В СПК «Крышыловичи» – новый председатель

Калі сцісла характарызаваць вытворчыя справы і фінансавае становішча гэтай гаспадаркі, то яны вельмі складаныя. У абласных зводках пазіцыі сельгаскааператыва (па розных паказчыках размяшчаецца прыкладна 250 калектываў) у ліку замыкаючых табліцу і пачынаюцца з 226 месца і ніжэй. Менавіта так выглядаюць здабыткі працаўнікоў СВК “Крышылавічы” па сярэднясутачных прывагах, надоях на карову, ураджайнасці зерня і г. д. Як вынік, і па заробках таксама.
Ранейшы кіраўнік кааператыва Уладзімір Іванавіч Мышкавец на нечарговым сходзе, што адбыўся ў Востраве 19 сакавіка, сваёй заявай сам паставіў пытанне аб замене яго новым чалавекам, матывуючы тым, што з улікам стану здароўя службовыя абавязкі перавышаюць яго магчымасці выконваць іх у поўным аб’ёме.
Зала ўспрыняла такую заяву вельмі насцярожана. Перамены — гэта ў пэўнай ступені крок у невядомае. Аднак на просьбу трэба адклікацца. Тым больш, што начальнік райсельгасхарчу Юрый Уладзіміравіч Лелес, характарызуючы цяперашнюю сітуацыю ў сельгаскааператыве, падвёў размову да вываду, што трэба неадкладна настройвацца на работу па выхаду з крызісу і штодзённа працаваць закасаўшы рукавы, каб забяспечыць не толькі выжыванне гаспадаркі, але і развіццё ўсіх галін сельгасвытворчасці.
Галоўныя спецыялісты сельгаскааператыва, што выступілі на сходзе, таксама выказаліся за перамены, за навядзенне больш жорсткай дысцыпліны і парадку, за павышэнне эфектыўнасці вытворчасці сумеснымі намаганнямі.
Раённы выканаўчы камітэт рэкамендаваў на пасаду старшыні сельгаскааператыва “Крышылавічы” Сяргея Іванавіча Хадатчука. Перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу тая акалічнасць, што ён набываў вышэйшую адукацыю ў Белдзяржсельгасакадэміі, затым — у Брэсцкім дзяржтэхуніверсітэце. За гады навучання атрымаў спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу” і ”менеджмент у аграпрамысловым комплексе”. Мае вопыт практычнай работы на розных пасадах, у тым ліку працаваў старшынёй сельгаскааператыва “Чучавічы”, што ў Лунінецкім раёне, апошнім часам — намеснікам дырэктара па сельгасвытворчасці ААТ “Мядзельаграсэрвіс” на Міншчыне.
Прапанова райвыканкама знайшла падтрымку ва ўдзельнікаў сходу. Яны прагаласавалі за выбранне старшынёй СВК “Крышылавічы” С. І. Хадатчука. З новай пасадай і пажаданнямі плённай працы яго павіншаваў старшыня райвыканкама А. П. Саланевіч, які ўдзельнічаў і выступаў перад упаўнаважанымі сходу.
Мы папрасілі Сяргея Іванавіча падзяліцца першымі ўражаннямі пасля знаёмства з гаспадаркай і сваім бачаннем асновы, на якой будуць рэалізоўвацца планы развіцця. На думку новага старшыні, ёсць людзі, якіх трэба расставіць і граматна арганізаваць іх работу, ёсць спецыялісты. А гэта адна з вельмі важных умоў рэалізацыі намечаных на сёлетні год планаў.
Мікалай ЛОЙКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Отказ от взросления формирует почву для психологических проблем. Как это происходит?
Подробнее Многие люди психологические проблемы относят к тем «затруднениям», которые они в состоянии и должны решить сами. Их рассуждения чаще всего звучат так: «У меня плохой сон, потому что я понервничал


