Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За званне “ўзорны”

Жыхары горада і раёна змаглі атрымаць асалоду ад выступлення танцавальнага калектыву “Удых танца”, якое адбылося

За званне “ўзорны”

на сцэне гарадскога Дома культуры. Упершыню танцавальны калектыў з нашага раёна падаў заяўку на званне “ўзорны” і яго майстэрства ацэньвала журы з Брэста.

На сцэне адбывалася чарадзейства. Літаральна кожную хвіліну змяняліся вобразы. Танцы былі абсалютна рознымі, але танцоры змаглі кожны з іх зрабіць выдатным і запамінальным. Удзельнікі калектыву годна паказалі сябе, і цяпер пытанне аб прысуджэнні яму звання “ўзорны” — справа часу.

Алена Варэйка, прыгожая жанчына і таленавіты кіраўнік калектыву “Удых танца”, пагадзілася адказаць на некалькі пытанняў карэспандэнта раённай газеты Аляксандры ГУРМАН.

Для пачатку раскажыце пра сябе, Алена.

— Танцамі я пачала займацца яшчэ на радзіме, у Рэспубліцы Казахстан. Бацькі пераехалі сюды, у Ганцавічы ў 1999 годзе, і заняткаў гэтых я не кінула. Наогул, у танцавальным калектыве я танцую з чатырох гадоў. Ужо ў гэтым узросце я хацела звязаць сваё жыццё з танцамі, а таму, не раздумваючы паступіла ў Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.

— А як прыйшла ідэя стварыць калектыў “Удых танца”?

— Дзяцей, якія хочуць танцаваць, нямала. Аднак практычна ніхто не хоча танцаваць народныя танцы, а менавіта гэтаму ў большасці выпадкаў вучаць у школах мастацтваў. Я стварыла калектыў у разліку на тое, што эстрадны танец прыцягне больш жадаючых займацца. Так яно і выйшла. Калі першапачаткова ў калектыве былі ўсяго 12 дзяўчынак, якія прымалі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах раённага ўзроўню, то зараз, у гэтым годзе ў нас быў конкурс — 2 чалавекі на месца. Усяго, дарэчы, у нашым калектыве 120 чалавек.

— Якая галоўная мэта стварэння вашага калектыву?

— Першая і асноўная мэта — адцягнуць дзяцей ад камп’ютара, ўнутрана раскрыць і разняволіць іх. Нашых вучняў заўсёды відаць у натоўпе, яны прыкметныя сярод іншых дзяцей, не саромеюцца падтрымліваць размову і выдатна трымаюцца на публіцы. Заняткі танцамі пазбаўляюць ад комплексаў, разнявольваюць дзіця.

— Дзеля чаго вы ўсклалі на сябе такую адказнасць — атрыманне звання “ўзорны” калектыў?

— Званне “ўзорны” дасць магчымасць “Удыху танца” выступаць на міжнародным узроўні. Гэта, безумоўна, адна з найважнейшых прычын, бо ў спаборніцтвах рэспубліканскага маштабу нашы ўдзельнікі праяўляюць сябе нязменна самым годным чынам. Аднак, галоўная прычына, дзеля якой я ўсё і задумала, заключаецца ў тым, што, калі мы станем “узорным” калектывам, мы зможам сабе дазволіць не браць з вучняў плату за навучанне. Нам і без таго вельмі моцна дапамаглі фінансава іх бацькі. Без іх мы б не змаглі пашыць столькі яркіх і маляўнічых касцюмаў, і выступленне было б куды больш бляклым.

— Вы сказалі, што ў калектыве ўсяго 120 чалавек. Але мне падалося, што на сцэне выступала менш. Чаму?

— Так, у канцэрце прынялі ўдзел 85 вучняў. Прычына ў тым, што калі чалавек займаецца ў калектыве першы год, яго не трэба выстаўляць на сцэну. Гэта вельмі рана. Ды і наогул, калі я бачу, што дзіця не можа ці баіцца танцаваць, я не пастаўлю яго ў нумар. Малодшыя ў нас цягнуцца за старэйшымі, хочуць танцаваць, як яны, і з часам комплексы і страхі знікаюць.

— Раскажыце пра тое, як вы стваралі праграму канцэрта.

— Прыкладна палова з нумароў — з нашага пастаяннага рэпертуару, які падабаецца гледачам. Некаторыя з нумароў, напрыклад, нумар “Афрыка”, ужо атрымалі самую высокую ацэнку на рэспубліканскіх конкурсах. Астатнія я прыдумвала непасрэдна да канцэрта. Не скажу, што гэта было вельмі проста, але мы ўсе выдатна справіліся. Я справілася з пастаноўкай, а рабяты — з танцамі.

— Вашы ідэі і захапленне работай падтрымліваюць акружаючыя і сям’я?

— Так, вядома, падтрымліваюць. У першую чаргу, мне хацелася б яшчэ раз падзякаваць бацькоў нашых вучняў. Іх уклад у нашу справу неацэнны, аказаная імі дапамога велізарная. Хацелася б сказаць “дзякуй” раённаму выканаўчаму камітэту, які таксама праспансіраваў пашыў сцэнічных касцюмаў. Ну і, вядома, я хачу падзякаваць сваю сям’ю, і ў першую чаргу майго мужа, які падтрымлівае мяне ва ўсіх пачынаннях. Галоўнае ў сям’і — разуменне, і муж разумее мяне ва ўсім. Наогул, зараз вялікая рэдкасць, калі муж творча жыве разам з жонкай. А Аляксандр пасля кожнага выступлення прыходзіць з велізарным кошыкам цукерак для дзяцей. Дзякуй яму за гэта і за падтрымку.

Фота Аляксандры ГУРМАН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях