Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ХАЙ БРУЯЦЦА “ЖЫВЫЯ КРЫНІЦЫ”

ХАЙ БРУЯЦЦА “ЖЫВЫЯ КРЫНІЦЫ”

Такое сумеснае мерапрыемства, якое сабрала разам больш за дваццаць народных умельцаў Ганцаўшчыны, праводзілася ў раёне ўпершыню. Хаця, калі шчыра, прозвішчы многіх з іх даўно вядомы жыхарам нашай палескай старонкі: ніводнае раённае свята не абыходзіцца без выстаў іх цудоўных вырабаў, выкананых у рознай тэхніцы народнай творчасці. Іх работы бачылі ўдзельнікі абласных мерапрыемстваў, што праходзілі на Ганцаўшчыне, Дня беларускага пісьменства, а таксама абласных і рэспубліканскіх “Дажынак”, іншых свят.

На “Жывыя крыніцы”, як ужо адзначалася, прыехала звыш двух дзясяткаў народных умельцаў, хаця, па папярэдніх падліках, у нашым раёне жыве і стварае непаўторныя шэдэўры ручной работы звыш 200 майстроў. Магчыма, калі-небудзь гэтыя жыватворныя крынічкі сальюцца ў адзіны магутны паток і слава аб народных майстрах нашай маляўнічай Ганцаўшчыны разыдзецца па ўсяму свету. Хаця пра асобных з іх ужо даўно ведаюць у многіх краінах…

Нагодай жа для нядаўняй сустрэчы стала ўрачыстае ўручэнне звання народнага майстра Рэспублікі Беларусь ткачысе і вышывальшчыцы з Борак Ульяне Пятроўне Віннік — трэцяй у нашым раёне, хто ўдастоены такога ганаровага тытулу. І не толькі гэтая прыемная падзея стала падставай для сустрэчы ўмельцаў: даўно настаў час ім пазнаёміцца бліжэй, аб’яднацца, шчыра пагаварыць аб надзённых праблемах, аб тым, як захаваць “майстэрства з пройдзеных вякоў”, каму і як перадаць яго.

…Збаночкам стаў кавалак

 гліны,

 З жалеза ружа расцвіла,

З лазы — калыска

на хрысціны,

Салома птушкай ажыла, —

кранальна гучаць прачулыя паэтычныя радкі з вуснаў вядучых свята — дырэктара раённага Дома рамёстваў Марыі Муха і вучняў СШ № 3 Яўгена Занькі і Паліны Купрэвіч. На экране мільгаюць фота- і відэаматэрыялы аб дзейнасці раённага Дома рамёстваў, удзеле нашых майстроў у раённых і абласных мерапрыемствах. Цёпла і з асаблівай пашанай вымаўляюцца іх прозвішчы: Феанія Крысюк, Ніна Казак, Ульяна Віннік, Віталій Шапялевіч, Леанід Пісарык, Аляксандр Ваўчок, Іван Муха, Аляксандр Матусевіч, Валянціна Занька… На радасць і гонар наш, гэты спіс можна працягваць доўга. Ім, руплівым, творчым, нястомным, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў дораць цудоўныя музычныя нумары, для іх гучаць песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці ГДК, Любашаўскага СДК і Ганцавіцкага Дома творчасці.

Начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Стральцова ўручае заслужаную ўзнагароду Ульяне Віннік і дорыць ёй цёплыя словы падзякі за рукі залатыя, за працу нястомную, за сэрца добрае, душу творчую.

Як сімвал дастатку, як гімн працы і выток жыцця выносіцца ў залу румяны, духмяны каравай, ласкава атулены ручніком. З пашанай прымаюць удзельнікі сустрэчы найдаражэйшы пачастунак.

Затым дырэктар раённага Дома рамёстваў М. І. Муха запрасіла ўсіх на выставу ручнікоў народных майстроў Рэспублікі Беларусь Ніны Казак і Ульяны Віннік. І за кубкам чаю ў гэтай жа зале пайшла шчырая размова старшыні райвыканкама А. П. Саланевіча, яго намесніка С. В. Сарокава, спецыялістаў аддзелаў райвыканкама, старшынь сельвыканкамаў з майстрамі народнай творчасці. Адкрыта, зацікаўлена гаварылі аб неабходнасці адкрыцця сувенірнага магазіна ў райцэнтры, дзе б можна было набываць усім жадаючым, у тым ліку і замежным гасцям, вырабы нашых умельцаў, пра тое, як і каму перадаваць народнае ўмельства, як зацікавіць рамяством продкаў падрастаючае пакаленне. Старшыня райвыканкама слушна заўважыў, што пажадана было б запрашаць на падобныя сустрэчы і дзяцей, правільна і ўдумліва даносіць важнасць і неабходнасць прадаўжэння народных рамёстваў. І калі сярод рабят знойдуцца хаця б 2 — 3 жадаючыя, якія палюбяць гэтую справу і прадоўжаць яе, — значыць, народным рамёствам жыць! Аляксандр Паўлавіч згадаў, якімі былі першыя крокі харэаграфічнага аддзялення ў дзіцячай школе мастацтваў. Цяпер займацца харэаграфіяй стала для рабят прэстыжна, амаль кожны школьнік марыць аб гэтым. Галоўнае, на думку кіраўніка раёна, — зацікавіць моладзь.

Пра ролю рэкламы ў інтэрнэце гаварыў ганчар Віталій Шапялевіч. Аб тым, якімі былі першыя ўласныя крокі па саломапляценню, дзялілася з калегамі дырэктар Дома творчасці, майстар па саломапляценню Валянціна Занька. Яна ж узняла праблему памяшкання для класа саломапляцення. Абмяркоўвалася і пытанне больш зручнага размяшчэння раённага Дома рамёстваў, іншыя праблемы.

Кіраўнік раёна ўголас прызнаўся, што ўдзячны лёсу за магчымасць пажыць і папрацаваць на Ганцаўшчыне, у гэтай непаўторнай, дзівоснай старонцы, якой павінны ганарыцца яе жыхары. Падзякуем за прызнанне і прымем як запавет — любіць, берагчы сваю бацькаўшчыну, не саромецца ганарыцца ёю і яе працаўнікамі.

…Першая ластаўка пад назвай “Жывыя крыніцы” прынесла на сваіх крылах і радасць першай сустрэчы, і надзею на новыя, і спадзяванне на тое, што не перасохнуць крыніцы таленту, што неўзабаве ператворацца ў сапраўдны вялікі фестываль народных умельцаў, які паклаў бы пачатак новай традыцыі на Ганцаўшчыне. У добры ж час!

Марыя ШЧАЎКУН.

Фота Уладзіміра САКАЛОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях