Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ганцевчане приняли участие в международном молодёжном форуме в Москве

Ганцевчане приняли участие в международном молодёжном форуме в Москве

На пачатку жніўня ў Маскве на працягу пяці дзён праходзіў міжнародны маладзёжны форум пад назвай “Апека зямлі”, у якім прынялі ўдзел дэлегацыі з ЗША, Вялікабрытаніі, Іспаніі і розных рэгіёнаў Расіі.

Дзякуючы падтрымцы індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Віктаравіча Мухі, а таксама нашага земляка Аляксея Паўлавіча Пракаповіча, які ўзначальвае адзін з аддзелаў Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, удзел у форуме прынялі і выпускнікі гімназіі горада Ганцавічы Аляксей Кірыковіч і Мікалай Радкевіч. Тое, што выбралі менавіта гэтых юнакоў, невыпадкова. Сёлета і Аляксей, і Мікалай сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў без уступных іспытаў, а па выніках заключнага этапа рэспубліканскіх алімпіяд (па геаграфіі і біялогіі адпаведна), Аляксей Кірыковіч паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а Мікалай Радкевіч стаў студэнтам стаматалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Як адзначыла дырэктар гімназіі Іна Уладзіміраўна Бараноўская, арганізацыя форуму была на вельмі высокім узроўні, удзел у ім пакінуў у рабят шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. На працягу пяці дзён А. Кірыковіч і М. Радкевіч актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў наконт бяспекі і захавання нашай планеты па тэмах: “Чаму асваенне космасу мае важнае значэнне для выжывання Зямлі?”, “Здароўе зямляніна — аснова здароўя Зямлі” і іншых, а таксама прынялі ўдзел у распрацоўцы своеасаблівага кодэкса гонару для грамадзян нашай планеты. Навуковая дзейнасць нашых юнакоў спалучалася са шматлікімі экскурсіямі, якія арганізатары прапаноўвалі гасцям з іншых краін. Дарэчы, як паведаміла І. У. Бараноўская, у адрозненне ад большасці юнакоў і дзяўчат, якія карысталіся паслугамі перакладчыкаў, і Аляксей, і Мікалай даволі ўпэўнена размаўлялі з удзельнікамі форуму на англійскай мове.

На працягу пяці дзён форуму нашы рабяты наведалі Цэнтр кіравання касмічнымі палётамі ў горадзе Каралёве, мемарыяльны музей касманаўтыкі, Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына, паназіралі за паказальнымі выступленнямі выратавальнікаў з выратавальнага цэнтра МНС горада Нагінска, кінолагаў, а таксама мелі магчымасць пагутарыць з міжнародным экіпажам касманаўтаў, які зараз знаходзіцца на арбіце Зямлі.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: падчас міжнароднага форуму Аляксей Кірыковіч, Мікалай Радкевіч і Іна Уладзіміраўна Бараноўская разам з расійскім касманаўтам Аляксандрам Волкавым.

Фота з архіва гімназіі

г. Ганцавічы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях