Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ліцэісты ў ліку лепшых

Ліцэісты ў ліку лепшых

У рамках Адзінага дня ведаў правілаў дарожнага руху ў Ганцавіцкім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшла сустрэча навучэнцаў з начальнікам аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, маёрам міліцыі Наталляй Сахарчук, старшым інспектарам аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ Брэсцкага аблвыканкама Наталляй Мілюковай і інспектарам аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ Брэсцкага аблвыканкама Максімам Зінкевічам. Таксама на сустрэчы прысутнічаў начальнік АДАІ Ганцавіцкага РАУС Вячаслаў Гуліцкі.

Наталля Сахарчук расказала падлеткам пра тое, як варта сябе паводзіць на дарогах. Гаварыла яна аб правільным кіраванні і абсталяванні веласіпедаў, пра кіраванне мапедамі, скутарамі, матацыкламі і аўтамабілямі. Таксама Наталля Міхайлаўна адзначыла, што выкананне ПДР — залог будучага кожнага з нас.

Аднак, размова з навучэнцамі ліцэя пра правілы дарожнага руху — не адзіная і не першачарговая задача, з якой госці з Брэста наведалі навучальную ўстанову. Справа ў тым, што з 10 лістапада па 20 снежня мінулага года абласная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла дзіцячы творчы конкурс “Бяспечныя дарогі дзяцінства”. Галоўнай задачай конкурсу было далучэнне навучэнцаў да вывучэння і выканання правілаў дарожнага руху, прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама выяўленне і падтрымка таленавітых навучэнцаў.

У рамках конкурсу дзецям ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў было прапанавана зрабіць тэматычны макет па бяспецы дарожнага руху. Двое навучэнцаў групы № 1 Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці — Ілья Наумік і Аляксей Мелехавец — сталі пераможцамі гэтага конкурсу. Яны пад кіраўніцтвам выкладчыка спецыяльнага кампанента Аляксандра Рабцэвіча збудавалі наглядны дапаможнік па ПДР, які атрымаў вельмі высокую ацэнку ў арганізатараў конкурсу. Маладыя людзі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Наогул, у канферэнц-зале ліцэя панавала прыемная сяброўская атмасфера. Навучэнцы з увагай слухалі Наталлю Міхайлаўну, задавалі пытанні, а таксама шчыра радаваліся за таварышаў.

Аляксандра Гурман.

НА ЗДЫМКУ: пераможца конкурсу “Бяспечныя дарогі дзяцінства” Ілья Наумік з дыпломам і каштоўным прызам.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях