Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Зялёная зона” ці паркоўка?

У рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка дома № 39 па вуліцы Будаўнікоў. Яна расказала, што вокны іх дома выходзяць на бок дзіцячага садка № 1, а таму кожную раніцу жыхарам даводзіцца назіраць вельмі непрыемны малюнак. Справа ў тым, што бацькі, якія падвозяць дзяцей у дзіцячы садок, часта не звяртаюць увагі на тое, што дарожка, якая вядзе да яго варот, у гэтым месцы вельмі вузкая і што, “дзякуючы” шынам іх аўтамабіляў, “зялёнай зоны” за домам № 39 даўно ўжо няма.

— Практычна з 7 гадзін раніцы да выхаду з тыльнага боку дзіцячага садка пачынаюць пад’язджаць аўтамабілі, — расказвае жанчына. — Тут дарэчы будзе нагадаць, што кожны год у нас пад вокнамі высаджваюць маладыя саджанцы дрэў, каб хоць неяк акультурыць выгляд змятай і выезджанай травы за домам. Але ўсе намаганні дарэмныя…

Учора я спецыяльна назірала за пад’язджаючымі машынамі, — працягвае жанчына. — Звярнула ўвагу на адзін вельмі прыкры выпадак: саджанец загінуў пад коламі аўтамабіля маладога бацькі. Дык што ж гэта выходзіць? Мы выхоўваем дзяцей, вучым іх, што патрэбна беражліва адносіцца да прыроды, спрабуем прывіць ім культуру паводзін, а потым самі, падвозячы іх у дзіцячы садок, ламаем дрэўца, якое не паспела нават укараніцца?

Як высветліла карэспандэнт раёнкі, сапраўды, за паўгадзіны, да ўваходу ў дзіцячы садок № 1 з тыльнага боку пад’ехала больш за 10 аўтамабіляў. Справядлівасці дзеля, трэба адзначыць, што некаторыя з іх не заязджалі за бардзюр, але былі і іншыя вадзіцелі.

Напрыклад, уладальнік белага “Форда-Сіеры” праехаў па пешаходнай дарожцы, выехаў на “зялёную зону” і прыпаркаваўся на траве з тыльнага боку ўваходу. А ўладальнік чырвонага “Вольва”, наогул, заўважыўшы карэспандэнта з фотаапаратам, вырашыў уцячы.

Дык што ж рабіць жыхарам дома № 39 па вуліцы Будаўнікоў, як змагацца з нядбайнымі вадзіцелямі? Зразумела, тут трэба дапамога супрацоўнікаў ДАІ. Няхай яны расставяць кропкі над “і”.

НА ЗДЫМКАХ: вось так ставяць свае аўтамабілі каля садка № 1.

Тэкст і фота Аляксандры ГУРМАН.

“Зялёная зона” ці паркоўка?

“Зялёная зона” ці паркоўка?

“Зялёная зона” ці паркоўка?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях