Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

Ганцавіцкая раённая агранізацыя РГА “Белая Русь” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта арганізавалі для актыву раённай арганізацыі “Белая Русь” і актыўнай моладзі Ганцаўшчыны незабыўную аднадзённую паездку ў г. Мінск.

У рамках 70-годдзя Вялікай Перамогі дэлегацыя наведала Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Будынак музея адкрыўся каля года таму, і да гэтага часу экспанаты, якія знаходзяцца ў ім, рэканструююцца, а іх колькасць расце. Экскурсанты на свае вочы ўбачылі танкі, баявыя машыны пяхоты, самалёты і іншую тэхніку, пазнаёміліся з прадметамі, якія належалі героям вайны, з побытам і сродкамі барацьбы партызан — увогуле, даведаліся больш пра тое, як год за годам развіваліся падзеі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсавод змог зацікавіць кожнага з наведвальнікаў і з задавальненнем адказваў на ўсе пытанні. Пасля наведвання музея экскурсанты доўга з хваляваннем абмяркоўвалі ўбачанае.

Аднак на гэтым дзень у Мінску не завяршыўся. Наперадзе ў актыву раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” была вельмі важная падзея — сустрэча з прадстаўнікамі Рэспубліканскага савета грамадскай арганізацыі “Белая Русь”.

Спачатку дэлегацыю сустрэла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Таццяна Шэндзік. Яна прадэманстравала стэнды, на якіх адлюстравана ўся асноўная дзейнасць “Белай Русі” — праца грамадскіх прыёмных, удзел у выбарчых кампаніях, работа з актывам, акцыі і мерапрыемствы, міжнароднае супрацоўніцтва, а таксама старонкі гісторыі грамадскай арганізацыі. Потым актыў Ганцавіцкай раённай арганізацыі сустрэўся з намеснікам старшыні РГА “Белая Русь” Аляксандрам Шацько і старшынёй цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі Уладзімірам Дзянісавым. Аляксандр Віктаравіч падрабязна расказаў дэлегатам аб тым, як арганізавана праца з раённымі і іншымі арганізацыямі “Белай Русі”, а таксама адзначыў тыя асноўныя напрамкі, па якіх павінна працаваць арганізацыя нашага раёна. Старшыня Ганцавіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Віктар Супрун адзначыў, што многія з гэтых напрамкаў ужо знаходзяцца ў распрацоўцы, а астатнія абавязкова рэалізуюцца ў бліжэйшы час.

Уражанні ад паездкі ва ўсіх удзельнікаў дэлегацыі засталіся самыя станоўчыя. Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўсіх уразіў сваёй веліччу і колькасцю ўнікальных рэчаў, якія захоўваюцца ў ім, а наведванне Рэспубліканскага савета РГА “Белая Русь” прынесла шмат пазітыву, зносін з цікавымі людзьмі і новых, карысных ідэй.

Аляксандра ГУРМАН. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях