Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Напрыканцы мінулага тыдня, у пятніцу, для хлебаробаў раёна настаў доўгачаканы час — пачалося жніво. Нягледзячы на сюрпрызы надвор’я, якія падкідвала прырода сёлета, на ніве, дзякуючы руплівасці працаўнікоў сяла, выспеў важкі ураджай, і зараз неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб хутка і да апошняга зярнятка сабраць яго.

Гаспадаркамі раёна  дзапланавана намалаціць не меней 32 тысяч тон збожжа. І для гэтага ёсць усе ўмовы. Віды на ўра-джай не горшыя, чым у мінулым годзе, і яго неабходна сабраць на плошчы ў 13070 гектараў. Для гэтага на ўборцы зернявых і зернебабовых культур будзе шчыраваць 57 камбайнаў. Абноўленая за апошнія гады зернесушыльная гаспадарка папоўнілася ў дадатак яшчэ дзвюма перасовачнымі мабільнымі сушылкамі, якія будуць задзейнічаны ў СВК “Бярозавец” і “Хатынічы”.

Стартавала жніво са старадаўняга абраду зажынак першага снапа ў СВК “Дубнякі”. На поле са схіленым долу ад цяжкага зерня калоссем, што знаходзіцца побач з зернесушыльным комплексам каля вёскі Перадзел, з’ехаліся кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак раёна, каб прыняць удзел у свяце.

Распачалі абрад выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Уладзімір Давыдчык і старшыня СВК “Дубнякі” Уладзімір Грыгаран, якія перарэзалі чырвоную стужку на полі, даўшы старт жніву. Жнеі, спяваючы абрадавую песню, узяліся сярпамі зажынаць першыя залацістыя снапы, якія потым і паднеслі Уладзіміру Давыдчыку і Уладзіміру Грыгарану.

Перад выхадам камбайнаў у поле благаславіў працу хлебаробаў настаяцель Свята-Ціханаўскага храма, протаіерэй Пётр Піліпчук, для якога свята аказалася двайным — якраз у гэты дзень святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла ён нарадзіўся.

Нарэшце, адразу тры камбайны разам з Уладзімірам Давыдчыкам, намеснікам старшыні райвыканкама Юрыем Лелесам і Уладзімірам Грыгаранам зрабілі ганаровы круг па каласістаму полю. Першае сабранае зерне пачало запаўняць бункеры камбайнаў.

Пасля заканчэння абраду зажынак адразу ж была праведзена размова з кіраўнікамі і спецыялістамі гаспадарак па арганізацыі жніва.

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Са старадаўняга абрада зажынак распачалося жніво на Ганцаўшчыне

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях