Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Унізе сацыяльнай лесвіцы

Унізе сацыяльнай лесвіцы

У Ганцавіцкім РАУС быў арганізаваны паказальны працэс асуджэння і накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі.

У імправізаванай зале суда сабраліся больш за дзясятак людзей, у якіх ёсць рэальныя праблемы з алкаголем. Суддзя Уладзімір Космач разглядаў справы траіх мужчын: Васіля Амрэйчыка, Яўгена Хандрыкі і Уладзіміра Курыліка, якія з-за алкагольнай залежнасці неаднойчы, а некаторыя і больш за 10 разоў, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Супрацоўнікі РАУС выказвалі свае меркаванні аб неабходнасці лячэння гэтых грамадзян ад алкагалізму, давалі характарыстыкі іх сацыяльных паводзін, прыводзілі прыклады правапарушэнняў, здзейсненых пад уплывам “зялёнага змея”. Мужчыны неахвотна ішлі на кантакт з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, не змаглі растлумачыць прычын, якія штурхаюць іх на выпіўку, але ўсе, як адзін, абяцалі выправіцца і больш падобных памылак не дапускаць. Іх словы не аказалі належнага ўздзеяння на прысутных: вельмі часта яны аказваліся непераканаўчымі. А таму было вырашана ўсіх траіх накіраваць на лячэнне.

Для ўзмацнення прафілактычнага эфекту прысутным быў паказаны дакументальны фільм “Святло ў канцы тунэля” аб наступствах злоўжывання алкаголем і наркотыкамі. Рэалістычныя кадры “адурманеных” людзей, жудасных умоў, у якіх яны жывуць выклікала неадназначную рэакцыю залы.

А тым часам месца суддзі занялі начальнік РАУС Аляксей Яроменка, пракурор Ганцавіцкага раёна Сяргей Насеня, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага райвыканкама Андрэй Коўш, начальнік аддзялення аховы грамадскага правапарадку і прафілактыкі РАУС Віталь Чабатарэнка. Пачалося пасяджэнне савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, з нагоды правядзення ў нашай краіне з 1 па 15 красавіка рэспубліканскай акцыі “Дом без насілля”, якая накіравана на супрацьдзеянне насіллю ў сям’і. На пасяджэнні разглядаліся паводзіны грамадзян, якія раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за прымяненне сілы ў адносінах да членаў сям’і. Адзін за адным перад прысутнымі выходзілі мужчыны, якія мелі пытанні з боку міліцыі за п’янства і амаральныя паводзіны. Многія з іх у п’яным чадзе падымалі руку на сваіх блізкіх, кідаліся на іх з нажом, тлумачачы з’яўленне ў іх такой агрэсіі ўжываннем алкаголю і сямейнымі праблемамі. Але, зразумела, што такія прычыны не з’яўляюцца апраўданнем. Усе з аматараў выпіць неаднойчы затрымліваліся за парушэнне грамадскага правапарадку і  спакою. І зноў гучалі клятвы, абяцанні выправіцца і больш не трапляць у поле зроку супрацоўнікаў РАУС. Тым не менш у адносінах усіх было вынесена рашэнне пастаноўкі на прафілактычны ўлік, а некаторыя былі накіраваны на медыцынскі агляд. Падводзячы вынікі пасяджэння, Сяргей Насеня сказаў парушальнікам: “Калі вы не задумаецеся аб сэнсе свайго жыцця, не станеце на шлях выпраўлення, то наступным крокам для вас стане прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі”.

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях