Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У гонар пераможцаў

У гонар пераможцаў

Аддзел унутраных спраў Ганцавіцкага райвыканкама сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама пры дапамозе савета маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Клуб спартыўна-баявых адзінаборстваў “Мядзведзь” правялі адкрыты чэмпіянат раёна па гіравым спорце, прысвечаны 70-годдзю
Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Мэтамі мерапрыемства, па словах начальніка Ганцавіцкага РАУС Аляксея Яроменкі, стала патрыятычнае выхаванне моладзі, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства юнакоў, папулярызацыя і развіццё гіравога спорту на Ганцаўшчыне, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця сярод маладога пакалення. Спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства сталі ветэраны вайны, якія жывуць у нашым горадзе: Сцяпан Іванавіч Васілаў, Іосіф Ігнатавіч Курловіч, Аляксей Якаўлевіч Сямашка і Уладзімір Лук’янавіч Гнацюк, якіх да месца правядзення чэмпіянату прывезлі супрацоўнікі РАУС. Яны, сведкі вайны, гонар нашага горада, з ахвотай наведалі гарадскі Дом культуры ў гэты дзень.

Пачалося мерапрыемства з кароткага інструктажу ўдзельнікаў чэмпіянату, пасля чаго маладыя спартсмены паказалі свае выступленні, якія праходзілі паэтапна, у трох вагавых катэгорыях: да 70 кілаграмаў, да 90 кілаграмаў і звыш 90 кілаграмаў. Атмасфера спартыўнага духу, здаровай канкурэнцыі і волі да перамогі панавала ў той дзень. Пад апладысменты прысутных удзельнікі чэмпіянату зноў і зноў паднімалі гіры, стараючыся кожным рыўком вырвацца наперад, абыйсці саперніка. Афіцыйнасць і сур’ёзнасць мерапрыемства “разбавілі” песні і музычнае суправаджэнне ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці  гарадскога Дома культуры.

Пасля падвядзення вынікаў спаборніцтва пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і граматамі арганізатараў чэмпіянату. Так, у вагавай катэгорыі да 70 кілаграмаў першае месца заняў Сяргей Мініч (клуб спартыўна-баявых адзінаборстваў “Мядзведзь”), другое — Аляксандр Дзенісеня (клуб спартыўна-баявых адзінаборстваў “Мядзведзь”), трэцяе — на рахунку Сяргея Блінкоўскага (ДУА “Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”). У катэгорыі да 90 кілаграмаў лепшым стаў Фарыд Сенюковіч (клуб спартыўна-баявых адзінаборстваў “Мядзведзь”), другое месца заняў Уладзімір Пашкевіч (ДУА “Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”), трэцяе — Аляксандр Данільчанка (клуб спартыўна-баявых адзінаборстваў “Мядзведзь”). Лепшым сярод удзельнікаў у вагавай катэгорыі звыш 90 кілаграмаў быў прызнаны Аляксандр Ленкавец (Ганцавіцкі РАНС), другое месца на рахунку Сяргея Сідарэвіча (Ганцавіцкі РАУС), трэцяе дасталося Алегу Грыбоўскаму (Ганцавіцкі РАНС).

У агульнакамандным заліку першае месца заваявала каманда клуба спартыўна-баявых адзінаборстваў “Мядзведзь”, другое — Ганцавіцкага РАНС, трэцяе — ДУА “Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.

Напрыканцы мерапрыемства арганізатары сфатаграфаваліся з ветэранамі, у гонар і славу якіх і быў арганізаваны чэмпіянат, як сімвал памяці аб іх перамозе ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Ксенія ЛУЦКО.

У гонар пераможцаў

У гонар пераможцаў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях