Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні райвыканкама Уладзіміра Бялова сустрэлася з работнікамі ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас” (абноўлена)
Аб рабоце жыллёва-камунальнай
гаспадаркі Брэстчыны і Ганцаўшчыны
вялі размову ўдзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні райвыканкама Уладзіміра Бялова
ў адзіны дзень інфармавання насельніцтва (чацвер, 16 лістапада)
на адным з вядучых прадпрыемстваў раёна — ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас”
Размова атрымалася вельмі даверлівай і зычлівай. Людзі задавалі шмат пытанняў, прычым, абсалютная іх большасць тычылася не сваіх асабістых, а агульных для горада і раёна праблем. Прыемна заўсёды ўспрымаць, калі чалавек не толькі пра сябе турбуецца, але і пра бліжніх, пра тое, як лепей абуладкаваць жыццядзейнасць у рэгіёне. У сённяшніх эканамічных варунках, калі на сацыяльныя патрэбы ўсё цяжэй здабываць “рубель”, такі клопат крайне важны, што было пацверджана ў ходзе прадметнай гутаркі прадстаўнікоў калектыву лясгаса з уладай.
Тон усёй размове, як і належыць, задаў кіраўнік раёна, які з першых жа слоў нацэліў слухачоў на тое, што ўлада прыехала да іх найперш дзеля таго, каб пачуць як мага болей парад, дзе і што палепшыць, што паправіць, а не навязваць свой пункт гледжання на тое, што так альбо іначай уплывае на жыццё прысутных у зале.
Гэткім жа ненавязлівым сталася выступленне дырэктара раённага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Ганцавіцкая РЖКГ” Аляксея Галяка, які сваімі словамі, выкарыстоўваючы паперы толькі дзеля таго, каб прывесці лічбы ды факты, давёў да ведама аўдыторыі асноўныя напрамкі дзейнасці галіны, засяродзіўшы ўвагу на самых жыццёва важных: новы водазабор, новая кацельня, будаўніцтва якіх ужо стала рэальнасцю, але патрабуе вялікіх сродкаў, аплата за камунальныя паслугі, якая, канечне ж, не будзе таннець для спажыўца, бо далей няма куды, але і падаражанне гэтых паслуг досыць памяркоўнае, абсалютна не шокавае.
Інфармацыю людзі атрымалі аптымальную, не прыхарошаную. Яна не з тых, якой можна толькі радавацца. Тым не менш, паставіліся да сказанага з паразуменнем, без нараканняў, нават падзякавалі за службу 115 (набраў гэты нумар, і камунальнікі прыехалі, вырашылі праблемы па сваім профілі). А вось пытанняў задалі шмат. Яны тычыліся якасці пітной вады (на паведамленне Аляксея Фёдаравіча пра тое, што неўзабаве будзе пабудаваны новы водазабор, аўдыторыя зашумела, маўляў, тады і трубы, праз якія будзе паступаць у жытло вада, трэба мяняць, бо яны “паедзены” ржаўчынай, і “выдатная якасць той вады згубіцца па шляху да спажыўца”), рамонтаў пад’ездаў і лесвічных пляцовак, дарог і вуліц, тэмпературы паветра ў дзіцячым садку № 7, работы магазінаў у невялічкіх населеных пунктах і канкрэтна ў магазіне нумар тры па вуліцы Лясной, праваахоўнай тэматыкі (начальнік РАУС Аляксей Яроменка заклікаў прысутных вельмі адказна адносіцца да захавання сваёй маёмасці, няхай гэта будзе ровар альбо любыя побытавыя рэчы, паведаміў, што правапарушальнікі ёсць і сярод работнікаў лясгаса, папярэдзіў, каб законапаслухмяныя работнікі дапамагалі міліцыі папярэджваць любыя правапарушэнні, а тым больш злачынствы), работы медыцыны, асабліва шмат нараканняў было на вялікія чэргі ў паліклініцы). На гэта адразу ж адрэагаваў галоўны ўрач райбальніцы Вадзім Сашко, які паабяцаў па меры магчымасці паўплываць на змяншэнне чэргаў, але і папрасіў гараджан наведваць паліклініку не з самага ранку, калі сюды прыязджаюць грамадскім транспартам сяльчане, а пасля дванаццаці-трынаццаці гадзін, каля яны пачнуць вяртацца тым жа транспартам дахаты (Вадзім Уладзіміравіч таксама заклікаў прысутных клапаціцца пра здароўе сваіх старэнькіх бацькоў ды сваякоў, бо гэтая праблема сёння надзвычай вострая, абавязкова рабіць прышчэпкі ад грыпу і наогул уважліва сачыць за станам свайго здароўя, пры першым жа падазрэнні на яго парушэнне звяртацца да доктара).
Вынік сустрэчы падвёў кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў. Ён падзякаваў людзям за актыўную грамадзянскую пазіцыю, нацэліў усіх на тое, каб гэтак жа актыўна прынялі ўдзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 18 студзеня 2018 года, заклікаў быць яшчэ болей адказнымі за ўсё, што дзеецца ў калектыве, горадзе, раёне дзеля таго, каб Ганцаўшчына мацнела і квітнела.
Анатоль КРЭЙДЗІЧ.
Фота аўтара.




Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Белорусские стартапы могут выиграть $500 тысяч инвестиций в онлайне
Подробнее Швейцарская компания Seedstars начала прием заявок для участия в самом крупном конкурсе стартапов на развивающихся рынках. Белорусские проекты имеют возможность поучаствовать в розыгрыше инвестиций


