Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Запрашаем на «Багач»!

29 верасня у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў (вул. Суворава, 2) адбудзецца раённае свята народнай творчасці і рамёстваў “Багач”, прысвечанае Году малой радзімы. Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца захаванне, падтрымка, актуалізацыя, папулярызацыя рэгіянальнай і лакальнай традыцыйнай нематэрыяльнай і матэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў.

Запрашаем на «Багач»!

Менавіта ад нас залежыць захаванне ўнiкальнага асяроддзя традыцыйнай культуры, якая з’яўляецца нацыянальным набыткам, даўно страчаным многімі еўрапейскімі народамі з-за наступу навукова-тэхнічнага прагрэсу. Традыцыйная народная творчасць – не толькі гістарычны скарб, але і жывая з’ява сённяшніх дзён. Ёю можна з поўным правам ганарыцца, але і адначасова прымаць меры па зберажэнні і адраджэнні.

Запрашаем для ўдзелу ў свяце діцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы, а таксама асобных выканаўцаў народнай музыкі і танцаў, майстроў народнай творчасці.

Свята пройдзе ў жывой нязмушанай атмасферы, дзе ўдзельнікі гуртоў і асобныя выканаўцы прадставяць абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры. Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца абрад Багач, які скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, сямейнага ладу. У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Для ўдзельнікаў і гасцей свята распрацавана цікавая і разнастайная праграма: інтэрактыўная фотазона, майстар-класы, дзіцячая пляцоўка з гульнямі і прызамі, беларуская кухня, канцэрт і танцы. Падчас мерапрыемства будзе працаваць рынак рамеснікаў, дзе можна набыць прыгожыя падарункі і сувеніры.

Акрамя гэтага, падчас свята, пройдзе ўрачыстае адкрыццё выставы вышытых абразоў да свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, а таксама будуць узнагароджаны пераможцы і ўдзельнікі выставы малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, прысвечанай Году малой радзімы і 120-годдзю заснавання горада Ганцавічы.

Запрашаем усіх жыхароў і гасцей Ганцаўшчыны на «Багач» 29 верасня.

Пачатак: 12.00.

ПРАГРАМА СВЯТА:

12.00-15.00 — Выстава-продаж “Восеньскі кірмаш”

12.00-14.00 — Фотазона:выраб восеньскіх вянкоў, саламяных фігур, прыродных упрыгожванняў

12.30-12.50 — Адкрыццё выставы абразоў да свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы

12.00-13.00 — Майстар-класы лепка з гліны і выраб лялек, саломапляценне і пляценне лапцей

12.00-15.00 — Беларуская кухня

13.00-13.20 — Абрад “Багач”

13.30-14.00 — Канцэрт дзіцячых фальклорных калектываў

14.00 — Узнагароджванне ўдзельнікаў выставы“Спадчына”

12.00-12.30 — Дзіцячая пляцоўка: хадулі, лыжы, забавы!

14.00-14.30 — Канцэрт дарослых фальклорных калектываў

14.30-15.00 — Танцы. Майстар-клас

Маргарыта САЛАНЕВІЧ,

дырэктар Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях