Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: нападзенне невядомых, крадзеж ноўтбука і іншыя здарэнні

Крадзеж ноўтбука

У панядзелак, 16 сакавіка, Ганцавіцкім РАСК узбуджана крымінальная справа ў адносінах Дзяніса П., 1992 года нараджэння, ураджэнца вёскі Люсіна, жыхара горада Ганцавічы, які ноччу 6 сакавіка, п’яны, знаходзіўся ў пакоі № 2 блока 46 інтэрната філіяла “Ганцавіцкі КПД” КУП “Брэстжылбуд” па вуліцы Будаўнікоў, адкуль украў ноўтбук. Гаспадар маёмасці ў гэты час спаў у тым жа пакоі. Яму была нанесена матэрыяльная шкода на суму 3 мільёны 500 тысяч рублёў.

Няўдзячны пацыент

16 сакавіка ў дзяжурны аддзел Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад урача-тэрапеўта Малькавіцкай участковай бальніцы. Жанчына расказала міліцыі, што з ёю скандаліць пацыент Юрый А.

Падрабязнасці справы высвятляюцца.

Аўтаўгоншчык

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: нападзенне невядомых, крадзеж ноўтбука і іншыя здарэнні

У сераду, 18 сакавіка, Ганцавіцкім РАСК узбуджана крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая ў ноч на 31 студзеня 2015 года, знаходзячыся ў двары дома № 47 па вуліцы Матросава ў Ганцавічах, з мэтай здзяйснення паездкі, залезла ў салон аўтамабіля “Мэрсэдэс”, які належыць жыхару горада Васілю Р. Злачынца спрабаваў запусціць рухавік аўтамабіля, але па незалежачых ад яго абставінах зрабіць гэта не атрымалася.

Гэтая ж асоба, дзейнічаючы паўторна, у такі ж час пранікла ў аўтамабіль “Аўдзі-80”, затым у “Газ-270710”, якія стаялі у дварах дамоў № 44 і 40“А” адпаведна па вуліцы Матросава. Апошнім “на чарзе” ў правапарушальніка быў “ВАЗ 2101”, што стаяў у двары шматпавярховага дома па вуліцы Чайкоўскага. Невядомы ўзламаў замок, пранік у салон, але запусціць рухавік “ВАЗа” ў яго зноў не атрымалася.

Нападзенне невядомых

У 19 сакавіка ў аператыўны аддзел РАУС паступіла паведамленне дзяжурнай медыцынскай сястры аб тым, што ў прыёмны пакой УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” дастаўлены жыхар горада Ганцавічы Леанід Ш., 1979 года нараджэння. У мужчыны былі зафіксаваны закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу. Са слоў пацярпелага, яго пабілі невядомыя.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Гора-сын

20 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах Уладзіміра В., жыхара вёскі Востраў. Мужчына 24 лютага, будучы п’яным, схапіўшы ў рукі малаток і адвёртку, пагражаў забойствам сваім бацькам-пенсіянерам. ‘

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы:

Аляксандр Пятровіч Капейка, 1971 года нараджэння, жыхар горада Баранавічы. Кіраваў асабістым аўтамабілем “Фальксваген-Транспарцёр”.

Андрэй Васільевіч Валасюк, 1986 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы. Кіраваў асабістым аўтамабілем “Опель-Вектра”.

Сяргей Уладзіміравіч Занька, 1986 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы. Кіраваў асабістым аўтамабілем “БМВ”.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях