Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзякуй, вадзіцель!

Кожны чалавек, мабыць, не раз у жыцці хацеў бы запатрабаваць Кнігу заўваг і прапаноў і пакінуць у ёй свае пажаданні, прэтэнзіі… І мала каму прыходзіць у галаву думка зрабіць запісы падзякі чалавеку за добрасумленную працу, за добрыя адносіны…

Дзякуй, вадзіцель!

На аўтавакзале ўчастка “Ганцавічы” філіяла “Аўтамабільны парк № 10 г. Лунінца” ААТ “Брэстаблаўтатранс” Кніга заўваг і прапаноў вядзецца з 2013 года. За гэты час у ёй было зроблена 32 запісы. У большасці сваёй гэта просьбы змяніць расклад руху аўтобусаў, дабавіць дадатковыя прыпыначныя пункты ў асобных вёсках раёна… І толькі два запісы з падзякай. Адна з іх — вадзіцелю аўтобуса Івану Кацубу: “За рулём аўтобуса па маршруце Дзяніскавічы — Ганцавічы быў вадзіцель Іван Іванавіч Кацуба. Хачу адзначыць добразычлівасць, ветлівасць гэтага чалавека ў адносінах да пасажыраў. Напэўна, гэта адзін з самых лепшых вадзіцеляў… Ён заўсёды ў добрым настроі, вядзе аўтобус акуратна і спакойна. Было б вельмі добра, каб яго работа была адзначана кіраўніцтвам удзячнасцю і грашовым узнагароджаннем”.

Не ведаю дакладна, ці атрымаў мужчына прэмію, ці агучаны быў гэты запіс на агульным сходзе ў аўтапарку, а вось мне напярэдадні прафесійнага свята аўтамабілістаў захацелася пазнаёміцца з гэтым мужчынам і расказаць пра яго чытачам “СП”.

У дзень нашай сустрэчы Іван Кацуба ўжо а дзявятай гадзіне раніцы паспеў вярнуцца з вёскі Чудзін. Стрымана, тактоўна пачаў расказваць пра сябе:

— Я вадзіцель са стажам. Амаль трыццаць пяць гадоў за рулём. Працаваў на самых розных машынах — легкавых, грузавых. Не па чутках ведаю, што такое быць вадзіцелем аўтобуса. Прызнаюся: справа не з лёгкіх. Адказнасць нясеш не толькі за сябе, але і за людзей. А яшчэ ў гэтай рабоце патрэбен падыход, такт і самае галоўнае — павага. Мяне яшчэ бацькі з дзяцінства вучылі, што калі паважаеш сябе, то павінен паважаць іншых. З гэтым і жыву.

Іван Іванавіч некаторы час у аўтапарку не працаваў. Але ж кіраўніцтву запомнілася яго работа ў якасці вадзіцеля. Калі на пачатку 2016-га, пасля некалькіх гадоў працы ў ПМК-14, прыйшоў да дырэктара аўтапрадпрыемства Уладзіміра Кулашчыка з заявай аб прыёме на работу, той не адмовіў, прыняў і аб гэтым не пашкадаваў.

— Ён надзейны, — характарызуе свайго падначаленага Уладзімір Фёдаравіч.

Спрабую распытаць пра нешта асабістае ў жыцці Івана Іванавіча. Ён па-мужчынску сціпла расказаў пра жонку і дзяцей, пра гады вучобы ў Малькавіцкай школе і сваіх сапраўдных сяброў. Вярнулі мужчыну ўспаміны ў дзяцінства. Выхоўваўся ў шматдзетнай сям’і. Дзевяцёра дзяцей было ў яго бацькоў. Ніхто з іх не стаў лайдаком, пяцёра хлопцаў вывучыліся на вадзіцеля і ўсё жыццё працавалі шчыра, самааддана.

На развітанне Іван Кацуба сказаў:

— Цікава было б мне паглядзець на тую пасажырку, якая дала такую характарыстыку. Знайшла ж яна такія добрыя словы…

А мяне гэта цікавіла менш за ўсё, бо ведаю: ці знайшліся б тыя словы, каб не было спраў? А калі яны сапраўды добрыя, то і добрыя словы заслужаныя.

Галіна ПУПАЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях