Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: фальшыўка, незаконны алкаголь, п’яныя за рулём і іншыя здарэнні

Укралі і не вярнулі

14 красавіка ў РАУС паступіла заява жыхаркі горада Ганцавічы. Жанчына расказала супрацоўнікам міліцыі, што забыла каля касы ў магазіне “Хлебасолле”, што па вуліцы Будаўнікоў, кашалёк з грашыма ў суме 100000 рублёў, 101 долар і дзвюма банкаўскімі карткамі. Пры гэтым, па словах пацярпелай, яна праз дзве гадзіны вярнулася ў магазін, але прапажу так і не знайшла.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Бадзяжныя сабакі

У сераду, 15 красавіка, у аператыўны аддзел Ганцавіцкага РАУС звярнулася гараджанка. Яна паведаміла, што мінулай ноччу бадзяжныя сабакі загрызлі ў двары яе дома 2 ідыкоў, 2 гусей, 5 індакачак і труса.

Пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці

17 красавіка старшым следчым Ганцавіцкага РАСК узбуджана крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая ў ноч з 16 на 17 сакавіка, знаходзячыся на вуліцы Чырвонаармейскай у горадзе Ганцавічы, пашкодзіла 5 дарожных знакаў, чым нанесла матэрыяльную шкоду на суму каля 800 тысяч рублёў.

Падазронае паліва

У мінулую пятніцу паступіў рапарт старшага оперупаўнаважанага ГБЭЗ Ганцавіцкага РАУС аб тым, што на аўтадарозе Н-7 быў затрыманы Руслан Б., жыхар горада Мінска, які ў кузаве грузавой аўтамашыны “Мэрсэдэс-Бэнц 609” перавозіў 130 літраў дызельнага паліва па-за бакам, устаноўленым у аўтамабілі.

Абставіны зараз высвятляюцца РАУС.

Незаконны алкаголь

17 красавіка паступіў рапарт участковага інспектара міліцыі Ганцавіцкага РАУС аб тым, што ім на вуліцы Пінскай у горадзе Ганцавічы быў затрыманы грамадзянін Артур С. Пры сабе апошні меў 0,5 літра спіртаўтрымліваючай вадкасці карычневага колеру, з характэрным пахам каньяку. Алкаголь затрыманы набыў у адной з жыхарак вёскі Ганцавічы.

У гэты ж дзень супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАУС быў выяўлены факт захоўвання ў гаспадарчым будынку ў двары дома № 26 па вуліцы Някрасава ў Ганцавічах апарату для вырабу моцных алкагольных напояў, а таксама 40 літраў алкагольнай брагі. “Знаходка” належала пенсіянеру.

Падрабязнасці спраў зараз высвятляюцца.

Несапраўдная купюра

18 красавіка следчым Ганцавіцкага РАСК у адносінах невядомай асобы ўзбуджана крымінальная справа па паступіўшым 1 красавіка паведамленні аб тым, што грамадзянін Міхаіл М. у разлікова-касавай зале РКЦ № 36 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у Ганцавічах, прад’явіў для абмену грашовую купюру вартасцю 100 еўра, якая аказалася фальшывай.

Уцёк… пакурыць

У панядзелак, 20 красавіка, у аператыўны аддзел РАУС паступіла паведамленне медыцынскай сястры прыёмнага пакоя УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” аб тым, што да іх па медыцынскую дапамогу, з драпінамі і гематомамі на твары, звярнуўся грамадзянін. Пазней пацыент папрасіўся ў медыцынскага персаналу пакурыць і… ўцёк з прыёмнага пакоя.

Праверку праводзіць РАУС.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы:

Сяргей Аляксандравіч Салавей, 1965 года нараджэння, грамадзянін і жыхар Літвы. У горадзе Ганцавічы кіраваў аўтамабілем “Фальксваген Пасат”.

Віталь Віктаравіч Міхайлаў, 1986 года нараджэння. Кіраваў аўтамабілем “Фальксваген Гольф”.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: фальшыўка, незаконны алкаголь, п’яныя за рулём і іншыя здарэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях