Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Няроўныя ўмовы, камісія банкаў і праблемы 1 сакавіка

Праблемныя пытанні, якія паўстаюць перад прадпрымальнікамі, былі абмеркаваны на пасяджэнні раённага савета па развіцці прадпрымальніцтва. У яго ўваходзяць: Уладзімір Кандрацюк, Галіна Чумакова, Валянціна Шуляк, Аляксандр Шульга і Эдуард Смоліч. Таксама на пасяджэнне былі запрошаны: прадстаўнік прадпрымальнікаў, якія працуюць у гандлёвым цэнтры “АртМал” Алена Амяляшчык і прадстаўнік савета гарадскога рынка Уладзімір Карсюк.

Цяжка весці размову аб развіцці бізнэсу ў няроўных умовах. На гэтым засяродзіла ўвагу прадпрымальнік Галіна Чумакова. Згодна з заканадаўствам замежныя грамадзяне маюць права гандляваць на тэрыторыі нашай краіны 5 дзён на месяц, уносячы невялікі грашовы збор. Многія спрытныя замежныя “камерсанты” карыстаюцца гэтым, арганізоўваюць бізнэс і пры гэтым не плацяць увазны падатак на дабавачную вартасць, які складае 20 працэнтаў, і не робяць іншых падатковых адлічэнняў. Дарэчы, з гэтай праблемай да Галіны Тарасаўны звярталіся многія прадпрымальнікі. Таксама шмат нелегальных гандляроў ходзяць па прадпрыемствах і арганізацыях з прапановай купіць разнастайны тавар — адсутнасць падатковых адлічэнняў дазваляе значна зніжаць цану.

Ёсць пытанні і па рэалізацыі тавару па безнаяўным разліку з дапамогай банкаўскіх картак. Прадпрымальнік Уладзімір Кандрацюк заўважыў: на сённяшні дзень склалася сітуацыя, што гандляваць за наяўныя грошы больш выгадна, чым выкарыстоўваць плацёжныя тэрміналы. Справа ў тым, што банк бярэ з прадаўца камісійны збор пры карыстанні банкаўскімі карткамі. У залежнасці ад таго, якой банкаўскай карткай разлічваецца спажывец, ён складае ад 1,2 да 3 працэнтаў ад агульнай сумы. Калі ж прадпрымальнік атрымлівае наяўныя грошы і сам адносіць іх у банк, камісія складае ўсяго 0,1 працэнта. Безумоўна, у канчатковым выніку гэта ўплывае і на цану тавару. Такім чынам варта весці з банкамі размову аб зніжэнні камісійнага збору пры абслугоўванні па безнаяўных разліках. З аднаго боку іх развіццё мае важную ролю ў павышэнні ўзроўню абслугоўвання насельніцтва і паўнаты падатковых адлічэнняў у дзяржаўную казну. З другога — даволі высокі камісійны збор не спрыяе развіццю безнаяўных разлікаў.

З 1 сакавіка ўступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 222, які абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець суправаджальныя дакументы і сертыфікаты якасці на тавар, якім яны гандлююць. І зараз прадпрымальнікі ўзнімаюць пытанне аб магчымасці, па меншай меры, далейшай адтэрміноўкі дзеяння згаданага Указа. Матывіруюць гэта тым, што тавар, у пераважнай большасці тэкстыль, залежваецца і яго не паспяваюць прадаць, хаця на гэта даваўся тэрмін з мая мінулага года. Варта адзначыць, што па рэспубліцы выяўлены шматлікія факты, калі прадпрымальнікі пад маркай старых астаткаў, спісы якіх былі перададзены ў падатковыя органы, увозілі і рэалізоўвалі новыя партыі тавараў аналагічнага асартыменту. З іншага боку, на сённяшні дзень перад ІП паўсталі пытанні, дзе браць тавар з усімі адпаведнымі дакументамі — па іх сцвярджэнні ў беларускіх аптовых арганізацыях ён значна больш дарагі, а расійскія пастаўшчыкі ў пераважнай большасці не гатовы даваць такія дакументы ці выстаўляюць больш высокую цану на тавар.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Артур Грыгаран, усе прапановы прадпрымальнікаў абагульнены і накіраваны ў Брэсцкі аблвыканкам.

Між іншым, заўважым, што на самай справе работа прадпрымальнікаў, якія займаюцца гандлем, непразрыстая. Зразумела, што работу індывідуальнага прадпрымальніка лёгкай не назавеш і далёка не кожны зможа ім быць, але і сцвярджаць, што пасля 1 сакавіка ІП усе “пойдуць па свеце”, не атрымліваецца. Ганцаўшчына — раён невялікі, хто як і чым жыве — як на далоні. Час усё расставіць па сваіх месцах і ў гэтым пытанні таксама: да 1 сакавіка засталося менш двух тыдняў.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Няроўныя ўмовы, камісія банкаў і праблемы 1 сакавіка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях