валейболе. З задавальненнем адзначым, што кабрынчане паказалі сябе з найлепшага боку і занялі першае месца.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с