Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Савецкаму Палессю» — 70 гадоў

Адкрываючы любое друкаванае выданне — падручнік, часопіс, газету — чытаючы артыкулы, вершы, зводкі, і шмат іншай інфармацыі, чытач заўсёды звяртае ўвагу на подпіс пад ёй, на фотаздымкі, і ніхто ніколі не задумваецца, што за роўнымі радкамі літар стаіць праца людзей, якія іх набіраюць. Імя таго, хто робіць набор тэкстаў, не выносіцца ў зыходныя дадзеныя, яго не відаць, але без гэтай работы не пабачыла б свет ні адно друкаванае слова. У раённай газеце 40 гадоў працуе Любоў Ільінічна Мохар, якая на працягу 39 гадоў набірала газетныя тэксты. Ціхім летнім надвячоркам у гарадскім парку мы сустрэліся з Любоўю Ільінічнай, каб пагутарыць пра яе работу, успомніць былых і сённяшніх калег, аб тым, што значыць у яе жыцці раённая газета. — Семдзясят гадоў раёнцы! Не верыцца нават. А здаецца гэта было ўчора, той дзень, калі я, дзевятнаццацігадовая дзяўчына, з юначым максімалізмам і гарачым жаданнем працаваць, прыехала сюды на работу. Амаль усё маё жыццё звязана з Ганцавічамі, з раённай газетай. А была накіравана на работу ў зусім іншы раённы цэнтр. Калі зайшала ў кабінет начальніка абласнога ўпраўлення па друку па накіраванне, зазваніў тэлефон. Тэлефанаваў Васіль Фёдаравіч Праскураў — яму трэба была кваліфікаваная лінатыпістка. На той час у Ганцавічах не было ніводнага дыпламаванага работніка ў друкарні. “Вось у мяне сядзіць дзяўчына з выдатным дыпломам”, — адказвае ў трубку мой субяседнік. І працягвае запытальна-сцвярджальна: “Паедзеш у Ганцавічы?!”. Я не паспела нават запярэчыць, у галаве мільганула думка: “Дзе ж тыя Ганцавічы?”. Даўным-даўно гэта было, 42 гады назад, у 1973 годзе пасля заканчэння Мінскага ГПТВ № 32 паліграфістаў па накіраванні Брэсцкага абласнога ўпраўлення па друку прыехала сюды лінатыпісткай пятага разраду. Трапіла выпадкова, а як аказалася, выпадак стаў лёсавызначальным — засталася тут назаўсёды, — з усмешкай і лёгкім смуткам у голасе расказвае Любоў Ільінічна.

«Савецкаму Палессю» — 70 гадоў

— Што такое набор тэкстаў?, — працягвае субяседніца. — На першы погляд здаецца, ну, што тут такога складанага? Націскай на клавішы і ўся прамудрасць. Але гэта не зусім так. Па-першае, трэба добра ведаць мову, на якой выконваеш набор. Па-другое, хуткасць выконваемай работы. І, бадай, самае галоўнае — удумвацца ў тое, што ты набіраеш. У мяне некалі ў вучылішчы быў вельмі добры настаўнік вытворчага навучання — Іван Барысавіч Гануровіч. Дык вось, ён вучыў нас так: “Перад вамі ёсць арыгінал. Але не заўсёды яго трэба бяздумна капіраваць. Бывае, на гэтым арыгінале муха “пахадзіла” і наставіла пасля кожнага слова кропак. Гэта не значыць, што і вы павінны іх набіраць. Трэба заўсёды думаць, што ты набіраеш, чытаць тое, над чым працуеш”. Работа патрабуе ўседлівасці, добрага ведання наборнай машыны. Тэксты тады былі цяжкія — зводкі, табліцы, праграма тэлебачання, усё гэта трэба было набраць. Газету ў свет падпісваў рэдактар позна, але ніхто не лічыўся з асабістым часам, хаця ў кожнага былі свае сем’і, дзеці…  Хачу заўважыць, што Любоў Ільінічна — першы чытач публікацый у газеце. Яна не толькі хутка, граматна выконвала набор, але і заўсёды дапамагала аўтару тэксту. Падказвала, як лепш пабудаваць сказ, як ямчэй выказаць сваю думку на паперы. Падказвала тэмы для артыкулаў, рабіла заўвагі і да яе думкі прыслухоўваліся, часта раіліся нават вопытныя журналісты, цікавіліся яе меркаваннем. — Сёння радкаадліўная наборная машына лінатып — гэта ўжо гісторыя. Пры пераходзе на выпуск газет неметалічным, бясшкодным спосабам, у 1988 годзе па прапанове тагачаснага рэдактара Івана Кузьміча Амяляшчыка перайшла працаваць з друкарні ў штат рэдакцыі. Лінатып замяніў “Тыпа-Тайпер” — больш сучасная наборна-пішучая машынка. Не грувасткая, яна размяшчалася на стале. Прынцып работы застаўся ранейшы, набраныя гранкі выводзіліся на паперу, потым кожная калонка выразалася і наклейвалася на паласу. Аб гэтым доўга расказваць, і каб не стамляць чытача, скажу, што было цяжка, асабліва вярстаць і правіць, бо газетныя тэксты трэба было пры вёрстцы клеіць. На практыцы асвоіла і гэты працэс, хаця тэарэтычна ведала яго. З кожным годам малады спецыяліст набіралася прафесійнага вопыту, пераймаючы яго ў старэйшых таварышаў, удасканальвала на практыцы, набытыя ў гады вучобы веды. — Тут у ганцавіцкай раённай газеце на сваім жыццёвым шляху сустрэла вядомых, мудрых людзей, — расказвае Любоў Ільінічна. — Яны вучылі мяне не толькі прафесійнаму майстэрству, але і жыццёвай мудрасці. Гэта, у першую чаргу, Васіль Фёдаравіч Праскураў, былы рэдактар. Вельмі таленавіты журналіст, мудры кіраўнік, ён, як бацька, вучыў, апякаў нас, маладых. Надзея Адамаўна Шатроўская — брыгадзір друкарні, якая шчодра дзялілася прафесійным вопытам, шмат падказвала, дапамагала, паказвала. Віктар Гардзей, Тамара Дубоўская, з якой 15 гадоў працавалі на лінатыпах побач, Ганна Чабатарэнка, Наталля Данько, ды хіба ўсіх пералічыш? Усіх, з кім працавала некалі, я памятаю, паважаю і люблю. Усе яны пакінулі глыбокі след у маім жыцці. На змену прымітыўным наборным касам і лінатыпам прыйшлі камп’ютары. Любоў Ільінічна асвоіла і іх. І працягвала працаваць. Мяняліся рэдактары, іншыя супрацоўнікі — на змену старэйшаму пакаленню прыходзілі новыя людзі, а Любоў Ільінічна і сёння працуе ў раёнцы. — Так. І вельмі рада, што мой вопыт, мае веды патрэбны маладым і зараз. На сённяшні дзень у газеце працуюць маладыя супрацоўнікі, па ўзросце — мае дзеці. Напрыклад, старшыя аператары камп’ютарнай настольна-выдавецкай сістэмы Ала Пятліцкая (дарэчы, працуе ў газеце амаль 20 гадоў) і Таццяна Жалезная — з вялікай адказнасцю, творча, граматна выконваюць сваю работу. Кожны нумар стараюцца аформіць па-іншаму, з густам, з новымі задумкамі, прыгожа. Спецыяліст па рэкламе Ала Дзяхцяр — добрасумленная, працавітая, яна можа замяніць і на наборы, і тэкст вычытаць. Галоўны бухгалтар Святлана Жалезная, якая працуе ў газеце больш чым 20 гадоў, работу сваю ведае дасканала. Хачу ўспомніць карэктара Таццяну Клімкову. Хаця яна зараз гадуе дачушку Дашу і не працуе, але шмат гадоў уважліва вычытвала газету. Акрамя асноўнай работы, асвоіла набор і камп’ютарны дызайн. Сённяшні галоўны рэдактар Павел Свістуновіч, малады, але на маю думку, імкнецца захаваць лепшыя традыцыі “Савецкага Палесся”, стараецца, каб раёнка заставалася на плыні жыцця, у гушчыні падзей, адлюстроўваючы жыццё раёна — навіны, культурныя падзеі, расказваючы пра лепшых людзей. Разам з імі ўсімі мне лёгка і цікава працаваць. Хачу дадаць, што Любоў Ільінічна сустрэла тут, у газеце спадарожніка жыцця, тут рабілі першыя крокі ў журналістыку яе дзеці — сын і дачка. Дачка друкавала свае першыя вершы, пазней праходзіла практыку. У 1972 годзе ў Маскве Люба прымала ўдзел у рабоце Усесаюзнай нарады работнікаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Тагачасны першы сакратар ЦК ВЛКСМ Яўген Цяжэльнікаў уручыў маладым спецыялістам юбілейныя медалі “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна” з наказам: “Гэта вам аванс. Спадзяёмся, што вы апраўдаеце ўзнагароду”. Сёння можна з цвёрдай упэўненасцю сказаць: Любоў Ільінічна Мохар сапраўды апраўдала яе сваімі добрасумленнымі, адказнымі адносінамі да справы. — Таму, што работу сваю люблю і не ўяўляю сябе на іншым месцы. Сустракаючы шаноўны юбілей, хачу пажадаць “Савецкаму Палессю” заставацца такой жа праўдзівай, аб’ектыўнай, не губляць сваю запатрабаванасць. Са святам, раёнка! Гутарыла Таццяна ІЛЬІНА. Фота Уладзіміра САКАЛОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях