Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лясная сертыфікацыя

Лясная сертыфікацыя

Міжнародны сертыфікат на сістэму лесакіравання і лесакарыстання (F
SCTM) Ганцавіцкі лясгас упершыню атрымаў у верасні 2009 года. Кожныя 5 гадоў неабходна яго пацвярджаць. І вось на гэтым тыдні міжнародная камісія ў складзе спецыялістаў Сусветнай Сеткі Гандлю Сертыфікаванымі Лесаматэрыяламі праводзіць праверку лясгаса на адпаведнасць стандартам FSCTM.

Для чаго неабходны згаданы сертыфікат і якія патрабаванні неабходна выканаць, каб атрымаць яго? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да намесніка дырэктара Ганцавіцкага лясгаса Наталлі Зыбайла. Вось што яна паведаміла:

— Лясная сертыфікацыя з’яўляецца адным з актуальных накірункаў актыўнага ўплыву на якасць кіравання лясной гаспадаркай. І яе мэта — устойлівае забеспячэнне лесакіравання і лесакарыстання на аснове захоўвання прынцыпаў экалагічна адказнага, эканамічна рэнтабельнага і сацыяльна арыентаванага кіравання ляснымі рэсурсамі і іх шматмэтавага рацыянальнага выкарыстання ў адпаведнасці з патрабаваннямі нацыянальных і міжнародных стандартаў. Такім чынам наяўнасць сертыфіката FSCTM, а менавіта па стандарце лесакіравання SGS QUALIFOR для Рэспублікі Беларусь, версія 6, дае магчымасць развіваць міжнародныя кантакты з ляснымі ведамствамі еўрапейскіх краін і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі, а таксама адкрывае для лясных гаспадарак Беларусі міжнародныя рынкі збыту лесаматэрыялаў.

Увогуле, работа лясной гаспадаркі ў адпаведнасці з сертыфікатам, грунтуецца на 10 прынцыпах і ацэньваецца па больш чым 40 крытэрыях. Напрыклад, сістэма лесакарыстання павінна быць накіравана на забеспячэнне эканамічнай жыццяздольнасці прадпрыемства пры адначасовым уліку ўсіх экалагічных, сацыяльных і вытворчых затрат на лесагадаванне і стымуляванне інвестыцый, якія садзейнічаюць падтрымцы экалагічнай прадукцыйнасці лесу. Па сутнасці, размова ідзе аб рацыянальных і беражлівых адносінах да нашага прыроднага багацця. Калі размова вядзецца аб аб’ёмах нарыхтовак лясной прадукцыі, то яны не павінны перавышаць узровень, які забяспечвае невычарпальнае лесакарыстанне. Больш таго, праводзяцца ўлік, маніторынг і ахова месцаў знаходжання жывёлы і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з гэтым складаюцца анкеты па вяўленні рэдкіх і знікаючых відаў флоры і фаўны з нанясеннем месцаў іх знаходжання на карты, для прыняцця іх да ўвагі пры планаванні лесагаспадарчых мерапрыемстваў. І гэта толькі невялікая частка той работы, якую праводзяць спецыялісты нашага лясгаса ў адпаведнасці з сертыфікатам.

Такім чынам дзейнасць Ганцавіцкага лясгаса — гэта пастаяннае ўдасканаленне вядзення лясной гаспадаркі, садзейнічанне найбольш поўнаму, эфектыўнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў і павелічэнню біялагічнай разнастайнасці лясоў.

Лідарам міжнароднай камісіі з’яўляецца аўдзітар Кшыштаф Вылій, да якога можна звярнуцца за дадатковай інфармацыяй ў перыяд правядзення інспекцыйнай праверкі Ганцавіцкага лясгаса з 30 чэрвеня па 2 ліпеня 2015 года.

Дзейнасць міжнароднай сертыфікацыі Ляснога савета з’яўляецца адкрытай і даступнай для ўсіх жыхароў раёна. Азнаёміцца з прынцыпамі, умовамі і стандартамі SGS QUALIFOR магчыма ў нашым лясгасе, а таксама ў кожным лясніцтве, размешчаным на тэрыторыі нашага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях