Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З аператыўных зводак тыдня: арышт, пагроза нажом, вытворчая траўма

Замест хатняга арышту — рэальны

16 красавіка па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа згодна з арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь (“Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі”).

У маі бягучага года раней судзімы жыхар Ганцавіч 1985 года нараджэння, інвалід трэцяй групы, быў прыгавораны да абмежавання волі тэрмінам на 1,5 года за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Тады ў яго забралі пасведчанне вадзіцеля на 5 гадоў, прызначылі штраф у выглядзе 120 базавых велічынь, але ўрок не пайшоў ганцаўчаніну на карысць. Ужо праз некаторы час ён пачаў парушаць парадак і ўмовы адбыцця пакарання, з-за чаго яму былі вынесены афіцыйныя папярэджанні, якія мужчына праігнараваў.

З аператыўных зводак тыдня: арышт, пагроза нажом, вытворчая траўма

Так, вечарам 27 верасня супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што мужчына адсутнічае дома. Пасля чарговага парушэння ў адносінах да ганцаўчаніна і была ўзбуджана крымінальная справа (арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь). Пакаранне — да трох гадоў рэальнага пазбаўлення волі.

Сваякі-злодзеі

У аўторак, 17 кастрычніка, у аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад жыхара горада: жонка ўкрала ў яго пенсію і трое сутак адсутнічае дома.

А на наступны дзень, 18 кастрычніка, у РАУС звярнуўся жыхар вёскі Любашава. Мужчына расказаў, што яго родны брат разам са сваёй сужыцелькай у перыяд часу з 7 па 17 кастрычніка з кватэры забралі 60 рублёў, вопратку і прылады працы.

Падрабязнасці высвятляюцца.

Хацеў украсці ахвяраванні, ды не здолеў

18 кастрычніка ў міліцыю паступіла заява ад прадаўца прыватнага магазіна “Агеньчык”. Работніца паведаміла: у гандлёвым павільёне незнаёмы мужчына паводзіў сябе неадэкватна. Мала таго, падчас свайго “візіту” хуліган паспрабаваў украсці урну для ахвяраванняў на будаўніцтва храма.

Праверку праводзіць РАУС.

Ва ўсім вінаватыя медыкі?

У гэты ж дзень а другой гадзіне дня ў міліцыю звярнуўся жыхар горада. Мужчына паскардзіўся супрацоўнікам РАУС: на працягу двух дзён ён не можа прайсці медыцынскую камісію для працаўладкавання. На гэтай глебе ў яго адбыўся канфлікт з работнікамі бальніцы.

Падмануў і скарыстаўся

19 кастрычніка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да невядомага, які 14 верасня знаходзіўся ў аддзяленні ААТ “ААБ Беларусбанк” па вуліцы Фрунзэ ў Ганцавічах. Там невядомы шляхам падману і злоўжывання даверам спецыяліста банка ўкраў 100 долараў.

Пад пагрозай нажа пенсіянерка аддала апошнія грошы суседу

Яшчэ адна крымінальная справа па паведамленні жыхаркі вёскі Малькавічы 1937 года нараджэння ўзбуджана ў гэты дзень. Пенсіянерка паведаміла, што 19 кастрычніка а трэцяй гадзіне дня да яе ў хату зайшоў сусед — мужчына 1964 года нараджэння. Ён, пагражаючы нажом, адабраў у пажылой жанчыны 20 рублёў.

Пашкодзіў людскую маёмасць

20 кастрычніка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Раздзялавічы 1995 года нараджэння. Малады чалавек 15 кастрычніка пашкодзіў тры секцыі бетоннай агароджы, а таксама драўляную агароджу і металічную браму падворкаў у вёсцы Люсіна. Матэрыяльная шкода гаспадарам склала больш за 500 рублёў.

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы Павел Мікалаевіч Халецкі, жыхар горада Ганцавічы 1995 года нараджэння. Ён кіраваў аўтамабілем “Мерседэс-Спрынтар”, які належыць Эдуарду Генадзьевічу Смолічу.

Вытворчая траўма

16 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад урача-хірурга “Ганцавіцкай ЦРБ” аб тым, што па медыцынскую дапамогу звярнулася жыхарка вёскі Кукава 1972 года нараджэння. Жанчына працуе аператарам машыннага даення ў ААТ “Дубнякі”. Падчас работы на ферме № 2 яна выпадкова атрымала траўму правага локця.

Матэрыял праверкі накіраваны ў РАСК.

Зводкі чытала Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях