Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пракладваючы шляхі

Дарогі называюць артэрыямі жыцця. І нездарма. Без іх немагчыма нармальнае функцыянаванне эканамічнай, культурнай і іншых сфер сучаснай жыццядзейнасці.

Уся адказнасць за будаўніцтва, абслугоўванне і стварэнне бяспечных умоў руху на дарогах ляжыць на плячах работнікаў дарожных службаў.

Начальнік філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” Ганцавіцкае ДРБУ-100 Алег ДАЙЛІД (НА ЗДЫМКУ) напярэдадні прафесійнага свята згадзіўся расказаць карэспандэнту “СП” аб тым, як ідуць справы ў мясцовай дарожнай арганізацыі.

Пракладваючы шляхі

Дарэчы, у снежні ДРБУ-100 споўніцца 60 гадоў. Да гэтага значнага юбілею калектыў прадпрыемства падышоў з пэўнымі вынікамі і поспехамі. Хаця, варта прызнаць, без цяжкасцей, як і ў любой іншай сферы, таксама не абыходзіцца. Але плён працы кожнага руплівага работніка не застаецца незаўважаным. Напрыклад, сёлета Алег Рыгоравіч стаў уладальнікам важнай узнагароды — нагруднага знака Міністэрства транспарту і камунікацый “Ганаровы дарожнік Беларусі” 2-й ступені.

ДРБУ-100 у лічбах

— Сёння на абслугоўванні ДРБУ-100 знаходзіцца 354, 9 кіламетра мясцовых аўтамабільных дарог, — расказаў Алег Дайлід. — З іх 170 кіламетраў з асфальтабетонным, 156,1 кіламетра з гравійным і 28,8 кіламетра з грунтавым пакрыццём. Мы абслугоўваем таксама 4 масты, 149 водапрапускных труб, 2 пляцоўкі адпачынку, 60 аўтобусных прыпынкаў, 37 аўтапавільёнаў, 2536 дарожных знакаў, 1415 сігнальных слупкоў. На баланс арганізацыі перададзена 170,5 кіламетра вуліц сельскіх населеных пунктаў.

Сярэдняя заработная плата работнікаў арганізацыі — 745,10 рубля. У параўнанні з мінулым годам заработная плата павялічылася на 19,3 працэнта.

Работа кіпіць

— Сёлета за 9 месяцаў, калі параўноўваць з 2016 годам, аб’ём выкананых работ павялічыўся на 119,6 працэнта і склаў 2,4 мільёна рублёў (летась было 2 мільёны рублёў), — працягнуў размову Алег Рыгоравіч. — Мы выканалі бягучы рамонт аўтадарогі Ліпск — Малькавічы — Задуб’е. Усяго ж сёлета адрамантавана 3,2 кіламетра аўтадарог. Гэта дарогі Кукава — Малыя Круговічы — Вялікія Круговічы (1,1 кіламетра), Востраў — Вялікія Круговічы (1,2 кіламетра). Апошнюю дарогу, дарэчы, перавялі на асфальтабетоннае пакрыццё. А ў сельскіх населеных пунктах адрамантавалі больш чым 2 кіламетры вуліц.

Алег Рыгоравіч адзначыў, што ў сувязі з няўстойлівай фінансавай сітуацыяй даводзіцца працаваць за межамі Брэсцкага рэгіёна. На сённяшні дзень спецыялісты ДРБУ-100 шчыруюць, напрыклад, на аб’ектах у Клецкім, Смалявіцкім раёнах Мінскай вобласці.

Нельга не сказаць і пра пастаяннае аднаўленне аўтапарка прадпрыемства. Нядаўна ён папоўніўся новай тэхнікай — пагрузчыкам “Амкадор-332С”.

Галоўнае — зладжаны калектыў

У арганізацыі працуе 76 работнікаў.

— Мы на самай справе ганарымся нашымі прафесіяналамі. Таму што ў нас дружны, працавіты калектыў, і цяжка некага асобна выдзеліць, — адзначыў Алег Дайлід.

Сёлета за добрасумленную, плённую працу і поспехі ў прафесійнай дзейнасці граматамі рознага ўзроўню адзначаны 9 чалавек. Гэта вядучы інжынер Юрый Мелехавец, дарожныя рабочыя Сяргей Мяцельскі і Аляксандр Дулік, вадзіцель пагрузчыка Пётр Пуцяты, вадзіцелі Васіль Дзенісеня і Іван Скубята, трактарысты Васіль Шуляк і Мікалай Мелехавец, эканаміст Кацярына Ермаковіч.

…Напрыканцы бяседы Алег Рыгоравіч выказаў добрыя словы ў адрас працаўнікоў і ветэранаў дарожнай галіны, а таксама аўтамабілістаў з нагоды прафесійнага свята, пажадаў усім моцнага здароўя, плённай працы, сямейнага дабрабыту.

Вікторыя ПРЫКОТА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях