Сітуацыя на прамысловых прадпрыемствах раёна
У прамысловасці працуюць шэраг прадпрыемстваў раёна, і ад іх эфектыўнай дзейнасці залежаць, як аб’ём грашовых
паступленняў у бюджет, так і ўзровень дабрабыту людзей, якія шчыруюць на вытворчасці.
У цэлым аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі на Ганцаўшчыне за першы квартал 2015 года склаў 66,4 мільярда і павялічыўся на 42,6 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам 2014 года. У той жа час ніжэй гэтага ўзроўню спрацавалі ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” — рост 16,1 працэнта.
ААТ “Модуль”: сітуацыя стабілізуецца
Безумоўным лідарам па вытворчасці стаў ААТ “Модуль”, яго доля ў вытворчасці прамысловай прадукцыі склала 22 працэнты ад агульнага аб’ёму. На прадпрыемстве за першыя тры месяцы 2015 года выпушчана прадукцыі на 14,4 мільярда рублёў. Гэта на 62,7 працэнта больш чым за адпаведны перыяд мінулага года. Больш таго, арганізацыяй адгружана прадукцыі партнёрам на суму 15,7 мільярда рублёў, што ў два разы перавышае аналагічны леташні паказчык.
Відавочна, што на “Модулі” з прыходам новага антыкрызіснага ўпраўляючага Юрыя Цішына актывізавалася работа па пошуку новых рынкаў збыту. Сёлета за першы квартал заключана дагавораў на пастаўкі прадукцыі ўжо на 20,6 мільярда рублёў. Калі летась асноўнымі заказчыкамі прадукцыі былі жыллёва-камунальныя гаспадаркі вобласці, то зараз на іх долю прыпадае толькі 50 працэнтаў. Наладжваюцца партнёрскія сувязі з будаўнікамі, з якімі заключана дагавораў на 3,6 мільярда рублёў. Ажыццёўлены пастаўкі прадукцыі і прадпрыемствам раённых газавых гаспадарак на агульную суму 1,4 мільярда рублёў. Нарэшце “Модуль” выйшаў і на рынак іншых рэгіёнаў краіны, з суб’ектамі гаспадарання якіх заключаны дагаворы на 4,6 мільярда рублёў. У красавіку пакет заказаў толькі з Гомельскай і Гродзенскай абласцей склаў 7 мільярдаў рублёў. Не меншыя аб’ёмы вытворчасці запланаваны і на май.
У цэлым сітуацыя на прадпрыемстве па загрузцы вытворчых магутнасцей стабілізуецца. Хаця ў эканамічным плане яшчэ вельмі шмат пытанняў, бо чыстыя страты склалі амаль 15 мільярдаў 860 мільёнаў рублёў. Уніз, у асноўным, прадпрыемства пацягнула даацэнка крэдытаў, у свой час атрыманых у замежнай валюце.
На сённяшні дзень кіраўніцтвам ААТ “Модуль” прымаюцца меры па зніжэнні сабекошту прадукцыі. Улічваючы, што вялікая доля расходаў прыпадае на сыравіну, прапрацоўваецца пытанне супрацоўніцтва з іншымі яе вытворцамі. Таксама антыкрызісным упраўляючым вядзецца распрацоўка бізнэс-плана санацыі прадпрыемства тэрмінам на 5 гадоў.
Сыравіна і аплата прадукцыі
На 3 мільярды рублёў зніжаны аб’ём вытворчасці ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”. Банальнай прычынай гэтага стала адсутнасць сыравіны — насення рапсу — для перапрацоўкі. На сённяшні дзень цэх па вытворчасці рапсавага алею працуе на давальніцкай сыравіне.
У той жа час праблем з выпускам прадукцыі няма на камбінаце панэльнага домабудавання. Там выпушчана прадукцыі на 19,2 мільярда рублёў (тэмп росту да першага квартала 2014 года — у 2,4 раза). Загрузка вытворчых магутнасцей склала 80 працэнтаў. Але прадпрыемства мае вялікую дэбіторскую запазычанасць, яму заказчыкі запазычылі на канец красавіка без малога больш за 25 мільярдаў рублёў. Гэта сур’ёзная праблема, над якой працуе кіраўніцтва прадпрыемства. Больш таго прадпрыемства забяспечана заказамі толькі да верасня і неабходна тэрмінова шукаць заказы.
Падрыхтаваў Аляксей ГРУШЭВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
ТОП-5 фактов об планшетах Lenovo: удачное сочетание элегантности и производительности
Подробнее Любите серфить в интернете, переписываться, смотреть фильмы? Планшеты Lenovo: удачное сочетание элегантности и производительности. Представляем вашему вниманию ТОП-5 фактов об тонких устройствах


