Каб аўтобус паехаў
Іван Кавальчук — слесар са стажам. Сваю справу ведае дасканала: яму па сілах зрабіць самы складаны рамонт грузавога аўтамабіля і аўтобуса, ён разбярэ па шрубах каробку перадач і без асаблівых цяжкасцей збярэ яе назад. Па словах дырэктара аўтапрадпрыемства, калег па працы, Іван Кавальчук — слесар ад Бога.
Для таго, каб падтрымліваць бесперапынную работу транспарту, на ўчастку “Ганцавічы” філіяла “Аўтамабільны парк № 10 г. Лунінца” працуе рамонтная служба. Раней брыгада налічвала 12 чалавек, зараз рамонт аўтамабіляў ажыццяўляюць тры чалавекі.
— Разам са мною працуюць руплівыя людзі, — прызнаецца Іван Іосіфавіч. — Кожны з іх можа прэтэндаваць на званне лепшага ў прафесіі. Узяць, напрыклад, напарніка Мікалая Жыжу. Ён працуе не горш за мяне. Уважлівы, цярплівы, спраўляецца з самымі складанымі і дробнымі рамонтамі…
У час размовы сціплы субяседнік больш гаворыць пра іншых, чым пра сябе. Хаця раз-пораз вяртаецца да думкі, што галоўнае ў гэтым жыцці — праца, а ён да яе прывучаны з дзяцінства.
— Гэта сённяшнюю моладзь адвучылі працаваць. Лёгкі хлеб шукаюць, а яго няма. Забыліся зусім, што зямля — галоўная карміцелька. Паглядзіце, выміраюць вёскі, на працоўныя спецыяльнасці мала хто прэтэндуе. А пра адданасць рабочай прафесіі я ўжо і не гавару…
Сам жа Іван Кавальчук амаль трыццаць гадоў працуе на адным і тым жа месцы. Разам з прадпрыемствам перажываў часы ўзлётаў і падзенняў, гады безграшоўя і стабільнага фінансавага становішча. Івана Іосіфавіча неаднаразова запрашалі на працу прыватнікі, абяцалі добрыя заробкі, але ж ці варта ад дабра дабра шукаць?
З вялікай павагай і шчырасцю пра Івана Кавальчука гавораць яго калегі:
— Патэлефануйце яму ў дзве гадзіны ночы — прыйдзе на дапамогу, раскажыце аб праблеме — падкажа, як яе вырашыць. Безадмоўны чалавек у жыцці, сапраўдны майстар у слясарнай справе.
Думку калег падтрымлівае дырэктар аўтапрадпрыемства Уладзімір Кулашчык:
— Іван Кавальчук — прафесіянал высокага класа. Яго работа заўсёды вылучалася якасцю і хуткімі тэмпамі выканання. Ад прыроды ён надзелены тонкім пачуццём гумару, кемлівасцю. Такія людзі, як Іван Іосіфавіч, — галоўнае багацце прадпрыемства. За паўсядзённай працай такіх, як Іван Кавальчук, — нашы агульныя вынікі і паказчыкі работы, паспяховы заўтрашні дзень. Віншую ўсіх сваіх калег з прафесійным святам.
Галіна МІКАЛАЕВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Задержание Сергея Тихановского: женщины провокаторы, потасовка и ушибленный милиционер
Подробнее Далее 10 минутное видео всего происходившего


