ДЕЛО ГОСУДАРСТВЕННОЙ ВАЖНОСТИ
Падатковая палітыка краіны — неад’емная і вельмі важная частка яе сацыяльна-эканамічнага развіцця. На сённяшні дзень у Беларусі праведзена вялікая работа па ўдасканаленні падатковага заканадаўства, спрашчэнні падаткаабкладання і зніжэнні падатковай нагрузкі. Пастаянна вядзецца і растлумачальная работа, каб усе плацілі падаткі ў поўным аб’ёме, бо ад гэтага залежыць стан эканомікі краіны ў цэлым. Якія пытанні даводзіцца вырашаць супрацоўнікам падатковай інспекцыі раёна? Аб гэтым і вялася размова за “круглым сталом” галоўнага рэдактара “СП” з начальнікам інспекцыі па падатках і зборах па Ганцавіцкаму раёну Валянцінай Лісок, яе намеснікам – начальнікам аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў Аляксандрам Сакелем, начальнікам аддзела ўліку, справаздачнасці і эканамічнага аналізу Ганнай Рапейка і начальнікам аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідульных прадпрымальнікаў Валерыем Лосікам.




Гал. рэд.: Плаціць падаткі ў бюджэт — абавязак кожнага з нас. На- колькі свядома робяць гэта ганцаўчане?
В. Лісок: Наша галоўная задача — забяспечыць паступленні ў кансалідаваны бюджэт раёна ў поўным аб’ёме. У адпаведнасці з гэтым праводзіцца вялікая ратлумачальная работа, а таксама кантрольныя мерапрыемствы. І з адказнасцю магу сказаць, што за апошні год ганцаўчане сталі больш адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў грамадзян краіны. Аб’ём падатковых паступленняў за першае паўгоддзе 2013 года ў супастаўных вымярэннях істотна вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
А. Сакель: Аб гэтым сведчыць хаця б тое, што, напрыклад, тэмп росту падаходнага падатку з заработнай платы ад суб’ектаў малога бізнесу ў супастаўных вымярэннях сёлета ў першым паўгоддзі склаў 264,3 працэнта. Прычым, калі ў першым квартале гэтага года ад суб’ектаў малога бізнесу паступіла ў бюджэт 2 мільярды 68 мільёнаў рублёў падаходнага падатку з заработнай платы, то ў другім квартале — ужо 2 мільярды 661,5 мільёна рублёў. Прадпрымальнікі паступова перастаюць плаціць зарплаты ў “канвертах”.
В. Лосік: Больш адказна сталі ставіцца да плацяжу падаткаў і фізічныя асобы. Безумоўна, тут значную ролю адыгрывае як растлумачальная работа, так і кантрольныя мерапрыемствы, якія мы праводзім. Існуюць жа вялікія базы даных — хто і калі зрабіў буйныя пакупкі, у адпаведнасці з гэтым робіцца аналіз на адпаведнасць даходаў і расходаў чалавека. Адзначу, што ў пераважнай большасці людзі цяпер свядома плацяць падаткі са сваіх даходаў.
Гал. рэд.: І ўсё ж парушэнняў хапае…
В. Лісок: Прадухіліць іх — таксама наша задача. Кантрольная дзейнасць падатковай службы па ўсіх напрамках прасочвае галоўную мэту — выяўленне схаваных ад унясення ў бюджэт падаткаў і іншых плацяжоў як свядома, так і міжвольна, без намеру гэтага рабіць. Сітуацыі бываюць розныя, і часта парушэнні дапускаюць спецыялісты прадпрыемстваў проста з-за таго, што кепска ведаюць падатковае заканадаўства. Сёлета намі праведзены ўжо 82 праверкі суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку 28 — выязных падатковых праверак і 25 аператыўна-рэйдавых. Прычым, ва ўсіх суб’ектах гаспадарання зафіксаваны парушэнні. І дадатковыя далічэнні ў бюджэт склалі 340,6 мільёна рублёў. Таксама прадухілена вяртанне з бюджэту падатку на дабаўленую вартасць у суме 207,6 мільёна рублёў. Зразумела, што адказныя спецыялісты арганізацый і фізічныя асобы, дапусціўшыя найбольш грубыя парушэнні падатковага заканадаўства, панеслі адміністрацыйнае пакаранне на агульную суму 52,7 мільёна рублёў. Звыш 174 мільёнаў рублёў склалі сродкі і кошт таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, арыштаваных інспекцыяй па выніках кантрольных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. Такім чынам, аб’ём ценявой эканомікі раёна сёлета скараціўся на 722 мільёны рублёў.
А. Сакель: Пры гэтым выяўлены суб’екты гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці, якія ўдзельнічалі ў ценявым абароце тавараў, работ і паслуг. Сумы падаткаў, пені і адміністрацыйных штрафаў, якія паступілі ў бюджэт па выніках выязных праверак арганізацый, якія выкарыстоўвалі разнастайныя схемы ўхілення ад падаткаў, склалі 148,6 мільёна рублёў. Напрыклад, фермерская гаспадарка “Сядзіба Ясянёва” здзяйсняла здзелкі з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі. Інспекцыяй праведзены сустрэчныя праверкі ўсіх контрагентаў, якія мелі зносіны са згаданай гаспадаркай. У выніку ўстаноўлена, што фермерскай гаспадаркай не адлюстравана па бухгалтарскаму ўліку і тым самым схавана ад падаткаабкладання выручка ў суме 237,5 мільёна рублёў. Матэрыялы праверкі перададзены ў фінансавую міліцыю.
В. Лосік: Існуе шэраг пытанняў і па рабоце прадпрымальнікаў. У першую чаргу, безуліковая рэалізацыя тавараў. Нядаўна, напрыклад, у індывідуальнага прадпрымальніка з райцэнтра выяўлены факт продажу партыі абутку без кантрольных знакаў. Прычым, пры кантрольнай закупцы ІП яшчэ і не прабіў касавы чэк. Размова ідзе тут аб ухіленні ад даплаты па адзінаму падатку. Увесь згаданы абутак на суму 80 мільёнаў рублёў канфіскаваны, а прадпрымальніка чакае адміністрацыйнае пакаранне. Гэта адны з самых распаўсюджаных парушэнняў.
Гал. рэд.: “Карная машына” падатковай інспекцыі працуе без збояў?
В. Лісок: Паўтаруся — ёсць парушэнні, якія робяцца свядома, з намерам ухіліцца ад плацяжу падаткаў, і несвядома, калі намеру такога няма. Адпаведна і адказнасць прадугледжваецца розная. Мы ж не толькі вышукваем парушэнні, але і праводзім растлумачальную работу па палажэннях падатковага заканадаўства.
Г. Рапейка: Больш таго, мы займаемся эканамічным аналізам дзейнасці прадпрыемстваў, вывучаем сітуацыю і даём рэкамендацыі. Дапамагаем іншы раз, калі гэта неабходна, вырашыць розныя пытанні, з якімі сутыкаюцца суб’екты гаспадарання. Таму разглядаць інспекцыю, як “карную машыну” па збору падаткаў ні ў якім разе нельга.
В. Лісок: Прычым вялікую дапамогу ў рабоце падатковай службы аказвае раённы выканаўчы камітэт, які сумесна з намі мэтанакіравана працуе з суб’ектамі гаспадарання.
Г. Рапейка: І хацелася б заўважыць, што найбольш буйныя адлічэнні ў кансалідаваны бюджэт раёна робяць якраз прадпрыемствы і арганізацыі дзяржаўнай формы ўласнасці. Напрыклад, падатковыя адлічэнні райспажыўтаварыства сёлета за першае паўгоддзе склалі 9,8 працэнта ад агульнай сумы даходаў у бюджэт, ПМК-14 — 9 працэнтаў, камбіната панэльнага домабудавання — 8,8 працэнта, лясгаса — 6,6 працэнта. Сярод прыватных прадпрыемстваў можна выдзеліць у гэтым плане толькі ААТ “Горск”, аб’ём падатковых адлічэнняў якога склаў 3,9 працэнта ад даходнай часткі кансалідаванага бюджэту раёна.
В. Лісок: У сваю чаргу адзначу, што ўсё ж самую важкую частку, а менавіта 46 працэнтаў ад усіх падатковых паступленняў у бюджэт, прыпадае на падаходны падатак з заработнай платы. Па сутнасці, жыхары Ганцаўшчыны сваёй працай уносяць найбольш важкі ўклад у фарміраванне бюджэту раёна. І павышэнне заработнай платы — наш агульны інтарэс.
Шчыра ўпэўнена, што Дзень работнікаў падатковых органаў адлюстроўвае ўсю паўнату ўзаемнай павагі і даверу людзей, якія плацяць падаткі, і тых, хто іх збірае. І лічу, што наша прафесійнае свята — гэта асаблівы дзень і для падаткаплацельшчыкаў. Стабільнасць Беларусі сведчыць аб тым, што сабраныя падатковыя плацяжы вяртаюцца плацельшчыкам новымі, больш камфортнымі ўмовамі жыцця. А ад таго, як мы здолеем падтрымаць баланс інтарэсаў, каардынацыю дзеянняў дзяржавы і падаткаплацельшчыка, аказаць своечасовую ўзаемную падтрымку, залежыць наша з вамі будучае. І карыстаючыся выпадкам, выказваю вялікую ўдзячнасць усім добрасумленным падаткаплацельшчыкам раёна за разуменне, падтрымку, адказнасць і актыўны ўдзел у фарміраванні бюджэту раёна.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Как COVID-19 попадает в организм
Подробнее Как написал журнал Nature Medicine, группа ученых нашла два типа клеток, которые помогают COVID-19 проникать в организм.