Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заседание комиссии по борьбе с пьянством

Заседание комиссии по борьбе с пьянством

У пашыраным складзе прайшло пасяджэнне камісіі па барацьбе з п’янствам, створанай пры райвыканкаме. На ім абмяркоўвалася работа аналагічных камісій, якія функцыянуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.

Асноўная задача такіх камісій — прафілактыка п’янства, што, у сваю чаргу, уключае шмат пытанняў: ад аховы працы да ўзроўню заработнай платы. І фарміраванне негатыўных адносін да п’янства з’яўляецца важным аспектам грамадскага жыцця. Згаданыя камісіі павінны не толькі разглядаць кожны выпадак знаходжання работніка на рабочым месцы ў п’яным выглядзе і прымаць да яго меры ўздзеяння, але рэагаваць і на яго паводзіны па-за работай. Бо бытавое п’янства і сямейныя скандалы — звёны аднаго ланцужка. А калі чалавек дома празмерна прыкладаецца да бутэлькі, то рана ці позна гэта негатыўна адаб’ецца і на рабоце.

“На некаторых прадпрыемствах не праводзяцца пасяджэнні камісій на той падставе, што няма парушэнняў працоўнай дысцыпліны, — адзначыў старшыня камісіі па барацьбе з п’янствам, створанай пры райвыканкаме, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Вітальевіч Сарокаў. — Нельга чакаць, калі чалавек пачне піць на рабоце, бо іншы раз ужо позна нешта рабіць…”.

Увага прысутных была звернута на тое, што калі ў мінулым годзе ў раёне выяўлена 79 чалавек, якія знаходзіліся п’янымі на рабочых месцах, то за з’яўленне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення ці распіццё спіртных напіткаў затрымана 1087 чалавек. Камісіі тут таксама павінны прымаць меры не толькі адміністрацыйнага, але і грамадскага ўздзеяння. Абмеркаванне выпівакі ў калектыве, дошка ганьбы, апублікаванне прозвішчаў аматараў “заліць за каўнер” у газеце — адны з вельмі эфектыўных мер уздзеяння. У прафілактычнай рабоце важная роля адводзіцца і прафсаюзам: арганізацыя адпачынку работнікаў з’яўляецца важным фактарам у фарміраванні негатыўных адносін да п’янства. На Ганцаўшчыне дастаткова спартыўных залаў для заняткаў, пастаянна праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы, арганізоўваюцца туры выхаднога дня і разнастайныя экскурсіі.

У сваю чаргу, першы намеснік начальніка РАУС Сяргей Міхайлавіч Тарасевіч звярнуў увагу на тое, што статыстыка правапарушэнняў не поўнасцю адлюстроўвае сітуацыю, бо, зразумела, што не ўсе выпадкі п’янства выяўляюцца. І толькі пры цесным супрацоўніцтве зацікаўленых бакоў, усяго грамадства магчыма дабіцца станоўчага выніку. Таксама Сяргей Міхайлавіч узняў праблему кафэ “Маладзёжнае” — там у выхадныя дні пры 128 пасадачных месцах збіраецца іншы раз больш за 300 чалавек, што недапушчальна: пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, улічваючы эфект п’янага натоўпу, гэта можа прывесці да трагедыі. Дарэчы, гэтая праблема ўжо неаднаразова ўзнімалася на раённым узроўні, але, мабыць, прыбытак для райспажыўтаварыства важней за бяспеку людзей.

На пасяджэнні разгледжаны і паводзіны аднаго з жыхароў горада — Уладзіміра Несцера. Мужчына злоўжывае спіртнымі напіткамі, неаднойчы ў яго кватэры па вуліцы Заслонава, 9 рэгістраваліся ўзгаранні, аб чым паведаміў начальнік РАНС Уладзімір Адамавіч Рапейка. Такія, як Несцер, не толькі губяць сваё жыццё, але нясуць пагрозу і людзям, што жывуць побач. Прычым Несцер не лічыць сябе заложнікам алкаголю і не бачыць у сваім ладзе жыцця нічога страшнага, хаця пад уздзеяннем грамадскасці паабяцаў выправіцца. У іншым выпадку будуць прымацца да яго іншыя меры.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях