Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В районе прошли мероприятия, посвященные Дню памяти воинов-интернационалистов

Мінула 24 гады з дня, калі тэрыторыю Афганістана афіцыйна пакінуў апошні савецкі салдат. Закончылася адна з самых працяглых у найноўшай гісторыі войнаў, у якой удзельнічаў СССР. Тысячы беларусаў прайшлі ваеннымі дарогамі Афгана. Сярод іх больш за 100 ганцаўчан. Двое нашых землякоў — М. А. Крысюк і В. І. Сідарэвіч загінулі ў далёкай краіне. І хаця з кожным годам час усё больш аддаляе ад тых падзей, памяць не падуладна яму.

На Ганцаўшчыне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У навучальных установах праходзілі ўрокі мужнасці, на якіх дзеці сустракаліся з удзельнікамі Афганскай вайны. Напярэдадні, 15 лютага, адбылося ўшанаванне памяці і ўскладанне кветак і вянкоў на магілы Мікалая Аляксандравіча Крысюка і Віктара Ільіча Сідарэвіча, а таксама ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія памерлі ў пасляваенны час.

У сам Дзень памяці ў гарадскім Доме культуры адбылася вечарына-рэквіем, на якой сустрэліся воіны-інтэрнацыяналісты, думкамі вярнуліся ў мінулае, а грамадскасць раёна ў чарговы раз аддала даніну павагі іх мужнасці і подзвігу. Як адзначыў у сваім выступленні кіраўнік раёна Аляксандр Паўлавіч Саланевіч,15 лютага — дзень памяці ўсіх, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях і ваенных канфліктах. Да вайны ў Афганістане можна па-рознаму адносіцца, але з гісторыі яе не выкрасліш. І Дзень памяці — даніна павагі, боль сустрэчы і страт. Афганістан стаў для нас адзіным лёсам — трагічным і гераічным. Памяць вечная, і нічога не адбываецца дарэмна. Сёлета будзе адзначацца і 20 гадоў з дня ўтварэння грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, члены якога актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, уносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ганцаўшчыны, займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі. Каб ушанаваць подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў, у райцэнтры на дзень горада плануецца адкрыць памятны знак з устаноўленай на п’едэстале баявой машынай пяхоты. Зараз вырашаецца пытанне аб перадачы раёну БМП Узброенымі Сіламі краіны.

Таксама Аляксандр Паўлавіч уручыў грашовую дапамогу маці М. А. Крысюка — Алене Альбертаўне — і праз старшыню раённай арганізацыі ГА “БСВВА” Юрыя Уладзіміравіча Шабуніна перадаў Пісьмо-падзяку райвыканкама воіну-інтэрнацыяналісту Мікалаю Канстанцінавічу Мінічу за актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У сваю чаргу ад ветэранаў вайны ў Афганістане выступіў Аляксандр Адамавіч Апановіч. “Госці, баявыя таварышы. Ходзяць чуткі, што вайна была намі прайграна, — сказаў ён. — Мы яе не прайгралі. Яе прайгралі палітыкі. Мы ўвайшлі ў Афганістан і выйшлі з яго па загаду. Захавалі гонар і годнасць…”.

На сцэне змянялі адзін аднаго музычныя і танцавальныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў райцэнтра. Кранаючым сэрца сталі і словы ўдзячнасці, сказаныя дзецьмі воінаў-інтэрнацыяналістаў. А напрыканцы песня “Дарагія мае шураві” нікога не пакінула раўнадушным, і ўсе ў зале падняліся са сваіх месцаў, апладзіруючы ў такт.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

В районе прошли мероприятия, посвященные Дню памяти воинов-интернационалистов

В районе прошли мероприятия, посвященные Дню памяти воинов-интернационалистов

В районе прошли мероприятия, посвященные Дню памяти воинов-интернационалистов

В районе прошли мероприятия, посвященные Дню памяти воинов-интернационалистов

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях