«Эрудиты», или «Воздушный шарик»

Апошнім часам даволі часта даводзіцца карыстацца паслугамі чыгункі. Каго толькі не сустрэнеш у дызель-цягніках! Бывае, што нават здзіўляешся, наколькі рознымі і непрадказальнымі могуць быць людзі… Але апошнія мае спадарожнікі — асобы сапраўды “ўнікальныя”. Чаму? А пра гэта вы зараз і даведаецеся.
Спачатку я не звярнула на іх асаблівай увагі. Проста акінула позіркам, выбіраючы месца, дзе сесці. Трое хлопцаў 25 — 30 гадоў паважна сядзелі, трымаючы ў руках красворды. У кожнага ў вушах — невялічкія навушнікі. Хлопцы зрэдку перагаворваліся, дапамагалі адзін аднаму “расшыфроўваць” красворды.
“Якія малайцы! — падумалася. — Эрудыты!”.
Цягнік набіраў ход, правадніца прайшлася па вагону, прапаноўваючы, каму патрэбна, білеты. Як толькі яна знікла за дзвярыма, мае спадарожнікі прыкметна ажывіліся.
— Усё! Пайшла! Давай! — адзін з іх з нецярпеннем штурхануў другога, які сядзеў побач.
— А раптам вернецца? Пачакай крыху, — адказаў той.
— Давай, даставай! — гэта ўжо трэці. — Горла перасохла ўжо!
Падумала спачатку, што хлопцы хочуць піць. Толькі пры чым тут правадніца?!
Аказваецца, я глыбока памылялася. Дакладней, памылялася ў тым, што менавіта смага адольвала хлопцаў. Той, да каго звярталіся таварышы, шпарка выцягнуў з-за пазухі(!) бутэльку з віном!
— Дайце пакет! Хутчэй! — звярнуўся да сябрукоў.
Зноў загадка — нашто пакет?
Хлопцы імгненна выцягнулі аднекуль поліэтыленавы пакет, працягнулі сябру. Той хуценька закруціў у яго бутэльку, так, што адкрытым засталося толькі рыльца.
— Во! — задаволена зарагатаў “канспіратар”. — Цяпер ніхто не здагадаецца, што мы будзем піць! Здалёк можна падумаць, што паветраныя шарыкі надзімаем.
Тут ужо зарагаталі ўсе трое. Бутэлька-“шарык” пайшла па крузе. І адразу па вагоне папоўз непрыемны пах таннага алкаголю…
Некалькі хвілін — і хлопцаў не пазнаць. Расчырванелыя, вясёлыя, яны зноў узяліся за красворды. Толькі навушнікі з вушэй падаставалі, пэўна, каб зручней было перагаворвацца.
— Кветка, чатыры літары?
— Ружа.
— Аўтамабіль на “Ф”?
— “Фольксваген”.
— Не падыходзіць!
— Тады “Форд”.
І гэтак далей. Трэба сказаць, што ўзровень красвордаў, якія разгадвалі хлопцы, быў разлічаны ў лепшым выпадку на вучняў старэйшых класаў. Аднак бачылі б вы, як ганарыліся сваёй эрудыцыяй мае спадарожнікі!
Станцый праз тры ў руках аднаго з іх зноў з’явіўся “паветраны шарык”, пасля “надзімання” якога хлопцаў пацягнула ўжо на размову.
— Мая жонка кажа, што я гультай, — смачна ікнуўшы, пачаў першы. — Як яна мяне ўжо дастала! Кажа, развядуся, калі не пераменішся. Дурная!
— Дык няхай разводзіцца! — адказаў другі. — Пабачыць, як жыць адной! Вунь як мая, ад мяне пайшла, думала другога знойдзе. Ды каму яна трэба з дзіцем?! А я спецыяльна не даю грошай ні ёй, ні малому. Хай паглядзяць, як без мяне жыць, калі я ім дрэнны… А мне аднаму дык і лепш. Маці грошай вунь дала — бутэльку купіў. А быў бы жанаты — дулю!
— Ды гэтыя бабы толькі і думаюць, каб з нас крыві папіць, — сваё меркаванне выказаў і трэці. — Я ніколі жанаты не быў і не буду. Свабоду ні на што не прамяняю!
Размова працягвалася доўга. Аднак выказванні хлопцаў суправаджаліся такімі словамі, якія не тое што напісаць, чуць было сорамна. Побач са спадарожнікамі станавілася ўсё менш і менш людзей. Тым болей, што ў ход пайшоў трэці “паветраны шарык”…
На шчасце, наступным прыпынкам былі Ганцавічы. З палёгкаю паднялася, каб выйсці з душнага вагона на свежае паветра, далей ад п’яных “эрудытаў”, ад іх “задушэўных” размоў. Спынення цягніка чакала ўжо ў тамбуры. Аднак надоўга развітацца са спадарожнікамі не атрымалася. Хістаючыся, яны таксама рушылі да выхаду!
Выходзіць, ехалі хлопцы ў Ганцавічы. Магчыма, калі б яны засталіся ў цягніку, я б хутка пра іх забыла і не расказала б вам, шаноўныя чытачы, гэтую гісторыю. А так вырашыла: людзі павінны ведаць пра сваіх “герояў”. А можа, яны і самі пазнаюць сябе ў гэтых радках. Газеты ж чытаюць, красворды разгадваюць!
Хочацца сказаць сваім спадарожнікам, а таксама іншым аматарам выпіць наступнае: бярыцеся, хлопцы, за розум! Не тапіце жыццё ў бутэльцы! Успомніце пра сваіх дзяцей, якія чакаюць дадому цвярозага тату. Адумайцеся!
Яніна ТКАЧУК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Функции Viber, о которых вы могли и не догадываться
Подробнее Для самых активных пользователей Viber будет интересна эта подборка.


