“Атлант” — чэмпіён!
У мінулую нядзелю завяршыўся чарговы чэмпіянат раёна па футболе. Да апошняга тура было невядома, хто ўсё ж такі стане чэмпіёнам і апынецца ў тройцы прызёраў? У выніку, упершыню ў сваёй гісторыі, чэмпіёнам раёна стала ганцавіцкая каманда “Атлант”.
Першы матч заключнага тура прайшоў у суботу ў Чудзіне, дзе мясцовы “Партызан” гуляў супраць каманды “Люсіна”. У першай палове сустрэчы люсінскія футбалісты адкрылі лік і ў цэлым кантралявалі ход паядынку. Аднак у другім тайме, за некалькі хвілін да канца матча, “Партызан” усё ж такі здолеў адыграцца. У выніку, баявая нічыя — 1:1, якая пакінула чудзінскіх футбалістаў па-за тройкай прызёраў. У каманды ж “Люсіна” яшчэ заставаліся шанцы на медалі.
У нядзелю адбыліся астатнія два матчы апошняга тура, якія і вырашылі лёс прызавых месцаў. Першымі на поле стадыёна СДЮШАР выйшлі каманды “ДЮСШ СВК “Агарэвічы” і “Хатынічы”. Юнакі са спартыўнай школы, нягледзячы на тое, што для іх паядынак фактычна нічога не вызначаў, далі сапраўдны бой уладальнікам суперкубка раёна і карэнным чынам паўплывалі на размеркаванне месцаў на п’едэстале.
Першая палова сустрэчы прайшла з невялікай перавагай хатыніцкіх футбалістаў. Яны гулялі больш хутка, упэўнена і на 30 хвіліне забілі заслужаны гол, які на свой рахунак запісаў нападаючы Максім Муха.
У другой палове сустрэчы больш актыўна дзейнічалі футбалісты “ДЮСШ СВК “Агарэвічы”. Намінальныя гаспадары хоць і не стваралі шмат

момантаў ля варот Аляксандра Канановіча, але трымалі ў напружанні абарону каманды “Хатынічы” кожную хвіліну. Хатыніцкія ж футбалісты, дзейнічалі на контратаках, і напрыканцы сустрэчы мелі некалькі выдатных момантаў для таго, каб вырашаць усе пытанні аб пераможцы, аднак сваімі шанцамі госці не скарысталіся. А вось юнакі са спартыўнай школы ў апошнія хвіліны сустрэчы паказалі сапраўдны характар і здолелі зраўняць лік: пасля ўдару Аляксандра Тарасені галкіпер хатыніцкай каманды адбіў мяч перад сабой, а Валянцін Цыбулька адправіў яго ў сетку варот. Канчатковы вынік сустрэчы — 1:1. Такім чынам, хатыніцкія футбалісты апынуліся па-за тройкай прызёраў.
У матчы за чэмпіёнства паміж сабой сустрэліся каманды “Атлант” і “Будаўнік — ПМК-14”. Прычым, пасля таго, як паядынак паміж “Хатынічамі” і “ДЮСШ СВК “Агарэвічы” завяршыўся ўнічыю, і “атланты”, і “будаўнікі” ўжо гарантавалі сабе першае і другое месцы. Заставалася толькі вырашыць: хто з іх усё ж стане чэмпіёнам? Больш актыўна пачалі сустрэчу футбалісты “Будаўніка — ПМК-14”. Аднак хутка гульня выраўнялася і ў далейшым аддаць перавагу якой-небудзь з каманд было цяжка. Каманды дзейнічалі асцярожна і ў першую чаргу клапаціліся аб тым, каб не прапусціць гол у свае вароты, таму галявых момантаў футбалісты амаль не стварылі. І ў “Атланта”, і ў “Будаўніка — ПМК-14” было па адным небяспечным моманце, каб выйсці наперад, якія каманды не скарысталі.
У пачатку другога тайма ініцыятыву захапілі футбалісты “Будаўніка — ПМК-14”. Не дзіўна, бо менавіта “будаўнікам” для таго, каб стаць чэмпіёнамі абавязкова трэба было перамагаць. Аднак абарона і галкіпер “Атланта” дзейнічалі зладжана і не дазвалялі сапернікам ствараць небяспечныя моманты ля сваіх варот. У сваю чаргу, “Атлант” пачаў гуляць на контратаках і меў некалькі выдатных шанцаў для таго, каб адкрыць лік, але “прабіць” Антона Жукоўскага пэўны час “атлантам” не ўдавалася. Аднак напрыканцы сустрэчы футбалісты “Атланта” ўсё ж адкрылі лік. Пасля перадачы Андрэя Ганіча вызначыўся Юрый Бародзька. Праз некалькі хвілін “атланты” забілі і другі гол: Андрэй Ганіч вывеў сам-насам з галкіперам Дзяніса Каўша, які моцным ударам адправіў мяч у сетку варот Антона Жукоўскага. А кропку ў сустрэчы паставіў усё той жа Дзяніс Коўш. 3:0 — упэўненая перамога футбалістаў “Атланта”, якая зрабіла каманду чэмпіёнам раёна. Другое месца заняла каманда “Будаўнік — ПМК-14”, а трэцімі, нечакана для многіх, сталі футбалісты “Люсіна”.
Пасля заканчэння сустрэчы адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў, у якой прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч і яго намеснік Сяргей Сарокаў, а таксама былі вызначаны лепшыя ігракі турніру.
Лепшы ігрок чэмпіянату — Юрый Мелехавец (“Атлант”).
Лепшы галкіпер — Антон Жукоўскі (“Будаўнік — ПМК-14”).
Лепшы абаронца — Дзмітрый Сяргейчык (“Люсіна”).
Лепшы паўабаронца — Аляксандр Рабцэвіч (“Атлант”).
Лепшы нападаючы — Іван Вадап’ян (“Будаўнік — ПМК-14”).
Лепшы бамбардзір — Аляксандр Дайлід (“Будаўнік — ПМК-14”).
Лепшы арганізатар каманды — Міхаіл Леўчакоў (“Партызан”).
Прызы “За волю да перамогі”: “ДЮСШ СВК “Агарэвічы”, “Сатурн”, “Хатынічы”.
Уладзімір САКАЛОЎ.
Фота Міхася АРЭШКІ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Арыфметыка жыцця. Як спыніць дэпапуляцыю Беларусі?
Подробнее Арыфметыка – дакладная навука. Супраць лічбаў няма аргументаў! Аднак дакладная навука не дае адказу на адно з пытанняў: «Чаму так адбываецца?» Чаму вымірае беларуская нацыя?


