Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шчырыя эмоцыі ў падарунак

У цёплай, душэўнай атмасферы дзіцячы садок № 4 адзначыў свой юбілей — 35 гадоў. Упэўнена, ніхто з прысутных не пашкадаваў, што быў у той вечар у музычнай зале садка і меў магчымасць далучыцца да гэтай урачыстай нагоды.

На пачатку выхаванцы старэйшых груп выканалі танец “Шарыкі паветраныя”, якім не маглі не выклікаць цёплых эмоцый у прысутных. Не менш мілым быў і “Танец куранят” у выкананні Наталлі Кляўчэні і яе выхаванцаў. Парадаваў таксама выкананы калектывам супрацоўнікаў садка “Танец з ручнікамі”, з якім у 2015 годзе яны перамаглі ў раённым творчым конкурсе сярод работнікаў устаноў адукацыі “Калейдаскоп талентаў” у намінацыі “Харэаграфія”.

Сярод гасцей свята, якія таксама павіншавалі калектыў садка шчырымі словамі і ўручылі падарункі (прас і мыйны пыласос), былі загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Юрый Андрэйчык, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Сарока. Вядучыя выказалі ім словы падзякі за падтрымку і стварэнне спрыяльных умоў для плённай працы. А потым  выхаванцы старэйшых груп выканалі задорны танец “Гарэзы”.

Яшчэ ў гасцей мерапрыемства была магчымасць пазнаёміцца з храналогіях падзей, звязаных з адкрыццём і развіццём ясляў-садка № 4 — у залу ўрачыста ўнеслі прыгожа і ярка аформленую кнігу “Летапіс ДУА “Яслі-садок № 4 г. Ганцавічы”, а таксама паказалі мультымедыя-прэзентацыю, слайды якой змяшчалі гісторыю ўстановы.

Слова ўзяла Любоў Акуліч, якая 26 гадоў працавала загадчыкам садка. Як зазначылі вядучыя, менавіта яна стаіць ля вытокаў летапісу ўстановы і ведае пра яе ўсё, а прафесійны падыход Любові Міхайлаўны да вырашэння рабочых пытанняў стаў падмуркам для фарміравання калектыву аднадумцаў.

Юбілей садка № 4 супаў з важнай датай — 75-годдзем сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна. Усе ўстановы адукацыі рыхтуюцца да гэтага свята. Так, у кожнай з іх аформлены летапісы “Часоў былых і новых сувязь”, а таксама галерэі педагагічнай славы. Прысутныя сталі сведкамі адкрыцця галерэі педагагічнай славы садка № 4, якую прадстаўляюць дзесяць найбольш вопытных і граматных у прафесійным сэнсе супрацоўнікаў.

Загадчыца садка, Людміла Гарагляд уручыла пісьмы падзякі работнікам садка. Дарэчы, сярод іх толькі адзін мужчына — Мікалай Турко, рабочы па рамонце і абслугоўванні будынкаў.

Цёплыя віншавальныя словы прагучалі і ад загадчыкаў іншых дашкольных устаноў горада. У падарунак ад іх садок атрымаў акустычную сістэму.

Павесяліла залу інсцэніроўка казкі “Церамок” на новы лад. Супрацоўнікі дашкольнай установы паказалі, што яны могуць быць не толькі адказнымі выхавальнікамі, але і неблагімі камедыйнымі актрысамі, і з пачуццём гумару ў іх усё ў парадку. Усе шчыра смяяліся, а самі артысткі сапраўды атрымалі задавальненне ад выступлення, гэта было відаць.

Кранальна віншавалі ветэранаў працы — ім уручылі сувеніры, а таксама падарылі цёплую песню “Яблыневы вечар”. З падарункам прыйшлі шэфы — прадстаўнікі завода КПД: дырэктар Міхаіл Пракопчык, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Сяргей Шатроўскі, юрыст Дзмітрый Шабуня, і ўручылі ўстанове ноутбук, без якога, як адзначыла Людміла Гарагляд, абыходзіцца было цяжка. Запрошаныя на свята госці — Сяргей Вайцешык, намеснік дырэктара ЖКГ, падарыў   карціну  мясцовага мастака, гаспадар кафэ “Рыо” Яўген Ціхановіч уручыў садку посуд, а ад Віктара Карпача, начальніка ПМК-14, установа атрымала міксер.

Асаблівай для калектыву садка стала песня “Ивушки”. З ёй звязана нямала прыемных момантаў жыцця дашкольнай установы. Супрацоўнікі садка, цяперашнія і былыя, выканалі яе ўсе разам. З юбілеем павіншавалі таксама прадстаўнікі бацькоўскага камітэта ад кожнай групы, а Наталля Кляўчэня з дочкамі Ганнай і Варварай  у падарунак выканалі музычную кампазіцыю “Дабрыня”.

Напрыканцы супрацоўнікі садка праспявалі песню “Свята”, а потым разам патушылі свечкі на святочным торце.

Шчырыя эмоцыі ў падарунак

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях