СТАБІЛЬНАСЦЬ І ПЕРСПЕКТЫВА
Філіял “Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання” — адно са старэйшых прадпрыемстваў нашага горада. Яно было створана ў 1971 годзе на базе ўжо існуючага ў райцэнтры з 1968 года палігона жалезабетонных вырабаў. З таго часу прайшло больш за сорак гадоў. На прадпрыемстве, як, зрэшты, і ў жыцці кожнага чалавека, грамадства ў цэлым, многае мянялася, былі ў яго станаўленні і развіцці перыяды асаблівага ўздыму і росквіту, быў і застой, былі пошукі выйсця з крытычнай сітуацыі, выпрацоўка стратэгіі развіцця, у тым ліку і санацыя КПД. А разам з імі цеплілася надзея на добрыя перамены. І цяпер, параўноўваючы лічбы паказчыкаў работы калектыву КПД у агульнай зводцы развіцця раёна за мінулыя гады з цяперашнімі, смела можна сказаць: яны прыйшлі.
Дык чым жа жыве калектыў камбіната сёння? З якімі набыткамі сустракае ён сваё прафесійнае свята? Каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні, іду

светлым жнівеньскім ранкам на прадпрыемства. Даўным-даўно не была тут, у іншыя месцы раёна клікалі газетныя тэмы. Прыкмячаю: да камбіната вядзе з мікрараёна тая ж дарожка, стаяць тыя ж карпусы прадпрыемства. Ды толькі нязвыкла ціха і нешмадлюдна на яго тэрыторыі, на якой у былыя часіны ў час перазменкі нельга было размінуцца з людскім патокам. Так было раней. Час і абставіны ўнеслі свае змены. Цяпер, як паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара філіяла Андрэй Матанскі, тут шчыруюць 250 чалавек. Але яны і ёсць той надзейны, згуртаваны калектыў, якім за сем месяцаў гэтага года выпушчана 17027 кубічных метраў зборнага жалезабетону, што склала 191,9 працэнта да адпаведнага ўзроўню мінулага года. На камбінаце за гэты перыяд выпушчана прадукцыі на суму 48446 мільёнаў рублёў (для параўнання: летась — на суму 26258 мільёнаў рублёў). Атрымана за сем месяцаў года 6897 мільёнаў рублёў прыбытку ад вытворчасці. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 22,1 працэнта.
Можна прыводзіць і іншыя лічбы вытворчай дзейнасці прадпрыемства, якімі дакладна валодае і ахвотна дае іх начальнік планава-эканамічнага сектара КПД Галіна Дарагакупец, бясконца расказваць пра разнастайную прадукцыю, у тым ліку і вядомую спажыўцам канструкцыйную схему будаўніцтва жылых дамоў “шырокі крок”, якую прадпрыемства асвоіла пяць гадоў таму назад і попыт на якую расце, пра яе перавагу. Але вылучым галоўнае: усё гэта яскрава гавораць аб тым, што прадпрыемства стала на ногі і “шырокім крокам” ідзе ў нагу з часам, што ў яго ёсць перспектыва. І тыя 250 чалавек, што шчыра працуюць на камбінаце, з’яўляюцца на чале са сваім кіраўніком Міхаілам Пракопчыкам — чалавекам вопытным, адказным — тым “малым, але дарагім залатніком”, які насуперак эканамічным цяжкасцям нашага часу выйшаў з крызісу, працуе стабільна, паспяхова спраўляецца з планамі і ўносіць свой уклад у адну з састаўных частак шчасця любой сям’і — мець дах над галавой.

Касцяк калектыву складаюць людзі розных спецыяльнасцей, якія працуюць на прадпрыемстве па некалькі дзясяткаў гадоў. Рабочыя КПД крочаць з верай і надзеяй наперад: у калектыў вярнуліся тыя, хто ў свой час пакінуў яго, верныя прадпрыемству тыя, хто працуе даўно, на ветэранаў вытворчасці раўняецца моладзь. Галіна Дарагакупец называе адзін за другім прозвішчы руплівых працаўнікоў: 45 гадоў шчыруе на родным прадпрыемстве машыніст кампрэсарных установак Леанід Мурашка, 42 гады — электрагазазваршчык арматурнага цэха Фёдар Грыц, 36 гадоў — вадзіцель Вячаслаў Ермаковіч, 34 гады — зваршчык арматурных сетак і каркасаў Ніна Міхнюк, 35 — майстар фармовачнага ўчастка Людміла Бруй, больш за 30 гадоў адказна і граматна выконваюць свае абавязкі начальнік фармовачнага ўчастка Жанна Жыгун, інжынер-тэхнолаг Святлана Сайка, любіць сваю прафесію вадзіцель Міхаіл Рылка і многія, многія іншыя, каго па праву лічаць ветэранамі вытворчасці, хто перажыў розныя перыяды жыцця прадпрыемства і ў каго варта пераймаць вопыт. Што, дарэчы, і робяць маладыя работнікі камбіната — фармоўшчыкі вырабаў і канструкцый Павел Шут, Дзмітрый Зажэка, электразваршчыкі ручной зваркі Аляксандр Рагозін і Павел Турко. Прыемна было ўбачыць на стэндзе ў фае прадпрыемства партрэты асобных з іх побач са здымкамі ветэранаў вытворчасці.
Стабільнасць — вось што характарызуе цяперашні дзень філіяла “Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання” КУП “Брэстжылбуд”. Адсюль і станоўчыя вынікі работы, адсюль і адсутнасць цякучасці кадраў, адсюль і надзея на добрую перспектыву.
На камбінаце пабывала Марыя ДЗЁМІНА.
Фота з архіва
арганізацыі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Арыфметыка жыцця. Як спыніць дэпапуляцыю Беларусі?
Подробнее Арыфметыка – дакладная навука. Супраць лічбаў няма аргументаў! Аднак дакладная навука не дае адказу на адно з пытанняў: «Чаму так адбываецца?» Чаму вымірае беларуская нацыя?


