Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Весенние заботы: большая вода и благоустройство

Паводка і правядзенне вясенне-палявых работ, навядзенне парадку на зямлі і барацьба з п’янствам, працоўная дысцыпліна і работа са зваротамі грамадзян — гэтыя надзённыя тэмы на працягу амаль трох гадзін абмяркоўваліся на нарадзе ў кіраўніка раёна А. П. Саланевіча.

 

Вялікая вада — працаваць дапазна

Весенние заботы: большая вода и благоустройство

Вялікая вада нарэшце прыйшла і на Ганцаўшчыну. Сёлета падтапленняў жылых дамоў і дваровых тэрыторый амаль няма. Іншая справа з землямі сельгасарганізацый. Падтопленымі аказаліся звыш дзвюх тысяч гектараў сельгасугоддзяў. Частка з іх літаральна схавалася пад вадою.
Весенние заботы: большая вода и благоустройство

 Сітуацыя трымаецца пад кантролем, але паводка яшчэ больш ускладняе правядзенне вясенне-палявых работ. Часу, каб правесці іх у аптымальныя тэрміны, застаецца вельмі мала, і нават сяўбу яравых культур сёлета прыйдзецца весці адначасова з пасадкай бульбы. Ад сельгасвытворцаў патрабуецца асаблівая мабілізацыя сіл. Палявыя работы, дзе магчыма, павінны весціся амаль кругласутачна, на чым і акцэнтаваў увагу кіраўнік раёна. У сельскай гаспадарцы проста іншы раз не можа быць нармаванага працоўнага часу, бо ўсё часта залежыць менавіта ад умоў надвор’я.

Чысціня як стан душы

З надыходам сапраўднай вясны набыло актуальнасць і пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў. Засмечаныя вуліцы і тэрыторыі, прылягаючыя да арганізацый і прыватных домаўладанняў,  ствараюць даволі непрывабны малюнак. У нас прывыклі наводзіць па вясне чысціню падчас суботнікаў. Між іншым, падтрыманне парадку на зямлі — гэта штодзённы абавязак кожнага. А правядзенне месячніка добраўпарадкавання і спецыяльна адведзенага дня “Чысты чацвер” на ўборку тэрыторый  — акцэнтаванне ўвагі на гэтым пытанні. За кожнай арганізацыяй, за кожным домаўладаннем замацаваны прылягаючыя тэрыторыі, якія павінны пастаянна ўтрымлівацца ў чысціні. Аднак многія проста не звяртаюць увагі на бруд, што пануе вакол іх, пачынаюць наводзіць парадак толькі пад прымусам. Шмат пытанняў у гэтым плане як да шэрагу арганізацый райцэнтра, так і да ўласнікаў прыватных домаўладанняў, жыллёва-будаўнічых кааператываў. Думалася, што людзі самі павінны імкнуцца падтрымліваць парадак каля сваіх дамоў, але ў шэрагу выпадкаў пануе элементарнае раўнадушша. Так, вакол дома па вуліцы Будаўнікоў, 12 (ЖБСК № 21,  старшыня С. П. Жалезны) уся тэрыторыя загаджана смеццем, акуркамі і пустымі бутэлькамі, а ў двары нават стол з лаўкамі, зробленыя для адпачынку жыльцоў, даўно зламаныя.

Весенние заботы: большая вода и благоустройство

 Абсалютнае раўнадушша гаспадароў да сваёй маёмасці. Яны не прыбіраюць сваю тэрыторыю, якую і засмецілі самі, камунальнікі не звяртаюць увагі на стан прылягаючага ўчастка, за які адказваюць. У выніку людзі жывуць  літаральна на сметніку, і іх гэта не турбуе. Як не турбуе жыхароў дамоў  № № 45, 47, 49 па вуліцы Кастрычніцкай (ЖБСК № № 27, 26, 28, старшыні Р. А. Манюк, В. Я. Бондар, П. П. Гузаеўскі), што робіцца ў іх агульным двары. У яго цэнтры дзеці гуляюць на дзіцячай пляцоўцы сярод акуркаў, смецця і пустых бутэлек! Няўжо людзей задавальняе гэта?
Весенние заботы: большая вода и благоустройство

Не менш пытанняў па навядзенню парадку і ў сельскай мясцовасці. Тут яшчэ шмат работы ў работнікаў сельвыканкамаў у арганізацыі работы па навядзенню чысціні, як, дарэчы, і ў дарожных арганізацый — засмечаныя прыпынкі і месцы адпачынку не вабяць вока.

Трэба нарэшце зразумець, што чысціня — гэта стан душы, і падтрымліваць яе трэба не ад выпадку да выпадку, а пастаянна. А суботнікі праводзяцца з іншай мэтай. Вось і сёлета падчас рэспубліканскага суботніка, які пройдзе 20 красавіка, запланавана працоўнымі калектывамі пасадка дрэў, разбор закінутых будынкаў на дровы, пераборка бульбы ў гаспадарках…  Будзе аказана дапамога сельгаскааператывам і камунальнікам, а заробленыя грашовыя сродкі пойдуць на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона і набыццё абсталявання для ўстаноў аховы здароўя. Справа важная і не павінна нікога пакінуць раўнадушным.

Машыны на газонах

Весенние заботы: большая вода и благоустройство

Разам з пытаннямі добраўпарадкавання паўстае праблема парковак і стаянак для аўтамабіляў у райцэнтры. Прадпрыемстваў і арганізацый, на тэрыторыі якіх можна арганізаваць аўтастаянкі, хапае. Каб патрабаваць ад людзей, у многіх выпадках неабходна ім стварыць пэўныя ўмовы. Вось толькі некалькі прыкладаў. На тэрыторыі той жа Ганцавіцкай аўтабазы дастаткова месца, каб размясціць там аўтастаянку для легкавых і грузавых аўтамабіляў. Але большая частка месца там занята разнастайным хламам прыватнікаў, якія арандуюць невялікія кавалкі зямлі і адчуваюць сябе насамрэч сапраўднымі гаспадарамі. На якіх падставах — не зразумела. 
Весенние заботы: большая вода и благоустройство

 Дастаткова месца і на тэрыторыі ўчастка аўтапарка № 10. Але на сённяшні дзень стаянка там не працуе. На платную ж стаянку ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” ставяць машыны нямногія. І тут трэба сказаць, што ўзнятае пытанне непасрэдна датычыцца і тэхнікі бяспекі. На сённяшні дзень грузавыя аўтамабілі ставяцца і рамантуюцца гаспадарамі дзе прыйдзецца. А тут і да бяды недалёка. Сёлета ўжо адбылася трагедыя: падчас рамонту фуры загінуў яе вадзіцель. Таму арганізацыя абсталяваных стаянак неабходна, і гэтае пытанне знаходзіцца на асаблівым кантролі. Таксама пастаўлена задача абуладкавання бясплатных парковак, у тым ліку з удзелам жыхароў, у мікрараёне Будаўнікоў горада, дзе ёсць адпаведныя месцы. Тым больш, што для гэтага не патрабуецца вялікіх грашовых укладанняў. Дастаткова расчысціць грэйдэрам пляцоўку і ўстанавіць знак “Стаянка”.

П’юць усюды

Дзе толькі не ўбачыш у горадзе пустыя бутэлькі з-пад спіртнога: у дварах дамоў і каля гандлёвых кропак, на абочынах дарог і ў месцах адпачынку пры іх, нават побач з установамі культуры і адукацыі! Складваецца такое ўражанне, што п’юць усюды. Супрацоўнікі міліцыі яўна недапрацоўваюць у плане аховы грамадскага парадку. І што тады казаць аб населеных пунктах у сельскай мясцовасці? Разам з гэтым шмат пытанняў і да райспажыўтаварыства — у мясцовых кафэ іншы раз звычайнаму чалавеку нармальна і не адпачыць. Усё акупавалі аматары паддаць, якія ўвогуле часта прыходзяць нават са сваім спіртным і закускай. А вось па-сапраўднаму дзіцячага кафэ ў раёне так і няма. Сапраўды, выдатная магчымасць прадпрымальнікам заняць гэтую нішу. У гэтым пытанні і падтрымка мясцовай улады забяспечана. Тым больш, што ёсць і свабодныя памяшканні для арганізацыі адпачынку для дзяцей і іх бацькоў, прычым у даволі бойкіх месцах.

Адказ на канкрэтнае пытанне

У рабоце са зваротамі грамадзян некаторыя чыноўнікі і спецыялісты арганізацый настолькі прызвычаіліся страчыць адпіскі, што нават дыпламаванаму юрысту патрэбен час, каб у іх разабрацца. З пачатку года ў раёне 25 працэнтаў зваротаў у вышэйстаячыя інстанцыі датычацца пытанняў ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, якім займаецца філіял “Беларусбанка”. Яго спецыялісты на канкрэтныя пытанні даюць такія адказы з вытрымкамі з заканадаўчых дакументаў, што людзям прыходзіцца па тлумачэнні звяртацца ў іншыя інстанцыі. Гэта абсалютна недапушчальна. Калі ёсць канкрэтнае пытанне, то і адказ на яго павінен быць канкрэтным. У іншым выпадку губляецца сам сэнс зваротаў.

х х х

Па ўсіх разгледжаных на нарадзе пытаннях кіраўніком раёна дадзены адпаведныя даручэнні. “Мы павінны працаваць у адной звязцы, а не кожны асобна, — сказаў Аляксандр Паўлавіч Саланевіч. — Толькі агульнымі намаганнямі магчыма змяніць наша жыццё да лепшага”.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях