За парадак і прыгажосць
Навядзенне парадку на зямлі — клопат дзяржаўнай важнасці. Дадзены Годам роднай зямлі старт буйнамаштабным мерапрыемствам па добраўпарадкаванні населеных пунктаў краіны працягваецца і цяпер. Літаральна на вачах прыгажэе і наша Ганцаўшчына. Непазнавальна змяніўся райцэнтр, добраўпарадкоўваюцца сельскія населеныя пункты. Але каб прыгажосць стала ўсюды не проста жаданым і пастаянным госцем, а сапраўднай гаспадыняй, адных намаганняў органаў мясцовай улады мала. У гэтай важнай справе неабходна пастаянная падтрымка саміх жыхароў, іх непасрэдны і паўсядзённы ўдзел у навядзенні парадку і падтрыманні яго — і там, дзе працуюць, і там, дзе жывуць. Нездарма ж кажуць: калі вокны — вочы дома, то двор і тэрыторыя вакол яго — душа яго гаспадароў, уклад іх жыцця, здольнасць бачыць, цаніць прыгажосць і парадак, уменне і жаданне ствараць іх.
Вельмі радуе, што сапраўдных гаспадароў, а значыць і патрыётаў роднай старонкі, жыве ў нашым раёне нямала. Гэта пацвердзіў і раённы конкурс па добраўпарадкаванні, які стаў ужо традыцыйным і вынікі якога былі падведзены напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Кампетэнтная камісія, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, абследавала ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы, тэрыторыі вакол шматпавярховых дамоў, прыватныя сядзібы ў райцэнтры і ў сельскіх населеных пунктах раёна. І затым на сваім пасяджэнні скрупулёзна, аб’ектыўна, згодна з умовамі конкурсу, назвала пераможцаў. Як адзначыў Віктар Якаўлевіч, для многіх працоўных калектываў, гаспадароў прыватных жылых дамоў стала нормай жыцця пастаянна ўтрымліваць ва ўзорным парадку месцы, дзе жывуць і працуюць. І падыходзіць да гэтай справы творча, з кожным годам уносіць у добраўпарадкаванне сваіх тэрыторый нешта новае, цікавае, а заадно быць дастойным прыкладам для пераймання. Як, напрыклад, калектыў ДРБУ-100, сям’я Пісарыкаў з Начы і іншыя. Яны дастойны прызнання і ўдзячнасці за тое, што ствараючы прыгажосць вакол сябе, дораць яе і вачам іншых, робяць адметным той куточак, дзе жывуць.
Прыемна, што колькасць прыхільнікаў навядзення чысціні і парадку на зямлі павялічваецца, што паказаў і сёлетні конкурс. На ўрачыстым свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, былі названы прозвішчы яго пераможцаў, ім былі ўручаны Дыпломы Ганцавіцкага райвыканкама і каштоўныя падарункі.
Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
за праведзеную работу па азеляненню і добраўпарадкаванню тэрыторый, вячэрняму асвятленню фасадаў адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў
узнагародзіць Дыпломам Ганцавіцкага райвыканкама з уручэннем каштоўнага падарунка:
філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог “Брэстаблдарбуд” Ганцавіцкае дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне № 100 (дырэктар Дайлід Алег Рыгоравіч);
камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Ганцавіцкая РЖКГ” (дырэктар Галяк Аляксей Фёдаравіч);
Ганцавіцкую раённую дзіцячую бібліятэку (дырэктар Мініч Валянціна Аляксандраўна);
установу адукацыі “Ганцавіцкая дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат” (дырэктар Курылік Наталля Барысаўна);
дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы” (выконваючы абавязкі дырэктара Снытко Наталля Антонаўна);
дзяржаўную ўстанову адукацыі “Раздзялавіцкая сярэдняя школа” Ганцавіцкага раёна (дырэктар Рабцэвіч Марыя Васільеўна);
дзяржаўную ўстанову адукацыі “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці” (дырэктар Ленкавец Алена Мікалаеўна);
індывідуальнага прадпрымальніка Высоцкую Наталлю Аляксандраўну (гандлёвы павільён “Наталля”).
За праведзеную работу па добраўпарадкаванню і належны санітарны стан домаўладанняў
узнагародзіць Дыпломам Ганцавіцкага райвыканкама з уручэннем каштоўнага падарунка жыхароў раёна:
Хаменка Надзею Мікалаеўну (г.Ганцавічы, вул.Кастрычніцкая, д.60);
Галяк Святлану Адамаўну і Галяка Аляксея Фёдаравіча (г.Ганцавічы, вул. Сасновая, д.46);
Шаматульскага Уладзіміра Іванавіча і Шаматульскую Ганну Уладзіміраўну (г.Ганцавічы, завулак Гогаля, д.27);
Жалезную Зою Іванаўну і Жалезнага Міхаіла Іосіфавіча (вёска Палонь, вул.Сасновая, д.7);
Мядзвецкую Ірыну Іванаўну і Мядзвецкага Мікалая Мікалаевіча (вёска Палонь, вул.Сасновая, д.17).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Крушим шаблоны: почему сантехник — перспективная профессия?
Подробнее Есть профессии, на которые несправедливо навесили ярлыки. И теперь их представители до сих пор предстают в негативном свете. Такое несправедливое отношение, например — к сантехникам.


