Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І ПЕДАГОГІ, І АРТЫСТЫ

У гарадскім Доме культуры ў мінулы аўторак прайшоў гала-канцэрт пад назвай “Мы — таленты!”.

Нагадаем, што сам фестываль “Мы — таленты!”, у якім удзельнічалі выключна работнікі ўстаноў адукацыі Ганцаўшчыны, прайшоў крыху раней. А яго вынікі былі падведзены падчас гала-канцэрта. Настаўнікі, выхавальнікі, бібліятэкары і іншыя работнікі з навучальных устаноў раёна даказалі прысутным, што іх таленты не абмяжоўваюцца толькі педагагічнай работай — яны здольны здзівіць гледачоў і сваімі цудоўнымі нумарамі мастацкай самадзейнасці. Дарэчы, гледачоў у гэты дзень у ГДК сабралася поўная зала, якія бурнымі апладысментамі віталі кожнае выступленне педработнікаў.

Пасля заканчэння гала-канцэрта начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Надзея Уладзіміраўна Здрок ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла лепшым педагогам-артыстам, фіналістам раённага фестывалю “Мы — таленты!” граматы аддзела адукацыі. У асобных намінацыях былі вызначаны і пераможцы.

Так, у намінацыі “Лепшы дэбют” пераможцай стала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 Аксана Іванаўна Занька. У намінацыі “Вакальная творчасць” было некалькі пераможцаў: Кацярына Аляксандраўна Ісаева — педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ, Юлія Казіміраўна Лентнер — педагог дадатковай адукацыі СШ № 3, Ала Аляксандраўна Ясько — музычны кіраўнік ясляў-сада № 2 г. Ганцавічы, Іван Міхайлавіч Бондар — настаўнік матэматыкі і фізікі Любашаўскай БШ, а таксама творчы калектыў “Забава” ясляў-сада № 2 г. Ганцавічы і вакальная група ясляў-сада № 4 г. Ганцавічы.

Творчая група настаўнікаў Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы перамагла ў намінацыі “Вакальна-харэаграфічная творчасць”. Творчы калектыў з гэтай жа навучальнай установы стаў пераможцам у намінацыі “Лепшая праграма”. Як і педагогі з Люсіна: у намінацыі “Канферанс” настаўнік інфарматыкі Аляксандр Іванавіч Занька і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наталля Рыгораўна Савеня, а ў намінацыі “На гумарыстычнай хвалі” — настаўнік замежнай мовы Галіна Мікалаеўна Серада. Яшчэ адным пераможцам у апошняй намінацыі стаў Віктар Міхайлавіч Супрун — дырэктар Малькавіцкай СШ. У патрыятычнай намінацыі “Да цябе, Беларусь!” лепшым стаў творчы калектыў з Хатыніцкай СШ, а Наталля Аляксандраўна Шыдлоўская, выхавальнік ясляў-сада № 1 г. Ганцавічы, перамагла ў намінацыі “Паэтычны дэбют”.

Назіраючы за тым, як выступалі на сцэне педагогі, лішні раз переконваешся: гэтыя людзі таленавітыя ва ўсім!

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: музычны нумар у выкананні артыстаў з Будчанскага ясляў-сада — сярэдняй школы.

Фота аўтара.

І ПЕДАГОГІ, І АРТЫСТЫ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях