Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На ОАО “Модуль” обозначили пути выхода из кризиса

З 20 сакавіка на ААТ “Модуль” Гаспадарчым судом Брэсцкай вобласці адкрыта конкурсная вытворчасць па банкруцтву. Аб сітуацыі на прадпрыемстве “СП” пісала ўжо. І аб яго аздараўленні, выхаду на нармальную работу якраз ішла размова на сходзе работнікаў “Модуля”, што адбыўся на гэтым тыдні ў адным з вытворчых цэхаў.

На ОАО “Модуль” обозначили пути выхода из кризиса

На ОАО “Модуль” обозначили пути выхода из кризиса

Пераважная большасць акцый ААТ “Модуль” належыць Брэсцкаму абласному ўпраўленню ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яго генеральны дырэктар Сяргей Аляксандравіч Лабанаў расказаў аб кроках, якія робяцца для выхаду з крызісу. “Сітуацыя, што склалася на ААТ “Модуль”, абмяркоўвалася ў аблвыканкаме, і працэдура санацыі — самы прымальны варыянт для вываду прадпрыемства з крызісу, — адзначыў Сяргей Аляксандравіч. — У мінулым годзе “Модулем” выпушчана прадукцыі на 72 мільярды рублёў, і толькі на пагашэнне крэдытаў банку пералічана каля 15 мільярдаў рублёў. Прадпрыемства, па сутнасці, застаецца без абаротных сродкаў. Пры працэдуры санацыі замарожванне даўгоў дасць магчымасць прадпрыемству пачаць працаваць з чыстага ліста”.

Як адзначыў С. А. Лабанаў, зараз робіцца ўсё для таго, каб загрузіць прадпрыемства. На 2013 год на ім плануецца выпусціць прадукцыі на 140 мільярдаў рублёў і пачаць паступова вяртаць асноўны доўг банку. Частка буйных заказаў у прадпрыемства ўжо ёсць. Але трэба працягваць шукаць іх і надалей. “Модулю” па сіле выпускаць прадукцыі на 140 — 200 мільярдаў рублёў у год, што дазволіць у выніку разлічыцца па даўгах, стабільна працаваць і развівацца. Для гэтага маюцца ўсе магчымасці. Галоўнае, што яшчэ захаваўся людскі патэнцыял — граматныя спецыялісты. Ёсць таксама і рэсурсы, іх толькі трэба правільна размеркаваць.

У сваю чаргу, кіраўнік раёна Аляксандр Паўлавіч Саланевіч звярнуў увагу на тое, што прадпрыемству аказваецца ўсебаковая падтрымка, і зараз усё залежыць ад працоўнага калектыву. На Ганцаўшчыне ёсць станоўчы вопыт выхаду прадпрыемства з аналагічнага крызісу. Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання, дзякуючы працэдуры санацыі, поўнасцю разлічыўся па даўгах і зараз стабільна працуе. Але там узнікла другая праблема — адток кваліфікаваных кадраў. І на сённяшні дзень КПД мог бы нарасціць аб’ёмы вытворчасці ў два разы, але недахоп рабочых рук не дае магчымасці зрабіць гэта. Між іншым, ад аб’ёмаў вытворчасці, поўнай загрузкі вытворчых магутнасцей прадпрыемства ў канчатковым выніку залежыць і заработная плата яго работнікаў. Таму ААТ “Модуль” нельга разлічваць толькі на дзяржаўныя заказы, трэба самім іх актыўна шукаць.

Падчас сходу работнікі прадпрыемства задалі пытанні па заработнай плаце, у прыватнасці, па аплаце за работу ў выхадныя дні. Пры поўнай месячнай адпрацоўцы, яна, безумоўна, павінна аплачвацца па больш высокаму тарыфу. Таксама цікавіліся ў антыкрызіснага ўпраўляючага ААТ “Модуль” Паўла Уладзіміравіча Зайца аб яго вопыце работы, які, дарэчы, аказаўся даволі багатым. Павел Уладзіміравіч на працягу 13 гадоў кіруе прадпрыемствамі, з якіх 7 — менавіта ў якасці антыкрызіснага ўпраўляючага.  ААТ “Модуль” ужо пятае прадпрыемства, што даверана яму для вываду з крызісу. Дарэчы, Валянціна Мікалаеўна Касцюк, на долю якой выпала кіраваць прадпрыемствам якраз у самы цяжкі перыяд, застанецца на ААТ “Модуль” у якасці намесніка дырэктара, і на яе плечы лягуць, як і раней, усе вытворчыя пытанні. 

У цэлым, прадпрыемства не будзе кінута на волю лёсу. Сітуацыя знаходзіцца пад жорсткім кантролем, і відавочна, што Гаспадарчым судом Брэсцкай вобласці будзе прынята рашэнне аб працэдуры санацыі ААТ “Модуль”, бо ў іншым выпадку — ліквідацыя і распродаж такога прадпрыемства, як адзначыў кіраўнік раёна, інакш, як злачынствам, і не назавеш.

ОАО “Модуль»: процедура санации – выход из кризиса

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях