Такі “непрыкметны” інсульт
Падчас пікніка дзяўчына спатыкнулася і ўпала. Ёй прапанавалі выклікаць “хуткую дапамогу”, але яна запэўніла ўсіх, што ўсё ў парадку і што яна зачапілася аб камень. Выглядала дзяўчына крыху бледнай, таму ёй дапамаглі ўстаць і прынеслі талерку з ежай. Другую палову дня яна правяла весела і нязмушана. Пазней муж той дзяўчыны патэлефанаваў усім і паведаміў, што яго жонку тэрмінова павезлі ў рэанімацыю. У той жа вечар яна памерла. Як аказалася, на пікніку з ёй здарыўся інсульт (вострае парушэнне мазгавога кровазвароту). Калі б яе сябры ведалі, як выглядаюць прыкметы інсульту, яна б змагла выжыць. Медыкі кажуць, што калі пацыенту на працягу трох гадзін аказаць дапамогу, то наступствы прыступу могуць быць ліквідаваны. Складанасць у тым, каб распазнаць інсульт і прыступіць да лячэння ў першыя гадзіны.

ДАВЕДАЧНА
Медыкі б’юць трывогу: беларусаў, якія перанеслі інсульт, усё больш. І ўсё больш людзей становяцца пасля гэтага дыягназу інвалідамі. Да прыкладу, пры ішэмічным інсульце лятальнасць дасягае да 15 працэнтаў. А пры кровазліцці ў мозг — больш за 50 працэнтаў.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі захворванне на інсульт у 2-2,5 раза вышэй, чым у еўрапейскіх краінах. Інсульт займае трэцяе месца сярод прычын смерці і першае — сярод прычын інваліднасці. У вострай стадыі хваробы гінуць 25-30 працэнтаў пацыентаў, да канца першага года жыцця — больш за палову. Сярод тых, хто выжыў, да 80 працэнтаў пацыентаў у той ці іншай ступені маюць патрэбу ў дапамозе з-за паралічаў, парушэння каардынацыі, гаворкі. Толькі 20 працэнтаў вяртаюцца да ранейшай працы.
Як своечасова разгледзець прыкметы інсульту і не дапусціць трагедыі? Пра гэта і іншае расказала загадчык неўралагічнага аддзялення УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Наталля КАСЮК.
— Кровазліццё пачынаецца звычайна ноччу, у выніку чаго чалавеку рэзка пачынае балець галава — так званы, “кінжальны” боль. Адбываецца гэта на фоне высокага ціску.
Пры інсульце клеткі галаўнога мозгу, пазбаўленыя нармальнага кровазабеспячэння, пачынаюць адміраць, — патлумачыла ўрач. — Гэта можа выклікаць рэзкі галаўны боль, моцнае галавакружэнне, слабасць, здранцвенне мышцаў з аднаго боку цела. Могуць узнікнуць праблемы з гаворкай, парушыцца каардынацыя руху, пагоршыцца зрок. Для інсульту характэрна зблытанасць або страта свядомасці (часцей кароткачасовая), дэзарыентацыя ў прасторы (блытаніна ў датах, няздольнасць вызначыць сваё месцазнаходжанне), галюцынацыі. Часта чалавек, у якога здарыўся інсульт, нагадвае п’янага.
Многія, напэўна, чулі гісторыю, выкладзеную ў сацыяльных сетках, калі ўвагу дзяўчыны, якая ехала ў метро, прыцягнуў малады чалавек — ён няцвёрда стаяў на нагах. Пры гэтым алкаголем ад яго не пахла. Калі дзяўчына спытала ў яго, ці ўсё ў парадку, мужчына адказаў на пытанне, пераблытаўшы склады ў словах. Тады яна папрасіла яго ўсміхнуцца, пасля чаго зразумела, што ў маладога чалавека інсульт…
Важнае правіла “УЗП”
Па словах Наталлі Уладзіміраўны, існуюць асноўныя элементарныя прыкметы таго, што ў чалавека здарыўся інсульт. Ведаючы іх, кожны з нас пры неабходнасці зможа аказаць дапамогу хвораму.
— Калі чалавек беспадстаўна спатыкнуўся некалькі разоў або на некалькі секунд страціў прытомнасць, папрасіце скарыстацца “правілам УЗП”, — параіла Наталля Уладзіміраўна. — У — усміхнуцца. Папрасіце чалавека ўсміхнуцца. Пры інсульце адбываецца параліч мышцаў з аднаго боку цела, у выніку чаго ўсмешка атрымліваецца крывой — адзін вугал рота застанецца апушчаным.
З — загаварыць. Паспрабуйце загаварыць з пацярпелым, папрасіўшы яго вымавіць любую нескладаную фразу (напрыклад, “Сёння добрае надвор’е”). Пры інсульце гаворка звычайна парушаецца, становіцца няскладнай або маруднай.
П — падняць рукі. Прапануйце пацярпеламу падняць абедзве рукі ўверх адначасова. Пры інсульце адна рука будзе падаць або сыходзіць убок.
Калі ў чалавека прысутнічае хоць адна з пералічаных прыкмет — тэрмінова выклікайце “хуткую дапамогу”.
Першая дапамога пры інсульце
Да прыезду ўрача дапамажыце пацярпеламу прыняць гарызантальнае становішча. Галава і плечы павінны быць трохі прыўзняты (прыкладна на 30 градусаў), але шыю пры гэтым згінаць не трэба. Паклапаціцеся аб свабодным прытоку паветра — адчыніце фортку, акно або дзверы. Здыміце вопратку, якая перашкаджае свабоднаму дыханню, развяжыце гальштук, шалік ці хустку.
Галоўнае — паспець
— Смяротнасць пры інсульце абумоўлена тым, што людзі, якія знаходзіліся побач, своечасова не надалі значэння падазроным сімптомам, разгубіліся, не выклікалі дапамогу, — расказала Наталля Касюк. — Аднойчы да нас у бальніцу прывялі мужчыну. Ён не мог правільна назваць прадметы, сказаць, колькі гадзін. Блізкія не разумелі, што з ім адбываецца. Усе гэтыя прыкметы сведчылі аб наяўнасці інсульту, што і пацвердзілася падчас кансультацыі.
Яшчэ адзін паказальны выпадак. Малады мужчына месяц лячыўся ад невыразнасці зроку і дваення ў вачах. Яго накіравалі на кансультацыю да неўролага. Хвораму зрабілі МРТ, якая паказала інсульт.
Хвароба “маладзее”
Ад таго, наколькі хутка зарыентуюцца блізкія хворага, залежыць яго жыццё і магчымасць далейшага аднаўлення. Інсульт штогод калечыць амаль паўмільёна людзей. Кожныя 1,5 хвіліны ў свеце рэгіструюцца выпадкі інсульту.
— Часцей за ўсё інсульт рэгіструецца ў пажылых людзей. Да 60 гадоў больш схільныя да гэтага захворвання мужчыны, а пасля 60 гадоў — жанчыны. Смяротнасць ад хваробы вышэйшая сярод прадстаўнікоў моцнага полу. Але медыкаў насцярожвае тое, што ў апошні час інсульт значна “памаладзеў”, — адзначыла Наталля Касюк. — Вядомы выпадкі гэтага захворвання ў людзей ва ўзросце 25-30 гадоў. Гэтаму спрыяе мноства фактараў — ад спадчыннасці да шкодных звычак. Варта памятаць: людзі з гіпертанічнай хваробай, атлусценнем, дыябетам, тыя, хто курыць, злоўжывае алкаголем, — у групе рызыкі. А таму галоўны прынцып і задача медыкаў сёння – “пастарыць” інсульт.
СОТНІ ТЫСЯЧ ЛЮДЗЕЙ СТАНОВЯЦЦА ШТОГОД АХВЯРАМІ ІНСУЛЬТУ. ВЫДАТКУЙЦЕ 5 ХВІЛІН ЧАСУ І ПРАЙДЗІЦЕ ТЭСТ НА РЫЗЫКУ.
Адкажыце на пытанні і адзначце прыкметы, якія вам блізкія. Вынікі тэста на інсульт залежаць ад сумы набраных балаў.
Узрост, старэйшы за 45 гадоў, — 20 балаў.
Вы мужчына — 10 балаў.
Вы курыце — 20 балаў.
У вас лішняя вага — 20 балаў.
Маларухомы лад жыцця — 20 балаў.
Вы ўжываеце алкаголь часцей чым 1 раз на ты-дзень — 10 балаў.
У рацыёне — лішак харчавання — 10 балаў.
Ненармаваны працоўны дзень з частым заканчэннем працы пазней за 6 гадзін вечара — 20 балаў.
Часта здараюцца стрэсавыя сітуацыі на працы ці дома — 10 балаў.
Інсульт ці інфаркт міякарда быў у бацькоў — 30 балаў.
Артэрыяльная гіпертанія ў бацькоў — 20 балаў.
Частае павышэнне ціску больш за 150 мм рт.сл. — 40 балаў.
Пры павышэнні ціску бывае млоснасць ці ваніты — 40 балаў.
Болі ў вобласці сэрца пры фізічных або эмацыянальных нагрузках — 20 балаў.
Часта або эпізадычна адзначаюцца перабоі ў рабоце сэрца — 30 балаў.
У вас парушаны сон — 10 балаў.
Перыядычныя галавакружэнні або парушэнні каардынацыі рухаў — 30 балаў.
Галаўны боль — 20 балаў.
Кароткачасовыя парушэнні свядомасці — 40 балаў.
Здараюцца парушэнні зроку — 30 балаў.
Перыядычна ўзнікае кароткачасовая слабасць ці “здранцвенне” канечнасцей — 30 балаў.
Пагаршэнне памяці — 10 балаў.
Раздражняльнасць і зніжэнне працаздольнасці — 10 балаў.
Вынікі: калі ў вас 100 — 150 балаў — на гэтым этапе інсульт вам не страшны, але ўсё ж падумайце аб змене ладу жыцця, памяняйце сваё харчаванне.
Калі вы набралі 150 — 300 балаў — высокая верагоднасць інсульту, варта па магчымасці прайсці абследаванне і кароткі курс лячэння.
Калі тэст на інсульт паказвае 300 — 500 балаў — вы на мяжы — у групе высокай рызыкі. Не адкладвайце наведванне ўрача. Вам неабходна паглыбленае абследаванне і распрацоўка індывідуальных мер папярэджання вострых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Белорусские стартапы могут выиграть $500 тысяч инвестиций в онлайне
Подробнее Швейцарская компания Seedstars начала прием заявок для участия в самом крупном конкурсе стартапов на развивающихся рынках. Белорусские проекты имеют возможность поучаствовать в розыгрыше инвестиций


