Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выпадак на “Паўднёвым” і іншыя здарэнні

Трагедыяй мог бы скончыцца адпачынак каля вады для аднаго з жыхароў горада Ганцавічы, 1986 года нараджэння, бацькі дваіх дзяцей.

У пятніцу, 19 чэрвеня, мужчына разам са сваяком вырашыў “культурна” правесці час на пляжы “Паўднёвы”, на супрацьлеглай ад выратавальнага паста частцы. Пасля распіцця спіртных напояў мужчына вырашыў пакупацца, нягледзячы на тое, што надвор’е пакідала жадаць лепшага. Калі мужчына адплыў за буйкі, яму стала дрэнна, ногу звяла сутарга, і ён пачаў тануць. Просьбы аб дапамозе пачуў дзяжурны выратавальнага паста Аляксандр Піваварчык, які не разгубіўся і, кінуушыся ў лодку, пачаў грэбці да месца здарэння. Вопытны выратавальнік, разлічыўшы прыкладную адлегласць і скорасць лодкі, разумеў, што можа не паспець, але не пакідаў надзеі. На шчасце тануўшага, тым часам на возеры знаходзіўся малады 15-гадовы Мікіта Запольнаў, які хутка падплыў да ахвяры і прытрымаў яго да моманту, калі падплыла выратавальная лодка. Расслабленае цела амаль беспрытомнага тануўшага паспрабавалі зацягнуць на борт лодкі, але зрабіць гэта не ўдалося. Тады Аляксандр Піваварчык, накінуўшы на тапельца выратавальны круг, “адбуксіраваў” яго да берага, дзе мужчына поўнасцю прыйшоў у сябе.

Добры канец для парушальніка правілаў паводзін на вадзе. Застаецца толькі спадзявацца, што гэты ўрок пойдзе на карысць не толькі пацярпеламу. Пытанне: “піць ці не піць каля вады?” стане, урэшце рэшт, рытарычным.

 МІЛІЦЫЯ

Крадзеж

16 чэрвеня паступіў рапарт лейтэнанта міліцыі аб тым, што па заяве ганцаўчаніна па факту крадзяжу з кватэры па вуліцы Заслонава дарожнага веласіпеда, каляровага тэлевізара і канапы неабходна правесці праверку.

Трагічнае здарэнне

У гэты ж дзень, у аўторак, паступіла паведамленне дзяжурнай медыцынскай сястры УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” аб тым, што ў прыёмнае аддзяленне бальніцы дастаўлены жыхар вёскі Чудзін, 1956 года нараджэння, з дыягназам “вогнястрэльнае раненне ў вобласці жывата”. Па словах пацярпелага, раненне ён атрымаў у выніку ўдара малатком па будаўнічым патроне.

Матэрыял праверкі накіраваны ў Ганцавіцкі РАСК.

Крымінальная справа

18 чэрвеня па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 УК Рэспублікі Беларусь у адносінах да жыхара вёскі Раздзялавічы, 1989 года нараджэння, раней неаднаразова судзімага, які 10 чэрвеня пранік у дом па вуліцы Зялёнай у Раздзялавічах і ўкраў адтуль бензапілу коштам 2500000 рублёў.

Незнаёмец у кватэры

19 чэрвеня а 12 гадзіне ночы паступіла паведамленне жыхаркі горада Ганцавічы. Жанчына паведаміла супрацоўнікам міліцыі, што да яе ў кватэру зайшоў незнаёмы мужчына і ў п’яным выглядзе лёг на яе ложак.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Выпадак самагубства

9 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Востраў, 1961 года нараджэння, аб тым, што яе муж, 1956 года нараджэння, б’е яе і душыць.

Мужчыну даставілі ў Ганцавіцкі РАУС для далейшага разбіральніцтва і медыцынскага агляду, які  паказаў, што ў крыві мужчыны змяшчалася 3,2 праміле алкаголю. Пасля гэтага, у 20 гадзін 25 мінут, мужчыну памясцілі ў пакой для часовага ўтрымання АДС РАУС. Перад гэтым затрыманы быў дагледжаны на прадмет наяўнасці ў яго забароненых прадметаў.

Мужчына паводзіў сябе спакойна, ніякіх нараканняў на яго з боку дзяжурных міліцыянераў не было, за ім перыядычна назіралі з дапамогай камеры відэаназірання, устаноўленай у пакоі для часовага ўтрымання.

Супрацоўнікі РАУС займаліся працоўнымі справамі: падрыхтоўкай рапарта аб заяўленнях і паведамленнях, прыёмам званкоў і заяў ад грамадзян, калі на маніторы відэаназірання заўважылі, што затрыманы мужчына сядзіць каля рашотчатых дзвярэй камеры. Прыбегшыя на месца міліцыянеры ўбачылі, што на шыю затрыманага накінута майка, канец якой завязаны за рашотку. Супрацоўнікі РАУС адразу ж перарэзалі пятлю, правялі реанімацыйныя мерапрыемствы, але, на жаль, выратаваць мужчыну не ўдалося. Прыбыўшая ў 21 гадзіну 53 мінуты на месца здарэння брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць мужчыны.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы:

Аляксандр Анатольевіч Журавель, 1981 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы. Кіраваў аўтамабілем “Форд-Транзіт”.

Віталь Юр’евіч Варвашэвіч, 1995 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы. Кіраваў аўтамабілем “Фольксваген-Пасат”.

Таццяна Мікалаеўна Цялушка, 1986 года нараджэння, жыхарка горада Ганцавічы. Кіравала аўтамабілем “Пежо 307”.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

Выпадак на “Паўднёвым” і іншыя здарэнні

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях