Верны сын свайго краю

Ганцавіцкі край — самабытны і непаўторны, багаты на таленты. Узгадаваў ён не толькі таленавітых народных майстроў, але і знакамітых пісьменнікаў. Тут нарадзіліся, выраслі, працавалі: Аляксандр Сержпутоўскі, Васіль Праскураў, Міхась Рудкоўскі, Уладзімір Марук, Віктар Гардзей, Алесь Каско і шмат іншых, хто сваёй творчасцю ўнёс важкі ўклад у нацыянальную літаратуру і культуру наогул. Яны — сапраўдны гонар нашай Бацькаўшчыны. Нельга не ўзгадаць сярод гэтых імён і імя Івана Кірэйчыка, пісьменніка, аўтара шматлікіх вершаў, апавяданняў, нарысаў, якому сёлета, 19 сакавіка, споўнілася б 80 гадоў. Землякі памятаюць паэта, чытаюць яго творы, у якіх кожны радок — прызнанне ў любові да сваёй маленькай радзімы.
Іван Аляксандравіч нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Гута. Бацька Івана па-геройску загінуў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Маці адна выхоўвала траіх дзяцей у галодныя і халодныя пасляваенныя гады. Юнак пасля заканчэння Гуцянскай сярэдняй школы ўладкаваўся на працу ў мясцовы калгас “Праўда”. Працоўныя ўніверсітэты Івана не былі доўгімі: неўзабаве яго прызвалі ў армію, на Балтыйскі флот, дзе ён праслужыў матросам чатыры гады.
Менавіта на флоце, ён і паспрабаваў свае сілы ў вершаскладанні. Першыя яго вершы былі надрукаваны ў флоцкай газеце “Страж Балтии”, потым у калектыўным зборніку “Песня, рождённая морем”.
У 1958 годзе пасля заканчэння “балтыйскай адысеі” Іван Кірэйчык вярнуўся дадому і гэтаму шчыра радаваўся. У далечыні ад радзімы ён не забыў сваю вёсачку Гута, не забылася родная матчына мова, нават, наадварот, роднае палескае слова, як той самацвет, зазіхацела ў яго паэзіі, прозе новымі гранямі і адценнямі. Адчуваючы ў асобе Івана Кірэйчыка сапраўдны талент, Іван Баляслававіч Лісецкі, тагачасны рэдактар раённай газеты запрасіў звольненага матроса ў штат рэдакцыі “Сялянскай праўды”. Добрай школай для Івана Кірэйчыка, як для будучага паэта, публіцыста стала работа ў раённай газеце. У сваіх успамінах ён пісаў: “…Я схіляю галаву перад той нашай раёнкай у Ганцавічах, якая давала нам крылы для палёту — Міхасю Рудкоўскаму, Васілю Праскураву, Міхаілу Дубянецкаму, пазней — Віктару Гардзею, Алесю Кажадубу, Алесю Каско, майму аднавяскоўцу Уладзіміру Маруку. Нехаця мы разляталіся ад яе, ад мясцін спрэч казачных здзіўленняў, тых самых, якія колісь зачаравалі маладога Якуба Коласа на стварэнне такой надзіва паляшуцкай повесці “У палескай глушы”. Адначасова з работай у раёнцы I. Кірэйчык завочна вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, які закончыў у 1965 годзе.
Вучоба, праца ў раённай газеце садзейнічалі хуткаму творчаму росту будучага пісьменніка. Пачынаючы з 1953 года, Іван Кірэйчык працуе ўласным карэспандэнтам Беларускага радыё і газеты “Чырвоная змена” па Брэсцкай вобласці, а пасля пераезду ў Гомель — у абласной газеце “Гомельская праўда” і на студыі тэлебачання. Тут па-сапраўднаму раскрыўся яго літаратурны талент.
У 70-х гадах адзін за другім выходзяць зборнікі нарысаў і апавяданняў Івана Кірэйчыка “Багацце душы — людзям”, “Пялёсткавы бераг”, “Каласам хіліцца долу”, пазней, у 1984 годзе — “Калінавая квецень”.
Іван Кірэйчык зарэкамендаваў сябе ў літаратурных колах не толькі як выдатны нарысіст і празаік, але і як адораны паэт. У 1977 годзе ён выдаў зборнік паэзіі “Аснова”, а ў 1994-м яшчэ адзін паэтычны зборнік “З маіх крыніц”. Акрамя таго, яго вершаваныя і празаічныя творы змяшчаліся ў калектыўных зборніках “Вернутае шчасце”, “Люблю будзённы дзень” і іншых. Усё напісанае паэтам прасякнута шчырасцю пачуццяў, невычэрпнай дабрынёй, гонарам за сваю Бацькаўшчыну, якую ён любіў усім сэрцам, як маці верны яе сын.
Нельга не ўспомніць радкі паэта, прысвечаныя сваёй малой радзіме:
Тут кожны раз расчулішся
да слёз
Дзень добры, любыя
мясціны!
За вёскаю купаўна
ад бяроз
I песенна ў сялібах
салаўіных.
Лагоднае рачулкі берагі
Дыван пад ногі
сцелюць аксамітны…
Мой родны кут,
I светлы, і блакітны,
Пакінь і сыну
радаснай тугі.
Так склалася ў жыцці, што Іван Кірэйчык не стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, хаця меў для таго ўсе падставы. I тым не менш, яго ўклад у беларускую літаратуру значны і неацэнны, a напісанае ім засталося добрай спадчынай нашчадкам і самым трывалым помнікам самому творцу.
Памёр I. А. Кірэйчык 16 лютага 1996 года. За плячыма паэта засталося жыццё, працягам усяго ў 60 гадоў. Вельмі шкада, што так шмат недапісана і недаказана нам, яго землякам. Абарвалася напеўнае слова простага чалавека і пісьменніка з вялікай літары. Пахаваны наш зямляк у Гомелі. Імем пісьменніка-земляка названа вуліца ў вёсцы Гута. У сакавіку 2010 года да 75-годдзя з дня нараджэння Івана Кірэйчыка адбылося адкрыццё памятнага знака на месцы, дзе стаяла хата Кірэйчыкаў, дзе нарадзіўся і вырас літаратар. Імя беларускага паэта, празаіка, нарысіста ўвекавечана і на Алеі пісьменства ў Ганцавічах, што была адкрыта ў верасні 2011 года.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы захоўваюцца зборнікі лірыкі і прозы Івана Аляксандравіча Кірэйчыка, публікацыі з перыядычных выданняў, матэрыялы аб жыцці гэтага чалавека. Кожны жадаючы можа дакрануцца да творчай спадчыны нашага земляка, які ўвекавечыў сваё імя, усё сваё жыццё праслаўляючы родны край, пяшчотна-мілагучнае матчына слова.
Алена Шэйман,
супрацоўніца
цэнтральнай раённай бібліятэкі
імя В. Праскурава.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Мацкевич: Гражданин Лукашенко, не отдавайте приказ стрелять
Подробнее Владимир Мацкевич Белорусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от белорусского правителя не отдавать преступные приказы. «Это


