Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ракетчык з душою паэта


Ракетчык з душою паэта

Хто на Ганцаўшчыне не ведае Аляксея Галаскока? Маю на ўвазе людзей, якія цікавяцца творчасцю. Аляксей Пятровіч сёння адзін з самых папулярных і вядомых паэтаў роднага краю. Акрамя таго, што ён рэгулярна публікуецца на старонках газет і часопісаў, на яго рахунку ўжо некалькі аўтарскіх зборнікаў вершаў, у тым ліку такія арыгінальныя, як «Я шчаслівы…», «Беларусь мая родная, мілая», «Суд над сарокай». Заўважу, што ўсе яны выдадзены на беларускай мове, ды і ўвогуле, апошнія больш чым два дзясяткі гадоў ён піша толькі па-беларуску.

А нарадзіўся Аляксей Галаскок  6 чэрвеня 1949 года ў вёсцы Талалайкі Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці – там, дзе калісьці жыла і працавала знакамітая беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Магчыма, гэта і паслужыла творчым штуршком для хлопчыка. Тым больш, што яна была частым госцем у хаце Галаскокаў. Таму Аляксей з дзяцінства і цягнуўся да паэтычнага слова, прычым менавіта да беларускага, роднага. Хаця першыя свае вершы, якія пачаў пісаць ужо ў пятым класе, былі на рускай мове.

– Школа наша была рускамоўная, ды і настаўніца рускай мовы і літаратуры Таісія Іванаўна Лагунова аказвала на мае літаратурныя захапленні значны ўплыў, – тлумачыць Аляксей Пятровіч. – Яна была першай чытачкай маіх вершаў, раіла, дзе што паправіць, дапамагала знайсці сябе ў паэзіі.

Аляксей быў трэцім, самым малодшым дзіцём у сям’і. Як ні дзіўна, нягледзячы на пэўныя паэтычныя прыхільнасці, пасля заканчэння Зэльвенскай сярэдняй школы №1 у 1966 годзе паступіў не ў філалагічную навучальную ўстанову, а ў Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае Чырванасцяжнае вучылішча імя маршала Савецкага Саюза С. С. Бірузова. Чаму так здарылася?

– Ды ўсё вельмі проста, – успамінае Аляксей Галаскок. – Сям’я наша была бедная, але ў школе я добра вучыўся. Паступаць у нейкі інстытут на грамадзянскую спецыяльнасць? А за што жыць? Бацькі ж не маглі мне грошай даваць. Ды яшчэ старэйшая сястра ўжо вучылася ў медінстытуце. А тут выпадкова ў газеце прачытаў аб’яву аб наборы абітурыентаў у Рыжскае ваенна-інжынернае вучылішча. А там жа курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Не доўга думаючы, падаў дакументы і паступіў з першага разу.

Скончыў вучылішча ў 1971 годзе, і далейшае жыццё Аляксея Пятровіча на працягу дваццаці гадоў было звязана з арміяй, а дакладней – з РВСН, ракетнымі войскамі стратэгічнага назначэння.

Спачатку ён трапіў у пасёлак Пашына Новасібірскай вобласці – начальнікам   разліку ў 39-ю гвардзейскую ракетную Глухаўскую ордэна Леніна, Чырванасцяжную, ордэнаў Суворава, Кутузава і Багдана Хмяльніцкага дывізію. Тут да 1988 года паслядоўна служыў на ўсіх пасадах – да начальніка штаба часці ўключна. Чатыры гады камандаваў ракетным дывізіёнам. Дык вось, калі Аляксей Галаскок прымаў яго, той знаходзіўся на апошнім месцы ў ракетных войсках, праз год ужо ўзняўся на трэцюю прыступку, а апошнія два гады быў першым у РВСН і насіў ганаровае званне «выдатны». Аляксей Пятровіч успамінае такі выпадак з ваеннай біяграфіі. У 1985 годзе ў дывізіён, якім ён камандаваў, раптоўна прыбыла праверка з Міністэрства абароны. У ходзе яе часць накіравалі на вучэнні на палігон «Капусцін Яр» для ажыццяўлення баявых пускаў ракет. Дзеянні дывізіёна камісія Міністэрства абароны ацаніла на «добра», хаця звычайна ацэнку вышэй за «тройку» не ставіла. Аб выніках той праверкі нават галоўная ваенная газета краіны «Красная звезда» пісала.

– А камандзір дывізіі пасля той праверкі запытаў у мяне, што б я хацеў пасля такога поспеху, – смяецца Аляксей Пятровіч. – Я жартам і кажу: давайце ордэн. Генерал у адказ: у мяне толькі адзін, а ты хочаш, каб у цябе ўжо два было. Не дам, маўляў, прасі што іншае. Ну ў Беларусь накіруйце служыць, прашу, вельмі ж па радзіме сумую. Але і гэту маю просьбу не задаволіў. У выніку назначылі начальнікам штаба палка.

За час службы ў ракетных войсках Аляксей Галаскок два разы асабіста кіраваў падрыхтоўкай і пускам ракет 15Ж45 (СС-20). А гэта высокі давер і вялікая адказнасць. Аляксей Пятровіч годна справіўся з пастаўленымі задачамі, указаныя цэлі ракеты паразілі.

– Але нават не гэта асабліва помніцца з армейскай службы, – кажа Аляксей Галаскок. – Найбольш запомніліся салдаты і афіцэры, з якімі служыў. Я сам вельмі кантактны чалавек, лёгка сходжуся з людзьмі, таму і служылася добра.

Улічваючы вопыт і веды Аляксея Галаскока, у 1988 годзе яго назначылі выкладчыкам кафедры «Тактыка часцей і падраздзяленняў РВСН» Рыжскага вышэйшага інжынерна-каманднага вучылішча. Гэта была асабліва адказная справа – вучыць курсантаў у той навучальнай установе, якую сам калісьці заканчваў. Але Аляксей Пятровіч і тут са сваімі абавязкамі спраўляўся выдатна.

– А ў пачатку 90-х гадоў пачаліся ў Прыбалтыцы нялёгкія часы,  – распавядае Аляксей Галаскок. – Заварушыліся нацыяналісты, ваеннаслужачых, асабліва рускіх, адкрыта прыціскалі. Даходзіла да таго, што сем’і літаральна карміць не было чым. У час чарговага водпуску ездзілі з жонкай у Ганцавічы, на яе малую радзіму. А ў раённай бальніцы было якраз вакантнае месца ўрача (мая жонка – медык).  І я ў 1991 годзе звольніўся ў запас, выслуга ўжо была. У Ганцавічы ў хуткім часе і пераехалі.

Дарэчы, за час службы ва Узброеных Сілах СССР Аляксей Галаскок быў узнагароджаны ордэнам «За службу Родине в Вооруженных  Силах СССР» і некалькімі медалямі.

У Ганцавічах працаваў начальнікам аддзела на камбінаце буйнапанэльнага домабудавання, потым у аддзеле маркетынгу ПМК-7. Цяпер, як кажуць, на заслужаным адпачынку. Аднак не сядзіць на градках ды рыбалках, як многія іншыя пенсіянеры. Працягвае пісаць вершы, часта сустракаецца з чытачамі, расказвае аб сваёй творчасці. Вось і ў канцы сакавіка запрашаюць у Брэсцкую раённую дзіцячую бібліятэку на літаратурную вечарыну. Кажа, што паедзе, калі здароўе не падвядзе. Адным словам, жыццё працягваецца, і Аляксей Пятровіч у ім не сумуе. Ганарыцца сваімі дзецьмі – дачкой Алесяй і сынам Іванам, што вырасцілі іх годнымі людзьмі. Дапамагае выхоўваць унукаў – Кацю і Данілку, Святлану і Сяргея. Што яшчэ для шчасця трэба сапраўднаму мужчыне?!

Вячаслаў БУРДЫКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях