Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Для тых, хто сее, жне і косіць…

17 лістапада адбылося свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

У зале гарадскога Дома культуры сабраліся хлебаробы і жывёлаводы, механізатары і паляводы, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак, работнікі  перапрацоўчай галіны — усе тыя, хто аддана служыць сваёй справе і любіць зямлю-матухну. Ганаровае месца  на ўрачыстасці занялі ветэраны працы.

Па традыцыі адкрыў свята старшыня Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Бялоў. У сваім выступленні кіраўнік раёна адзначыў: “Сельская гаспадарка заўсёды была і застаецца найважнейшай галіной эканомікі. Сёння яна развіваецца дзякуючы працавітасці і настойлівасці, гаспадарчай кемлівасці і стараннасці, адданасці роднай зямлі працаўнікоў вёскі. Нягледзячы на веснавыя замаразкі і засушлівае лета, ліўневыя дажджы ў час уборкі ўраджаю і шчодрыя ападкі восенню, у іх атрымліваецца з гонарам выходзіць з самых складаных сітуацый і пры тым  павышаць эфектыўнасць сваёй работы, паступова  павялічваць аб’ёмы вытворчасці і продажу прадукцыі”.

Са святам аграрыяў раёна павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд. Уганараванне працаўнікоў вёскі было распачата ў лепшых традыцыях, з уручэння ганаровых грамат і пісьмаў-падзяк раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

З віншавальным адрасам да аграрыяў раёна звярнуўся  дырэктар  Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Мікалай Казак. За шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловай вытворчасці ён уручыў Пісьмо-падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь  трактарысту-машыністу ААТ “Дубнякі” Івану Шаматульскаму, Пісьмо-падзяку Брэсцкага аблвыканкама трактарысту-машыністу ААТ “Адраджэнне” Сяргею Кісялевічу, Ганаровую грамату Брэсцкага абласнога  Савета дэпутатаў аператару машыннага даення  ААТ “Бярозавец” Людміле Зялёнка, Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама жывёлаводу прафілакторыя па вырошчванні цялят ААТ “Будча” Святлане Гушчэні. Ганаровую грамату Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Мікалай Сцяпанавіч уручыў выканаўчаму дырэктару ААТ “Любашава” Сяргею Зянькевічу і Пісьмо-падзяку  аператару машыннага даення ААТ “Будча” Валянціне Савені.

Аб  развіцці сельскагаспадарчай галіны ў раёне, аб лепшых працаўніках ферм і палёў гаварыў у сваёй прамове выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоль Бобка. Лідарам сёлетняга раённага спаборніцтва ён уручыў ганаровыя граматы.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кандратовіч таксама павіншавала з прафесійным святам працаўнікоў вёскі і ўручыла выканаўчаму дырэктару ААТ “Дубнякі” Уладзіміру Грыгарану медаль “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама ганаровыя граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў лепшым аграрыям раёна.

Ганаровымі граматамі і пісьмамі-падзякамі абкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзіў старшыня раённага камітэта работнікаў АПК Міхаіл Канановіч.

Да ўсіх святочных віншаванняў далучыўся першы сакратар  раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Аляксандр Занька і ўручыў граматы маладым работнікам — заатэхніку-селекцыянеру ААТ “Агарэвічы” Вадзіму Каўшу і галоўнаму бухгалтару ААТ “Люсіна Агра” Надзеі Храпіцкай. Яны хоць і нядаўна пачалі свой працоўны шлях на сельгаспрадпрыемствах, аднак сумленная работа ўжо заслугоўвае ўвагі і ўзнагарод.

Слова ў святочнай урачыстасці давалася намесніку начальніка гандлёвага аддзела ААТ “Бярозаўскі мясакамбінат” Вользе Велянцейчык. Яна назвала гаспадаркі, якія з’яўляюцца лідарамі па пастаўцы мяса на Бярозаўскі мясакамбінат. У іх ліку аказаліся ААТ “Бярозавец” (выканаўчы дырэктар Генадзь Жыбурт), ААТ ”Будча” (выканаўчы дырэктар Сяргей Мышкавец), ААТ “Хатынічы” (выконваючы абавязкі дырэктара Міхаіл Сергіеня).

У гонар людзей, якія працуюць без выхадных дзён і адпачынку, якія займаюцца перапрацоўкай зерня і малака, якія шчыруюць у бухгалтэрыях і сельскагаспадарчых лабараторыях, гучалі не толькі шчырыя віншаванні, але і песні ў выкананні самадзейных артыстаў раёна. Безумоўна, надзвычай яркім і запамінальным для ўсіх стала выступленне самых маленькіх удзельнікаў свята — выхаванцаў дзіцячага садка № 7.

Шчырыя віншавальныя словы, дзівосныя песні на святочнай урачыстасці падарылі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Іванічы” Івацэвіцкага гарадскога Дома культуры.

Галіна ПУПАЧ.

Для тых, хто сее, жне і косіць…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях