СЛУЖБА ДНИ И НОЧИ

З разнастайнымі праблемамі звяртаюцца грамадзяне Ганцаўшчыны ў раённы аддзел унутраных спраў. З пачатку года сюды паступіла ад насельніцтва 1340 зваротаў. Хапае ў міліцыянераў і іншай работы. Крадзяжы, барацьба з самагонаварэннем, кантроль за сем’ямі, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, — гэта толькі некаторыя з тых пытанняў, над якімі даводзіцца ім працаваць. Аб тым, якія задачы найбольш актуальныя для супрацоўнікаў РАУС на сённяшні дзень, гутарым з першым намеснікам начальніка аддзела Сяргеем Міхайлавічам Тарасевічам.
У першую чаргу Сяргей Міхайлавіч акцэнтаваў увагу на тым, што пачаліся летнія канікулы. Бацькі не павінны забываць, што дзецям да 16 гадоў забаронена знаходзіцца на вуліцы без суправаджэння дарослых пасля 23 гадзін. Таксама бацькі абавязаны сачыць за тым, дзе і з кім бавяць час іх сыны і дочкі, кантраляваць, у якім стане дзеці вяртаюцца дамоў.
— Бескантрольнасць з боку бацькоў прыводзіць да таго, што дзеці ў раннім узросце “знаёмяцца” з цыгарэтамі, алкагольнымі напоямі, — кажа Сяргей Міхайлавіч. — Затым уцягваюцца ў небяспечныя кампаніі, прычым нярэдка да значна старэйшых за сябе таварышаў. Вынік такога сяброўства — учыненне правапарушэнняў, што, у сваю чаргу, прыводзіць да пастаноўкі дзяцей на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Каб такога не здарылася з вашымі дзецьмі, паклапаціцеся аб тым, каб яны былі чымсьці занятыя ў час канікул і знаходзіліся пад наглядам. Вольны час павінен пайсці на карысць, а не на шкоду.
Асаблівую ўвагу намеснік начальніка РАУС звярнуў таксама на праблему п’янства і самагонаварэння ў раёне.
— Сёлета на Ганцаўшчыне зарэгістравана ўжо 5 смяротных выпадках ад атручэння алкаголем, — паведаміў ён. — Летась такіх выпадкаў было 10 за год. Людзі павінны ўсведамляць, наколькі небяспечным з’яўляецца злоўжыванне алкаголем. На жаль, ёсць сярод нашых грамадзян і тыя, хто труціць не толькі сябе, але яшчэ і іншых. З пачатку года нашымі супрацоўнікамі было выяўлена 15 фактаў самагонаварэння, за мінулы год — 25.
Як расказаў Сяргей Міхайлавіч, у некаторых выпадках аб тых, хто займаецца самагонаварэннем, на “гарачую лінію” РАУС паведамілі неабыякавыя грамадзяне, за што ім вялікая ўдзячнасць.
Аднак бываюць у аддзеле ўнутраных спраў і такія званкі, якія толькі марнуюць час міліцыянераў.
— Часта ад грамадзян у стане ўсё таго ж алкагольнага ап’янення паступаюць ілжывыя выклікі, — кажа Сяргей Міхайлавіч. — На сёняшні дзень на такіх правапарушальнікаў складзены 7 пратаколаў. Хачу адзначыць, што мінімальны штраф за лжывы выклік складае 400 тысяч рублёў. Ды і варта падумаць таксама аб тым, што ў той час, калі супрацоўнікі РАУС будуць без патрэбы спяшацца да вас, іншаму чалавеку можа сапраўды спатрэбіцца дапамога.
Яшчэ адзін момант, на які звярнуў увагу Сяргей Міхайлавіч, — гэта крадзяжы. Іх сёлета зарэгістравана 28.
— Найчасцей крадуць веласіпеды, — расказвае міліцыянер. — Хачу звярнуць увагу грамадзян на тое, каб яны больш адказна адносіліся да захаванасці свайго двухколага транспарту, не пакідалі незачыненым каля магазінаў.
Што датычыць кватэрных крадзяжоў, а іх зарэгістравана 12, то тут Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што адным з самых надзейных сродкаў аховы маёмасці з’яўляецца заключэнне дагавора з Дэпартаментам аховы.
Увогуле, нагрузка на супрацоўнікаў РАУС каласальная. Уявіце сабе: на 29200 чалавек насельніцтва Ганцаўшчыны ў аддзеле працуе толькі 7 участковых інспектараў. У той час, калі адзін інспектар павінен сачыць за парадкам на ўчастку з колькасцю не больш як дзве з паловай тысячы! Вось і атрымліваецца, што заняты супрацоўнікі РАУС амаль кругласутачна. Нават гэтае інтэрв’ю з Сяргеем Міхайлавічам рабілася ў рабочым рэжыме. Размову з карэспандэнтам намеснік начальніка сумяшчаў з подпісам дакументаў і распараджэннямі падначаленым. Дарэчы, у міліцыі Сяргей Міхайлавіч працуе ўжо васямнаццаты год. У Ганцавіцкі РАУС перавёўся дзесяць месяцаў таму з Баранавіцкага аддзела крымінальнага вышуку. Суразмоўца адзначыў, што хоць Ганцавіцкі раён намнога меншы, чым Баранавіцкі, работы для супрацоўнікаў унутраных спраў тут не менш.
Яніна ТКАЧУК.
НА ЗДЫМКУ: першы намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС Сяргей Міхайлавіч Тарасевіч.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


