Жизненный путь самой известной белорусской пловчихи Александры Герасименя связан с деревней Будча Ганцевичского района





Адгучалі апошнія акорды велічнага спартыўнага свята — Трыццатых летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, якія на працягу 16 дзён прыцягвалі пільную ўвагу мільёнаў балельшчыкаў і сродкаў масавай інфармацыі па ўсім свеце. Удзельнікі Алімпіяды вярнуліся ў свае краіны і пачынаюць паступова ўваходзіць у адладжаны трэніровачны рытм, рыхтавацца да новых стартаў і перамог. Аднак цікавасць да алімпійцаў (асабліва да чэмпіёнаў і прызёраў) не знікае і па сённяшні дзень. Людзі хочуць ведаць як мага больш не толькі пра спартыўную біяграфію сваіх куміраў, але і пра іх паўсядзённае жыццё, дзяцінства, сям’ю. І колькі станоўчых эмоцый з’яўляецца ў чалавека, калі ён даведваеца, што той, ці іншы вядомы спартсмен мае нейкае дачыненне да яго краю.
Ганцаўшчыне ў гэтым плане таксама пашанцавала. Жыццёвы лёс самай вядомай беларускай плыўчыхі, чэмпіёнкі свету па плаванню і ўладальніцы двух сярэбраных медалёў лонданскай Алімпіяды Аляксандры Герасіменя цесна звязаны Ганцавіцкім раёнам, а калі быць дакладным — з Будчай.
У гэтай маляўнічай вёсцы нарадзіўся і вырас яе бацька — Віктар Іванавіч Герасіменя.
Сюды Саша, разам са старэйшай сястрой Кацяй, у дзяцінстве не раз прыязджалі на летнія канікулы да сваёй бабулі Леаніды Нічыпараўны (цяпер яна жыве ў сваёй дачкі ў Іванаве). Тут яны гулялі з мясцовай дзятвой, хадзілі кампаніяй купацца на дзясятую сажалку рыбгаса — адно з любімых месцаў адпачынку будчакоў. Дарэчы, як успамінала ў адным з інтэрв’ю маці Сашы Герасіменя, Аксана, аднойчы будучая беларуская “залатая рыбка” (так з любоўю журналісты называюць Аляксандру) ледзь не ўтапілася, калі праз брод дабіралася да гэтай сажалкі. На думку маці, магчыма, што гэты выпадак у нейкай ступені падштурхнуў дачку да заняткаў плаваннем.
Можа гэта і так. Аднак, смела можна сцвярджаць, што не ў меншай (калі не ў большай) ступені на спартыўны выбар Аляксандры Герасіменя паўплываў і “спадчынны фактар”. Справа ў тым, што маці спартсменкі з’яўляецца майстрам спорту па лёгкай атлетыцы, а бацька — майстрам спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы. Між іншым, Віктар Герасіменя — першы выхадзец з Ганцаўшчыны, які атрымаў такое высокае спартыўнае званне. На жаль, пра слаўныя дасягненні Віктара Іванавіча ў нашым раёне ў асноўным ведаюць толькі спартыўныя спецыялісты і яго землякі з Будчы.
Паспяховае выступленне Аляксандры Герасіменя на Алімпійскіх гульнях у Лондане з’яўляецца добрай нагодай, каб расказаць пра спартыўны лёс яе бацькі. Тым больш, што ў свой час на Віктара Герасіменю раўняліся многія будчанскія юнакі, якія, па яго прыкладу, таксама выбралі для сябе спартыўную дарогу. Хочацца разлічваць, што гэты прыклад дасць натхненне і сённяшняму пакаленню юных спартсменаў Ганцаўшчыны.
Па словах Мікалая Міхайлавіча Савені, былога настаўніка фізкультуры Будчанскай сярэдняй школы, Віктар Герасіменя з дзяцінства любіў фізкульту%D
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
В HostFly.by разработали карту «звездных» белорусских доменов
Подробнее Белорусская хостинговая компания HostFly.by решила покорить космос и заполнить его свободное пространство белорусскими доменами БЕЛ и BY. Специалисты компании нашли в «космосе» более 70 новых


