Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каму — клубніцы, каму — чарніцы…

Каму — клубніцы, каму — чарніцы…

Чэрвень — месяц ягадны. Хаця ў раёне і ўведзена абмежаванне наведвання лясоў у сувязі з пажаранебяспечным перыядам, але, як паказвае практыка, гэта не спыняе людзей, а літаральна праз тыдзень пачнецца сезон нарыхтоўкі чарніц. Гэтыя сакаўныя ягады карыстаюцца попытам не толькі ў айчынных спажыўцоў.

— Штогод да нас прыязджаюць прадпрымальнікі з Літвы, Латвіі і Польшчы, — расказвае вядучы таваразнаўца Ганцавіцкага райспажыўтаварыства Алег Бышнеў. — Яны ахвотна набываюць чарніцы ў замарожаным выглядзе.

Бадай, адзін з самых ураджайных сезонаў прыйшоўся на 2012 год. Тады мясцовыя кааператары закупілі ў насельніцтва 160 тон чарніц. А вось летась значную шкоду ягаднікам нанеслі майскія замаразкі. Адсюль і несуцяшальны вынік. Удалося нарыхтаваць гэтых лясных ягад толькі 57 тон.

Ураджайнасць чарніц залежыць ад многіх фактараў. Аднак для ганцаўчан галоўнае — цана на іх і магчымасць сабраць тое, што вырасціла прырода-матухна. Праўда, камары дакучаюць ды і справа не такая ўжо і лёгкая. Затое які стымул! Летась нарыхтоўшчыкі плацілі за кілаграм чарніц да 33 тысяч рублёў. Увішныя і руплівыя займелі адчувальны дадатковы заробак. Лясную ж ягаду вырошчваць не трэба — толькі не лянуйся, акуратна зрывай у вядзерца.

Чарнічны сезон, які абяцае быць больш шчодрым за леташні, толькі “рыхтуецца” да старту. Тым часам многія ганцаўчане наведваюць суседні Лунінецкі раён. Зараз тут у поўным разгары клубнічны сезон. Духмяныя чырвоныя ягады вырошчваюць, хаця б на адной градцы, амаль усе тутэйшыя жыхары. Хто мае жаданне, каму дазваляе час, займаюцца гэтай “салодкай” справай у большых маштабах — з мэтай продажу.

Клубніцы сталі своеасаблівым брэндам Лунінеччыны. У іх гонар ладзяцца святы, праводзяцца конкурсы, іх апяваюць у літаратурных творах. Непаўторны смак клубніц адчулі не толькі ўсе беларусы, але і многія расіяне, замежныя еўрапейскія турысты.

Памыляецца той, хто думае, што вырасціць гэтыя чырвоныя ягады — вельмі лёгка і проста. Зусім не так. Калі чарніцы самі просяцца ў вядзерца, дык клубніцы патрабуюць пільнай увагі, ледзь не мацярынскага догляду. Аптымальны ўраджай яны даюць на другі год пасля пасадкі. Гэта пры ўмове, што далікатную квецень не згубяць замаразкі, не засушыць расліны спёка, не паб’е кусцікі град.

Год на год не прыходзіцца. Калі спадзяванні на добры ўраджай аказваюцца марнымі, крыўдна становіцца на сэрцы, горка на душы. Колькі знясільваючай маруднай працы прапала! Ягаднікі чысценькія, некалькі разоў “вызваленыя” ад пустазелля, але не радуюць вока.

Сёлетні сезон — не выключэнне. Чэрвеньская спёка літаральна на вачах падвяльвае клубніцы, ягады не растуць, сохнуць. Людзі чакаюць дажджу, аднак на небе — ні хмурынкі. Выгадалі толькі асобныя гаспадары і гаспадыні, хто вырошчвае раннія гатункі.

Ды і цана клубніц амаль не залежыць ад ураджайнасці. Яна, у параўнанні з чарніцамі, заўсёды ніжэйшая. У гэтыя дні скупшчыкі “даюць” за кілаграм буйных чырвоных ягад ад 14 да 20 тысяч рублёў. Больш дробныя закупляе Лунінецкае райспажыўтаварыства — па 4 тысячы рублёў за кілаграм.

Усё ж, нягледзячы ні на што, людзі не апускаюць рукі, спадзяюцца на лепшае. Зямельныя ўчасткі з клубніцамі на Лунінеччыне штогод павялічваюцца.

А што ж чарніцы? З аднаго боку, ёсць ужо забарона на наведванне лясоў, з другога — у людзей жаданне падзарабіць. Як яно будзе, даведаемся хутка…

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях