Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З песняй па жыцці

З песняй па жыцці

Каля года пры Ганцавіцкім раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці існуе творчае аб’яднанне “Турыстычна-бардаўская песня”. Педагог дадатковай адукацыі Алег Князскі вучыць дзяцей іграць на гітары. У мінулую пятніцу ў творчага аб’яднання адбыўся выніковы канцэрт, на якім яго выпускнікі Андрэй Дыдышка і Марыя Лук’янец, а таксама вучні Ягор Цыбулька, Іван Лосік, Іван Назараў, Данііл Сісюк і Віктар Локтыш прадэманстравалі запрошаным бардам, сваім бацькам і гасцям вынікі, якіх яны дасягнулі за год.

— Усіх дзяцей я вучыў іграць з нуля, — расказаў Алег Пятровіч. — Ніхто з іх не наведваў музычную школу і не навучаўся нотнай грамаце. Таму гэты канцэрт — прыклад таго, якіх вынікаў можна дасягнуць за год, калі працаваць над сабой.

І сапраўды: вынікі, прадэманстраваныя дзецьмі, ўражвалі. Падлеткі навучыліся не толькі іграць на гітары, але і ствараць падчас свайго выступлення асаблівую, пранізаную душэўнасцю атмасферу. Гэта адзначылі ўсе наведвальнікі. За дзве гадзіны канцэрта ў гледачоў склалася ўражанне, што ўсе яны — члены вялікай дружнай сям’і.

Алег Князскі шчыра гаварыў пра тое, як магчыма дасягнуць падобных вынікаў.

— Наогул, я ўжо больш за 15 гадоў займаюся тым, што вучу дзяцей іграць на гітары. У сябе на радзіме, у Данецку, я быў кіраўніком гарадскога клуба бардаўскай песні. Мне давялося правесці 11 рэгіянальных фестываляў у розных гарадах, удзел у якіх прымалі не толькі мае вучні, але і барды, якія ўсё жыццё прысвяцілі песні і дасягнулі ў гэтай справе вядомасці і папулярнасці. Пераехаўшы ў Ганцавічы, я працягваю рабіць тое, да чаго ляжыць мая душа. А што датычыцца дзяцей, то галоўнае тут — працавітасць. Вядома, са свайго боку я ўсяляк спрабаваў іх зацікавіць, праводзіў розныя мерапрыемствы, але без іх жадання навучыцца іграць у мяне б нічога не выйшла.

З песняй па жыцці

На самай справе Алег Пятровіч не толькі вучыць дзяцей валодаць гітарай.

— Наша аб’яднанне нездарма названа турыстычна-бардаўскім, — падзяліўся ён. — Акрамя гітары, мы займаемся яшчэ многімі рэчамі. За год мы паспелі пабываць на экскурсіі ў Ляхавіцкім раёне, ездзілі ў гарады, дзе ёсць басейны, здзяйснялі велапаходы па раёне, праводзілі спаборніцтвы па распальванні вогнішчаў, вечар памяці Уладзіміра Высоцкага… У бліжэйшы час мы плануем паездку на возера. І гэта далёка не ўсе мерапрыемствы.

Выкладчык падкрэсліў, што, нягледзячы на тое, што ў дадзены момант заняткі наведваюць толькі вучні гарадскіх школ і ліцэя, дзверы творчага аб’яднання адкрыты для ўсіх жадаючых. Таксама ў вучняў ёсць свая канцэртная праграма, з якой яны будуць рады прыехаць у любы куток раёна — варта толькі прапанаваць.

Тое, што робіць Алег Пятровіч Князскі, — выдатная магчымасць паказаць дзецям, што, акрамя інтэрнэту і камп’ютарных гульняў, у свеце ёсць мноства іншых цікавых рэчаў. І выніковы канцэрт творчага аб’яднання “Турыстычна-бардаўская песня” яскрава гэта даказаў.

НА ЗДЫМКАХ: удзельнікі творчага аб’яднання перад выхадам на сцэну; падчас выступлення Марыі Лук’янец.

Тэкст і фота

Аляксандры ГУРМАН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях