Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адкрыем новыя імёны!

Адкрыем новыя імёны!

Амаль у кожнага чалавека ёсць пэўныя задаткі, здольнасці і нават талент. Але яны могуць так і не раскрыцца ў поўнай меры, калі не прыкмеціць ці проста пакінуць без увагі, або не падтрымаць і не развіваць іх, не даваць прасторы для іх праяўлення. Калі ж своечасова раскрыць іх — значыць, адкрыць новыя імёны, якімі змогуць ганарыцца нашчадкі. Гэта прадугледжвае і Рэспубліканскі маладзёжны вакальны конкурс “Новыя імёны Беларусі”, які пройдзе з 16 лютага па 22 мая гэтага года.

Арганізатарам конкурсу выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Як паведаміла рэдакцыі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кандратовіч, глыбока сімвалічна тое, што маладзёжны вакальны конкурс “Новыя імёны Беларусі” праводзіцца ў Год моладзі, што асноўныя мэты і задачы гэтага конкурсу — менавіта выяўленне маладых таленавітых выканаўцаў ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку і нашым, развіццё маладзёжнай аматарскай мастацкай творчасці, аб’яднанне людзей розных узростаў і прыцягненне іх да актыўных форм арганізацыі вольнага часу, стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей і пачуцця патрыятызму.

“У конкурсе, — адзначыла Наталля Леанідаўна, — прымуць удзел маладыя людзі пярвічных арганізацый галіновых прафсаюзаў ва ўзросце ад 16 да 31 года. Пройдзе ён у тры этапы. З 16 лютага па 1 сакавіка адбудзецца адборачны тур з прыцягненнем жыхароў аграгарадкоў і вёсак. У кожным раёне будуць выбраны 3 удзельнікі, якія прадставяць свой раён на абласным фінале конкурсу, які, як мяркуецца, пройдзе з 19 сакавіка па 15 красавіка. Там і вызначацца самыя спяваючыя і здольныя маладыя людзі рэгіёнаў.

У нашым раёне адборачны тур пройдзе 20 лютага ў гарадскім Доме культуры. Па ўсіх пытаннях, якія хвалююць жадаючых прыняць у ім удзел ці арганізатараў выступленняў маладых людзей, можна звяртацца ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў па тэлефоне 2-27-46.

Спадзяюся, што моладзь Ганцаўшчыны прыме ў ім актыўны ўдзел, бо не абдзелена наша палеская старонка здольнымі выканаўцамі. І ім даецца цудоўны шанц заявіць аб сабе на поўны голас, а заадно даставіць задавальненне гледачам, а магчыма і ўвайсці ў спісы тых 49 маладых выканаўцаў з усёй краіны, якія пройдуць рэспубліканскі адбор, або, што вельмі б парадавала землякоў, і ў трыццатку фіналістаў, якіх вызначыць журы. Менавіта яны, фіналісты, з 27 красавіка па 10 мая на працягу двух тыдняў будуць займацца з прафесійнымі вакалістамі, харэографамі і стылістамі ў адукацыйным цэнтры, прымуць удзел у канцэртах да Свята працы і да Дня Вялікай Перамогі, а ў дзень правядзення 7 з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на базе Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў прадэманструюць свае таленты ў рамках фінальнага шоу-конкурсу на адной сцэне з народнымі і заслужанымі артыстамі краіны”.

А яшчэ Наталля Кандратовіч паведаміла, што сапраўдным сюрпрызам і цудоўным падарункам для кожнага пераможцы Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” стануць удзел у здымках з далейшай трансляцыяй тэлевізійнай версіі конкурсу на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, ратацыя песень у іх выкананні на папулярнай радыёстанцыі “Новае радыё”, а таксама каштоўныя падарункі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Нагадаем чытачам, што адборачны тур маладых выканаўцаў у нашым раёне пройдзе ў ГДК 20 лютага ў 17.00. Запрашаем наведаць гэтае мерапрыемства ўсіх жадаючых аматараў мастацкай самадзейнасці і падтрымаць маладых выканаўцаў. Пажадаем яго ўдзельнікам удалага старту і будзем рады, калі ў фінале  конкурсу “Новыя імёны Беларусі” загарыцца зорка і з нашай старонкі.

Уласн. інф.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях