Вызначыліся фіналісты кубка
22 кастрычніка на стадыёне СДЮШАР прайшлі паўфінальныя гульні адкрытага кубка раёна па футболе. Абедзве сустрэчы атрымаліся найцікавейшымі і не пакінулі раўнадушнымі шматлікіх гледачоў, якія сабраліся ў гэты дзень на трыбунах. У фінал заслугоўвалі выйсці ўсе чатыры каманды-паўфіналісты, аднак усё ж такі фіналістаў павінна было застацца двое. Па выніках абодвух матчаў імі сталі ганцавіцкія “ПМС” і “Будаўнік — ПМК-14”.
У першым паўфінале сустрэліся каманды “ПМС” і “Партызан”. Апошнія сустрэчы паміж гэтымі дружынамі былі напружанымі і завяршаліся ўнічыю. Так атрымалася і на гэты раз.
Лік у сустрэчы адкрылі футбалісты “Партызана”, вызначыўся Раман Грынюк. Аднак яшчэ да перапынку Юрый Мелехавец дакладным ударам зраўняў лік. У пачатку другога тайма футбалісты “ПМС” выйшлі наперад. Аляксандра Тарасеню ў штрафной плошчы чудзінскай каманды не па правілах атакавалі абаронцы “Партызана”, і галоўны суддзя матча Дзмітрый Матуліс справядліва прызначыў пенальці, які рэалізаваў Юрый Мелехавец — 2:1.
Пасля прапушчанага гола “Партызан” стаў дзейнічаць больш актыўна і ў сярэдзіне другога тайма зраўняў лік. Максім Праташчык ударам галавой не пакінуў шанцаў галкіперу “ПМС” Сяргею Рабцэвічу — 2:2. Менавіта з такім лікам і завяршыўся асноўны час гульні. А вось у серыі пенальці ўдача была на баку каманды “ПМС”. Аляксандр Рабцэвіч, Сяргей Савеня і Юрый Мелехавец выканалі свае ўдары бездакорна, а футбалісты “Партызана” так і не рэалізавалі ніводнага адзінаццаціметровага ўдару. Такім чынам, з лікам 3:0 у серыі пенальці перамогу і пуцёўку ў фінал атрымалі футбалісты “ПМС”.
Другі паўфінальны матч паміж ганцавіцкім “Будаўніком — ПМК-14” і малькавіцкім “АверсЛесам” таксама выдаўся цікавым. Першы тайм поўнасцю застаўся за “будаўнікамі”, якія да перапынку тройчы адправілі мяч у вароты саперніка. Два галы на свой рахунак запісаў Дзмітрый Прыхач, адзін раз вызначыўся Іван Вадап’ян.
А вось пасля перапынку малькавіцкая каманда здолела выраўняць гульню. Футбалісты “АверсЛеса” намаганнямі Аляксандра Дземчанкі і Дзмітрыя Савасцея скарацілі розніцу ў ліку да мінімуму — 2:3. Але аднавіць раўнавагу камандзе з Малькавіч так і не ўдалося. Наадварот, падчас адной з контратак Аляксандр Дайлід забіў чацвёрты гол у вароты “АверсЛеса” і ўстанавіў канчатковы лік сустрэчы — 4:2, на карысць каманды “Будаўнік — ПМК-14”.
Такім чынам, у фінале адкрытага кубка раёна па футболе згуляюць каманды “ПМС” і “Будаўнік — ПМК-14”. Сустрэча адбудзецца ў Ганцавічах на стадыёне СДЮШАР у нядзелю, 29 кастрычніка. Пачатак у 14.00.
Уладзімір ЗАНЬКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Еще одна страна успешно испытала и внедрила вакцину от коронавируса. На этот раз это одна из стран Латинской Америки
Подробнее Медики одной из стран Латинской Америки испытали и внедрили вакцину от коронавируса. Изначально это был препарат в форме инъекций, разработанный для лечения аутоиммунных недугов. За последних 8 дней


