Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адкрыты дыялог — станоўчы вынік

Адкрыты дыялог — станоўчы вынік

Сходы грамадзян па месцы жыхарства — лепшы спосаб даведацца з “першых вуснаў” аб тым, што хвалюе людзей, якія праблемы для іх з’яўляюцца актуальнымі. Праведзеныя ў сельскіх населеных пунктах, яны далі добры вынік: паміж адказнымі асобамі і жыхарамі быў наладжаны сапраўдны дыялог, часам, эмацыянальны, часам напоўнены негатывам, але заўсёды адкрыты. Праблемы і недахопы былі акрэслены, засталося галоўнае — выправіць іх, а тым самым і палепшыць жыццезабеспячэнне насельніцтва.

На падставе артыкула 33 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2000 года “Аб рэспубліканкіх і мясцовых сходах”, з мэтай аператыўнага вырашэння пытанняў, узнятых на сходах грамадзян па месцы жыхарства ў сельскіх населеных пунктах і паляпшэння жыццезабеспячэння грамадзян, Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт вырашыў: начальнікам упраўленняў і аддзелаў Ганцавіцкага райвыканкама, кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў да 1 ліпеня 2015 года прыняць меры па вырашэнні пытанняў, якія паступілі ў ходзе правядзення сходаў.

Так, у хуткім часе павінны быць вырашаны пытанні аб аказанні медыцынскай дапамогі ўрачом-стаматолагам у Дзяніскавіцкай амбулаторыі, укамплектаванні фельчарска-акушэрскага пункта ў вёсцы Задуб’е медыцынскім работнікам і падборы кандыдатуры на пасаду медыцынскай сястры ў ДУА “Яслі-сад № 12” у вёсцы Кукава, аб размяшчэнні сацыяльных палат асобна ад палат са стацыянарнымі хворымі ў Малькавіцкай участковай бальніцы.

Спыніць сваю дзейнасць ДУА “Любашаўская базавая школа”. Для вучняў, якіх перавядуць на навучанне ў СШ № 2, будзе арганізаваны падвоз.

Што датычыцца правядзення ямачнага рамонту дарожнага пакрыцця, праблема якога ўзнімалася, мабыць, часцей за іншыя, то ён будзе выкананы на вуліцах Міру, Леніна, Пралетарскай у Дзяніскавічах, на вуліцы Я. Коласа ў вёсцы Люсіна, часткова на вуліцы Славянскай, вуліцах Калгасная, Савецкая, Камсамольская, Міру ў аграгарадку Малькавічы, вуліцы Лясной у Мельніках і Гагарына ў аграгарадку Кукава, а таксама на вуліцах у вёсцы Чудзін.

Да 1 ліпеня павінны быць выкананы работы па правядзенні рамонту дарожнага пакрыцця, падсыпкі і грэйдзіравання вуліц у вёсках Ельня, Ліпск, Лактышы, Крышылавічы, Нач, Пярэвалакі,  пад’езду да грамадскай лазні з вуліцы Савецкай у Малькавічах, пад’езду да сельскага клуба-бібліятэкі і аддзялення паштовай сувязі ў вёсцы Задуб’е, вуліц Перамогі і Пралетарскай у вёсцы Востраў, вуліц Гагарына, Пралетарскай і Заслонава ў Агарэвічах, вуліцы Перамогі ў вёсцы Вялікія Круговічы, Партызанскай у Красынічах, Савецкай у Шашках і вуліц Зарэчнай і Люсінскай у аграгарадку Хатынічы. Не абыдуць увагай і вуліцы Першамайскую, Камсамольскую і Маладзёжную ў аграгарадку Раздзялавічы, вуліцу Кастрычніцкую і завулак Зарэчны ў вёсцы Будча. Таксама плануецца аднавіць участак дарогі пасля рамонту КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” водаправода па вуліцы Пралетарскай, насупраць дома № 8 у вёсцы Востраў.

У планах падключэнне водаправода ДУА “Хатыніцкая сярэдняя школа” да цэнтралізаванай сістэмы водазабеспячэння і ўстаноўка на тэрыторыі школьнага двара дадатковых кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў.

Па просьбах жыхароў вёскі адновіць сваю работу буфет Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства па вуліцы Леніна, 70“Б” у Дзяніскавічах, будзе створана супрацьпажарная паласа паблізу вёскі Кукава-Бор.

22 красавіка закончыліся і сходы па месцы жыхарства ў горадзе. Усе просьбы, пажаданні і нараканні грамадзян будуць улічаны і ўзяты пад кантроль начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Ганцавіцкага райвыканкама, кіраўнікамі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна. Бо для таго яна і “зваротная сувязь”, каб звароты людзей не засталіся без увагі.

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях