Падрыхтоўка да школы: што па чым?
Зусім хутка пачнецца новы навучальны год. Лета, як ніякая іншая пара года, пралятае імгненна. Неўпрыкмет цёплыя, бестурботныя дні заменяць вучэбныя восеньскія. Для бацькоў гэты перыяд вызначаецца перш за ўсё клопатам аб забеспячэнні дзіцяці ўсім неабходным для вучобы ў школе. Тут узнікае два пытанні: асартымент тавараў і цэны на іх. Калі ў буйных гарадах выбіраць ёсць з чаго, то ў невялікіх райцэнтрах з гэтым цяжэй. Пахваліцца, як правіла, асабліва няма чым.
Месцаў, дзе магчыма цалкам абуць і апрануць вучня, у Ганцавічах не многа. Адно з такіх — магазін “Дзіцячы свет”. На школьны касцюм тут можна патраціць ад 560 тысяч да 1 мільёна рублёў, у залежнасці ад размеру адзення. Ранцы абыдуцца ў суму ад 270 да 420 тысяч, сарочкі — ад 150 да 240 тысяч. Спартыўны абутак каштуе ад 100 да 150 тысяч рублёў, а за туфлі давядзецца аддаць ад 250 да 430 тысяч. Спартыўныя касцюмы магазін пакуль не атрымліваў. Як адзначыла загадчык сектара непрадтавараў Ганцавіцкага райспажыўтаварыства Таццяна Плотка, рэгулярна ў магазінах праводзяцца акцыі. Так, у “Дзіцячым свеце” ўвесь ліпень і жнівень пры пакупцы школьных тавараў на суму звыш 1,5 мільёна скідка 7 працэнтаў. Пры продажы тавараў шматдзетным сем’ям або сем’ям з дзецьмі-інвалідамі — скідка 5 працэнтаў. У “Мерыдыяне” таксама можна атрымаць скідку 5 працэнтаў, калі патраціць звыш 400 тысяч. Акрамя таго, каля “Дзіцячага свету” з 15 ліпеня пачаў працаваць школьны кірмаш. Закупіцца там можна штодзённа, акрамя панядзелка. Што датычыцца сельскай мясцовасці, то тут райспажыўтаварыства арганізоўвае куткі школьніка. Ва ўсіх вышэйназваных пунктах продажу прапаноўваюцца аналагічныя тавары.
У выніку, калі вы хочаце купіць у “Дзіцячым свеце” такія рэчы, як школьны касцюм, ранец, сарочку, туфлі, спартыўны абутак па мінімальных цэнах, то ў суме вам прыйдзецца патраціць прыкладна ад 1 мільёна 300 тысяч да 2 мільёнаў 240 тысяч.
Зразумела, застаецца яшчэ гарадскі рынак, дзе можна набыць частку школьных рэчаў, але тут варта звярнуць увагу на іх якасць. Ад 25 да 500 тысяч рублёў будуць каштаваць канцылярскія тавары.
Варта адзначыць, што на вучняў старэйшых класаў, напэўна, давядзецца патраціць значна больш сродкаў. Тут многае залежыць яшчэ і ад запытаў асобнага чалавека.
У вобласці патрэба на ліпень — жнівень 2015 года ў швейных вырабах для школьнікаў склала 49,5 тысяч адзінак, трыкатажных вырабаў — 43,4 тысячы адзінак. Скуранога абутку для школьнікаў спатрэбілася 23 тысячы пар. Падчас школьнага сезона будзе праведзена 155 школьных кірмашоў, звыш 370 выстаў-продажаў і пашыраных продажаў. Падрабязная інфармацыя пра даты і месцы правядзення школьных кірмашоў у вобласці, а таксама пра акцыі для пакупнікоў змешчана на афіцыйным сайце Брэсцкага аблвыканкама ў раздзеле “гандаль”.
Напрыклад, у Ганцавічах на гарадскім рынку чарговыя школьныя кірмашы пройдуць 16, 23 і 30 жніўня з 9 да 13 гадзін.
Тэкст Вікторыі Прыкоты.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Арыфметыка жыцця. Як спыніць дэпапуляцыю Беларусі?
Подробнее Арыфметыка – дакладная навука. Супраць лічбаў няма аргументаў! Аднак дакладная навука не дае адказу на адно з пытанняў: «Чаму так адбываецца?» Чаму вымірае беларуская нацыя?


