У “БОБРЫКУ” БУДУЦЬ РАЗВОДЗІЦЬ РАКАЎ

Жаданне ўзяць у арэнду вадасховішча “Бобрык”, што знаходзіцца на адлегласці каля 10 кіламетраў ад вёсак Хатынічы і Раздзялавічы, ва ўрочышчы Ясянёва, выказаў прадпрымальнік з Баранавіч Мікалай Радчанка. Са сваім партнёрам з Мінска ён плануе ўзяцца за прамысловае развядзенне ракаў і аказваць паслугі жадаючым займацца дайвінгам.
Аб сваіх намерах Мікалай Радчанка, які прадставіўся ваенным пенсіянерам, расказаў на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, дзе разглядалася пытанне аб тым, каб даць ці не даць яго фірме ТАА “Спорт Фішынг” вадасховішча ў арэнду. На пасяджэнне былі запрошаны таксама адказныя спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, прадстаўнікі Хатыніцкага сельвыканкама і старасты вёсак сельсавета. Прадпрымальнік паведаміў, што займацца вырошчваннем ракаў даволі выгадна, бо няма жорсткай канкурэнцыі, і ў Беларусі прадаюцца ў асноўным ракі, якія імпартуюцца з Арменіі. А вадасховішча “Бобрык”, — выдатнае месца для іх развядзення, яно, па словах Мікалая Радчанкі, — адно з самых чыстых у краіне. Там ёсць магчымасць займацца і дайвінгам, бо перапады глыбіні ў вадаёме ад 3 да 8 метраў. Ён таксама запэўніў, што любы жадаючы зможа тут бясплатна лавіць рыбу і ракаў у рамках правілаў рыбалоўства, што, дарэчы, і прадугледжана законам.
У дэпутатаў адразу ж узнік шэраг пытанняў, найбольш актуальныя з якіх наступныя: хто будзе кантраляваць дзейнасць арандатара і якія біялагічныя рэсурсы зараз утрымліваюцца ў вадасховішчы. І сапраўды, ці не стане так, што праз год у вадаёме не застанецца ні рыбы, ні ракаў. І скасаваннем дагавора аб арэндзе ўжо нічога не выправіш. Як плануецца, кантроль за дзейнасцю ТАА “Спорт Фішынг” будзе ажыццяўляць не міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, бо на гэта ў яе няма паўнамоцтваў, а спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Што датычыцца біялагічных рэсурсаў вадасховішча, то яны невядомы. Мікалай Радчанка адзначыў, што звяртаўся ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, але так і не атрымаў адказу. Сам жа ён даўно цікавіцца ракамі і заўважыў, што нормай лічыцца — адзін рак на адзін квадратны метр. Калі ж колькасць перавышае гэты паказчык, то ракі пачынаюць есці адзін аднаго, а таксама хварэць. У выніку можа загінуць уся папуляцыя. Хаця незразумела, чаму гэтага ўжо не адбылося — возера ж даўным-даўно без гаспадара. Між іншым, прадпрымальнік нават прадэманстраваў, па яго словах, буйнога рака з вадасховішча “Лактышы” і дробнага — з “Бобрыка” і акцэнтаваў увагу на тым, што жадае дабіцца, каб у арандуемым вадасховішчы ракі былі не меншыя за лактышоўскія.
У сваю чаргу, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд адзначыў перавагі здачы “Бобрыка” ў арэнду. Па-першае, ТАА “Спорт Фішынг” зарэгістравана на Ганцаўшчыне, а значыць і падаткі будуць ісці ў раённы бюджэт. Па-другое, у вадасховішча будзе гаспадар, які павінен навесці парадак на прылягаючай тэрыторыі, у тым ліку давесці да ладу разбітую дарогу, па якой непасрэдна да вадаёма зараз вельмі цяжка даехаць. Акрамя гэтага, магчыма, будуць створаны рабочыя месцы — узнікне патрэбнасць у тых жа вартаўніках.
Пасля абмеркавання дэпутаты аднагалосна прынялі рашэнне перадаць вадасховішча “Бобрык” у арэнду. Цяпер трэба падрыхтаваць дагавор, які і будзе разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
Як стала вядома, арэнда абыдзецца арандатару прыкладна ў 2,5 мільёна рублёў за год. Улічваючы, што ТАА “Спорт Фішынг” хутчэй за ўсё будзе працаваць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, то плаціць фірма будзе падатак з выручкі. Якім ён будзе — невядома. Безумоўна, стварэнне працоўных месцаў для нас даволі актуальна, але для “Спорт Фішынг” гэта толькі ў перспектыве.
У нашай краіне для актыўных і мэтанакіраваных людзей ёсць шмат магчымасцей для арганізацыі сваёй справы. І будзем спадзявацца, што ў гаспадароў ТАА “Спорт Фішынг” усё атрымаецца, і яны з цягам часу даб’юцца значнага поспеху, што прынясе важкія дывідэнды і раёну. У іншым выпадку ўсё губляе сэнс.
Павел СВІСТУНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
В HostFly.by разработали карту «звездных» белорусских доменов
Подробнее Белорусская хостинговая компания HostFly.by решила покорить космос и заполнить его свободное пространство белорусскими доменами БЕЛ и BY. Специалисты компании нашли в «космосе» более 70 новых


