КВІТНЕЙ, РОДНАЯ КРАІНА!

12 мая ў нашай краіне адзначаўся Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў райцэнтры на гарадской плошчы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскасці, навучэнцы ўстаноў адукацыі, жыхары і госці горада.
Спачатку слова ўзяў старшыня райвыканкама Аляксандр Паўлавіч Саланевіч, які павіншаваў усіх са святам, а таксама звярнуў увагу на значнасць дзяржаўных сімвалаў краіны ў наш час.
Затым пад гукі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іосіф Ігнатавіч Курловіч, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Эдуард Трафімавіч Валуевіч і вучаніца 10 класа СШ № 3 Вера Смоліч урачыста ўзнялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Пасля адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі найбольш актыўным юнакам і дзяўчатам: 13 маладых ганцаўчан атрымалі адзін з самых галоўных дакументаў у жыцці — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а 15 чалавек сталі членамі БРСМ. 15 маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ўступілі ў рады піянераў, былі павязаны чырвона-зялёныя гальштукі.
Падчас мерапрыемства адбылася яшчэ адна прыемная падзея. Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга краіны праходзіў абласны конкурс школьных куткоў дзяржаўнай сімволікі. У намінацыі “Лепшая ўстанова адукацыі па стварэнні сістэмы прапагандысцкай работы знешняй атрыбутыкі і сімволікі ў ідэйна- выхаваўчай рабоце, фарміраванні аўтарытэту і павагі да дзяржаўных сімвалаў” Дыпломам трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама была ўзнагароджана Хатыніцкая сярэдняя школа.
Усе ўрачыстасці суправаджаліся музычнымі і танцавальнымі нумарамі ў выкананні артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна.
Уладзімір САКАЛОЎ.







Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Функции Viber, о которых вы могли и не догадываться
Подробнее Для самых активных пользователей Viber будет интересна эта подборка.


