След Маці Божай на Ганцаўшчыне, або Будуем Святыню разам
Апошнім часам Ізбійскі Бор усё часцей прыцягвае да сябе ўвагу грамадскасці Ганцаўшчыны, і не толькі. Тут узводзіцца капліца Успення Божай Маці. Больш шырокую інфармацыю аб гэтым духоўным аб’екце вы знойдзеце ў прапанаваным вашай увазе інтэрв’ю з айцом Пятром.
— Капліца ў Ізбійскім Бары. Што гэта за святыня і чаму Вамі было прынята рашэнне заняцца яе будаўніцтвам?
— Першае ўпамінанне аб царкве Успення Прасвятой Багародзіцы датуецца 1800 годам. Яна з’яўлялася прыпісной да царквы вёскі Дзяніскавічы. У “Апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі Слуцкага павета за 1879 год” даецца характарыстыка царквы Успення Прасвятой Багародзіцы. Вядома, што яна была драўлянай і ў ёй знаходзілася шанаваная ікона Прасвятой Багародзіцы, напісаная на драўлянай дошцы. Яна мела памер: у даўжыню 1 аршын, у шырыню 12 вяршкоў.
Па старажытным паданні, ікона з’явілася ў сне аднаму селяніну і абвясціла, што ва ўсе часы будзе заступніцай для ўсіх, хто б да яе ні звяртаўся. Гісторыя гэтая даўняя, але ж праўдзівая. Святасць месца пацвердзіў яшчэ адзін момант: ужо пры будаўніцтве новай капліцы вобраз Маці Божай з’явіўся на бярозавым зрэзе. Таму аднавіць Святыню, зрабіць яе месцам малітвы, паломніцтва — гэта абавязак не толькі для мяне, благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, але і для ўсіх, хто жыве з верай, любоўю і надзеяй на благаславёнай Богам зямлі нашай.
— На якія сродкі вядзецца будаўніцтва?
— У асноўным на ахвяраванні прыхаджан храма г. Ганцавічы. Апошнім часам у Ізбійскі Бор прыязджаюць праваслаўныя хрысціяне, турысты з Расіі, Украіны і таксама ахвяруюць на Святыню. Немалыя грашовыя сродкі на будаўніцтва пералічваюць прадпрымальнікі нашага раёна, а таксама тыя, хто жыве за яго межамі. Тэхнікай, матэрыяламі дапамагаюць будаўнічыя арганізацыі Ганцаўшчыны. Ранняй вясной, дзякуючы раённаму выканаўчаму камітэту і асабіста Аляксандру Паўлавічу Саланевічу, непадалёку ад Святыні з’явіўся аўтобусны прыпынак і месца для паркоўкі аўтамабіляў.
— Назавіце імёны тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у будаўніцтва капліцы, ці прыклады шчодрага мецэнацтва.
— Я не буду пералічваць імёны людзей, якія ахвяруюць на капліцу ў Ізбійскім Бары. Шчодрых, разумеючых важнасць справы, насамрэч шмат. Таму баюся некага не ўспомніць і тым самым пакрыўдзіць. Калі аб прыкладах мецэнацтва, то, напэўна, трэба прыгадаць вернікаў-эмігрантаў з Германіі. Некалькі разоў даводзілася мне мець з імі духоўныя сустрэчы, праводзіць семінары, святочныя малебны. Людзі шчыра хочуць дапамагчы Беларусі, ахвяруючы на будаўніцтва капліцы і на патрэбы праваслаўнага храма нашага горада. Дарэчы, у нямецкім горадзе Дахау настаяцелем Свята-Уваскрэсенскага храма з’яўляецца наш суайчыннік протаіерэй Мікалай Забеліч (ён родам з Турава). Гэты чалавек свята верыць у адраджэнне святых мясцін і ўсямерна спрыяе таму, каб на Беларусі іх станавілася ўсё больш і больш.
— А што значыць ахвяраваць на храм?
— Ахвяраванне — добрая, высакародная справа, гэта святы абавязак кожнага праваслаўнага хрысціяніна. Той, хто ахвяруе на храмы, прыносіць своеасаблівы дар Госпаду. Яшчэ ў Старым Запавеце гаварылася: “Гасподзь любіць і благаслаўляе таго, хто ахвяруе на яго справы па добрай волі, ад шчырага сэрца”. З радасцю, святлом у душы і ў сэрцы трэба падыходзіць да гэтай дабрачыннасці. А яшчэ з разуменнем: хто ахвяруе, той робіць добрае і бачнае “перад вачыма Госпада”.
— Айцец Пётр, скажыце, калі ласка, што ўжо зроблена ў Ізбійскім Бары?
— Па-першае, вялікіх сіл патрабавала выслабаніць плошчу для будаўніцтва. Намаганнямі прыхаджан нашага горада гэтая справа была зроблена. Сёння ўзведзены ўжо асноўны будынак капліцы, зроблены купал, выведзены скляпенне і каркас пад дах. Будаўнікі, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, пачалі накрываць яго каляровым дахавым металам. Закуплены некаторыя іконы і царкоўны інвентар. Наперадзе чакаюць самыя дорагакаштуючыя аддзелачныя работы, устанаўленне электрычнага і цеплавога абсталявання.
— Калі “расце” будоўля, што вы адчуваеце?
— Будаўніцтва капліцы было пачата ў 2013 годзе. За тры гады да таго пачаліся падрыхтоўчыя работы: набыццё праектна-каштарыснай дакументацыі, узгадненні і дамоўленасці на самых розных узроўнях. Будаваць — гэта значыць, заняцца нялёгкай справай. Заўсёды ўзнікае шмат складаных сітуацый, цяжкасцей, пра якія, напэўна, і не трэба гаварыць. Куды важней адзначыць, што заўсёды адчувалася падтрымка людзей і, самае галоўнае, духоўная падтрымка госпада і Маці Божай. Кожны раз, прыязджаючы на тэрыторыю храма, адчуваю непадробную радасць, духоўны ўздым і шчасце. Гасподзь умацоўвае, дае сілы і цярпенне, бо справа робіцца Богаўгодная.
— Як Вы ставіцеся да правядзення ў раёне дабрачыннай акцыі “Будуем святыню разам!” і на што разлічваеце?
— Святы абавязак і вялікі гонар для жыхароў горада, раёна, для тых, хто жыве далёка ад малой радзімы, прыняць удзел у акцыі, тым самым прыняць удзел у святой справе будаўніцтва. Усе імёны і спісы людзей, якія ахвяруюць на гэта, будуць захоўвацца ў пабудаванай капліцы Успення Божай Маці на вечнае памінанне як аб здароўі, так і аб спачыне.
— Калі плануецца заканчэнне будаўніцтва і асвячэнне капліцы?
— Закончыць будаўніцтва капліцы мы плануем у жніўні гэтага года і адчыніць яе дзверы для вернікаў у дзень Успення Божай Маці. Асвячэнне будзе пазней, у адпаведнасці са згодай і блаславеннем архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана. У сродках масавай інфармацыі пройдуць паведамленні аб урачыстасцях.
— Айцец Пётр, прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за размову. Хочацца спадзявацца, што дабрачынная акцыя “Будуем святыню разам!” пройдзе на самым высокім узроўні і дапаможа ў будаўніцтве. А на Ганцаўшчыне з’явіцца яшчэ адзін гістарычны і духоўны помнік для нашых нашчадкаў.
Божага блаславення ўсім!
З Благачынным
цэркваў Ганцавіцкай акругі, настаяцелем прыходу храма
Свяціцеля
Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі горада Ганцавічы, протаіерэем Пятром Піліпчуком гутарыла Галіна МІКАЛАЕВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Путин наградил медалью Ким Чен Ына. За что?
Подробнее В пердверии 75-ой годовщины ВОВ президент России наградил лидера Северной Кореи за неоценимый вклад в сохранности захоронений советских солдатов на территории КНДР


